21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Як машына стане колам: нi ўперад нi назад — вы не поўзайце наўкола, а...»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Хто каго?

Добра той дзень пачынаўся — чытачка пазванiла. Спытала: «Дык што вы там самi сабе думаеце? Мужыкоў пад машынай кiнулi i што — хай прападаюць? Грэх жа!»



Каемся: грэх i насамрэч! Бо, па-першае, колькi тых мужыкоў... «на дарозе валяецца» — раз, два i болей няма. Астатнiх — падабралi даўно...

Кабета адна, чулi, у хлебны пайшла, бачыць — мужчынка ля прыступак ляжыць. Думае: «А ён нiшто сабе... Дадому прывесцi, абмыць — да ранiцы, глядзiш, праспiцца i жыць можна будзе...» Рашыла ўжо: хлеба вазьму, буду назад iсцi i... Купiла, выходзiць — а таго мужчыны i след прастыў — нямашака: можа, сам устаў, можа, апярэдзiў хто i падняў...

Карацей, паглядзела кабета на тое месца, дзе толькi што быў i сама пра сябе падумала: «Во дурнiца я, во дурнiца — паўгода хлеба не ела цi што?».

Яшчэ адна быль. З канверта ўжо. Аўтатраса, значыць. Аварыя. Ды такая, што Божа баранi: машына, бедная, ушчэнт разбiта. Але ж пасажыры ўсе — муж, жонка, дзецi, — жывыя-здаровыя, як быццам. Цешча толькi... Цi не розумам кранулася — ходзiць вакол таго, што машынай было, у ладкi пляскае i прыгаворвае: «Слава Богу, Слава Богу! I мы ўсе жывыя, i ён... жанчын благiх катаць не будзе».

Зрэшты, гэта так — блiзка да пазначанай тэмы, але ж не тое. Тое — нашы чытачы выдаюць — у рамках прывычнага ўжо конкурсу на лепшы подпiс да здымка i (па завядзёнцы) — вершамi. А таму — уступ... Першы. Ад жонкi i мужа Астроўскiх з Мiнска:

Беларус наш

з плённай працы

Стаў пакрыху абжывацца

I «жалезнага каня»

Ён сядлае спакваля...

З год гайсае вершнiком,

А на другi — пад канём.

Уступ другi (на галашэнне нечым падобны. — Аўт.) ад сп. Ульянавай з Нясвiжа:

За мяжой купiў аўто,

ды зусiм не новае

Аддаў баксаў за яго

тысяч сем. З паловаю...

З форсам ехаў ён дамоў,

думаў, пашыкуе

Яно ж стала тут калом —

Месяц рамантуе.

Доўга... У прафесiяналаў гэтай справы, атрымалася б, канешне, хутчэй. Але iм — плацiць трэба. А дзе грошыкi браць?.. Няма адказу. Ёсць — горкае прызнанне ад сп. Дубовiка з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна:

Ох, i рады былi з Надзяй,

Як купiлi гэту «Аўдзi»!

Лiха толькi — легкавушка

Смокча грошы, як цялушка.

На што? Канкрэтна... Ды цi вам казаць?

Усё жыццё сваё «струбiў» —

Iншаземны «Форд» купiў...

Недахоп — толькi адзiн:

Вельмi любiць «Форд» бензiн, —

зазначае сп. Федарака са Скiдаля.

Пра другi артыкул расходаў пiша сп. Чыгрынава з в. Забалацце Вiлейскага раёна:

Колькi шыку, колькi бляску —

Не машына, проста казка!

Год паездзiў — i не рад,

Бо не пройдзе тэхагляд.

Пра трэцi (артыкул расходаў) — узгадвае сп. Дубовiк:

Не зайздрошчу я кiроўцам,

Хоць заўзяты iх клiент:

То iх цягнуць на вяроўцы,

То штрафуе нейкi «мент».

Дадайце да гэтага расходы на гараж, стаянку, запчасткi... гарэлку. Прычым тут яна? Ну, як жа:

У любой машыне штось

Паламацца можа.

Як бутэлька ў цябе ёсць, —

Ой як дапаможа! —

дзелiцца вопытам сп. Астроўскi.

Але ж расходы расходамi, а найгорш, што ад паломак тых нервы гараць, у чалавека — знешнi выгляд псуецца:

Каб не думаў пра машыну,

Не нажыў бы ён маршчынаў.

I ногi б здаравейшыя былi:

Як сэрвiс стаў не па кiшэнi,

Скрывавiш, брат, свае каленi...

Сп. Вiнаградаў з Бабруйска iм, праўда, больш вартае месца знайшоў:

На каленях ля машынак

Нашы хлопцы ўсё часцей...

Каб вось гэтак ля жанчынак,

Больш было б у нас дзяцей!

Высакародная мэта! Дзеля яе... Чаго толькi не зрабiў бы!

Тут — сiстэма бi-бi-сi:

Метр едзеш — два «нясi».

Дык, мо, хлопцы гэта «...МО»

Здаць пара ў металалом? —

ставiць пытанне сп. Федарака.

I мае ж рацыю. Асаблiва, калi ведаць, якое расчараванне перажыла адна маладзiчка! Пра яе (цi за яе... Яна — дагэтуль плача) сп. Астроўскiя пiшуць:

Купiў мiлы «Мерседэс»

I завёз мяне ў лес.

А ў лесе — й не абняў...

«Мерседэс» рамантаваў!

Ну гэта ўжо зусiм... Не па-мужчынску — не лагiчна, не разумна. Разумней было б (Юрый Вiнаградаў пiша):

Як машына стане колам:

Нi ўперад, нi назад —

Вы не поўзайце наўкола,

А каленам ёй... Пад зад.

Уявiлi? Бiць — не раiм. А пад чым, як кажуць, i падпiсалiся б, дык перад мудрымi радкамi сп. Гудачковай з Жыткавiчаў:

Каб вось гэтак не ляжаць

(Чытачам для смеху),

«...МО» дай Бог рамантаваць

Перад тым, як ехаць.

I дай Бог — па добрай дарозе... А то —

Справа — лужа, злева — яма,

I не ўздумай ехаць прама —

Там бугор, бы ў горле костка...

Не язда, пакута проста!

I за гэтыя «рагаткi»

З нас, браткi, бяруць падаткi.

Плацiм... Нiкуды не дзенемся, калi... грошы знойдзем. Гэтыя ж мужыкi (па меркаванню сп. Гудачковай):

Сёмы раз паўзуць пад «тачкай» —

Не знайшлi, пакуль, заначку!

Бяда...

А значыць, чыстую праўду пiша сп. Дзмiтрава з Гомеля:

Далiкатная ў нас тэма:

Ёсць машына — ёсць праблема.

З ёй змагайся, упiрайся,

Як ля жонкi, завiхайся,

Бо без клопату i ўмення

Будуць бедныя каленi.

Але закончыць гэты агляд хацелася б нечым больш аптымiстычным. Таму:

Хай бяжыць, бяжыць дарога...

Не гаруйма, брат, нiдзе,

Бо адзiн шафёр другога,

Не пакiне ў бядзе!

Дай Бог! Удачы вам. У дарозе. I на новым этапе конкурсу (здымак, як вы зразумелi, дадаецца). А вось што датычыцца старога (там, калi помнiце, мужчына ў баразне ляжаў, бульбу ў кашы «скрыжоўваў», цi дзялiў...), то лепшыя радкi пра яго (па меркаванню вялiкага чытацкага журы) прапанавалi Вальдэмара Шышко i Валерый Гаўрыш з Пастаўшчыны, Любоў Чыгрынава з Вiлейшчыны, Яўгенiя Шыбут з Капыльшчыны, Валянцiна Гудачкова з Жыткавiчаў i Уладзiмiр Лясун з в. Каменны Барок. З чым не магло не пагадзiцца малое рэдакцыйнае журы. Таму прыз у выглядзе падпiскi на дарагую (сэрцам) «родную газету на роднай мове» на другi квартал 2007 года накiроўваецца на Бярэзiншчыну.

Усiм астатнiм (апроч падзякi) не лiшнi напамiн: калi ласка, пiшыце коратка (па ўмовах конкурсу — не больш за 8 радкоў), не лянуйцеся перачытаць i паправiць. А галоўнае — думаць. Над тым, што чуеце i бачыце. У тым лiку — на конкурсным здымку.





 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добра той дзень пачынаўся — чытачка пазванiла. Спытала: «Дык што вы там самi сабе думаеце? Мужыкоў пад машынай кiнулi i што — хай прападаюць? Грэх жа!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика