Не спяшаемся грыпаваць...
Надзея НIКАЛАЕВА
Аб распаўсюджваннi па тэрыторыi Расii эпiдэмii грыпу паведамiў днямi Роспатрэбнагляд. Значнае перавышэнне эпiдэмiчных парогаў было зафiксавана ў Магадане, Пермi i Хабараўску. А ва Украiне ахвярамi грыпу сталi жыхары Луганскай i Закарпацкай абласцей. З пытаннем, цi можна назваць сiтуацыю ў Беларусi перадэпiдэмiчнай, мы звярнулiся ў Нацыянальны цэнтр па грыпу да яго кiраўнiка Наталлi Грыбковай:
— Паводле нашых папярэднiх прагнозаў, грып павiнен быў прыйсцi ў Беларусь напрыканцы студзеня — у пачатку лютага, — паведамiла спецыялiст. — Але студзень прайшоў, а «грыпозная хваля» да нас так i не дакацiлася. Праўда, са сваiм прыходам грып затрымаўся паўсюдна ў паўночным паўшар’i. I тая ж Расiя яшчэ толькi пачынае грыпаваць: мяркуючы па ўсiм, грыпозная эпiдэмiя будзе распаўсюджвацца на еўрапейскую частку краiны з ўсходняга напрамку. Як сведчаць шматгадовыя эпiдэмiялагiчныя назiраннi, часцей за ўсё грыпозная эпiдэмiя ахоплiвала Беларусь у другой палове зiмы, але ў асобныя гады, прыход эпiдэмii адцягваўся да вясны цi грып прыходзiў яшчэ ў снежнi. Леташнюю эпiдэмiю таксама нельга назваць характэрнай, паколькi на грып i прастуду перахварэлi толькi 4 працэнты беларусаў, хоць звычайна ў эпiдэмiю аказваюцца ўцягнутыя ад 10 да 12 працэнтаў насельнiцтва нашай краiны. Будучая эпiдэмiя будзе мець змешаны характар з цыркуляцый вiрусаў А (H3N2) i тыпу В (Малайзiя). Хоць не выключаецца таксама i ўдзел у эпiдэмiчным працэсе вiрусу А (H1N1). Менавiта на гэтыя штамы i разлiчана процiгрыпозная вакцына. Пакуль што наша лабараторная дыягностыка сведчыць аб цыркуляцыi на тэрыторыi Беларусi пераважна адэнавiрусаў, РС-вiрусаў i вiрусаў парагрыпe. Доля выдзеленых вiрусаў грыпу зусiм невялiкая. Такiм чынам, на сёння можна гаварыць толькi пра сезонны ўздым прастуднай захворваемасцi. Да эпiдэмiчных паказчыкаў мы пакуль не наблiзiлiся...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб распаўсюджваннi па тэрыторыi Расii эпiдэмii грыпу паведамiў днямi Роспатрэбнагляд. Значнае перавышэнне эпiдэмiчных парогаў было зафiксавана ў Магад
|
|