21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Родныя сцены дапамагаюць

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спорт-тайм

Беларуская зборная па хакею з мячом захавала прапiску ў сусветнай элiце: у матчы за права застацца ў групе «А» наша каманда выйграла ў амерыканцаў — 9:1. Дагэтуль падначаленыя Мiкалая Салаўёва прайгралi ў пяцi сустрэчах. Чэмпiёнамi ж свету (першынство адбылося ў расiйскiм Кемераве) сталi гаспадары турнiру (расiяне заваявалi гэты тытул у 18-ы раз).

Родныя сцены дапамаглi i зборнай Германii. На сусветным першынстве па гандболу яна выйграла ў трэцi раз у сваёй гiсторыi. Цiкава, што ў фiнале гаспадары змаглi ўзяць рэванш за адзiнае паражэнне на турнiры: у папярэднiм раундзе нямецкая каманда ўступiла польскай дружыне з лiкам 25:27. Аднак у галоўным паядынку немцы аказалiся мацнейшымi — 29:24.

Самсонаў — лепшы сярод еўрапейцаў

На турнiры ў iтальянскiм Арэца, дзе выступала 12 мацнейшых еўрапейскiх майстроў малой ракеткi, блiскуча згуляў беларускi тэнiсiст Уладзiмiр Сам-сонаў. Наш зямляк перамог у фiнале грэка Калiнiкаса Крэангу — 4:1.

Лiдары не здаюцца

У чарговым туры адкрытага чэмпiянату Беларусi па хакею з шайбай мiнскiя каманды, якiя лiдзiруюць у першынстве, завяршылi свае матчы перамогамi. «Керамiн» засмуцiў наваполацкi «Хiмiк-СКА» — 7:4, «Дынама» — гродзенскi «Нёман» — 5:2, а «Юнацтва» — «Гомель» — 4:3 (у пераможцаў адпаведна па 103, 99 i 95 ачкоў). Жлобiнскi «Металург» справiўся з аўтсайдарам «Брэстам» — 6:2, а «Вiцебск» — з кiеўскiм «Сокалам» — 4:1.

Прыгожыя i знакамiтыя

Нападаючы «Манчэстар Юнайтэд» Уэйн Рунi па мянушцы Шрэк прызнаны самым непрыгожым сярод спартсменаў-знакамiтасцяў. Такiя даныя прывяла брытанская кампанiя Оnероll, якая арганiзавала апытанне 4 тысяч балельшчыц: дамам прапанавалi назваць самых прывабных i наадварот непрыгожых атлетаў у гiсторыi спорту. Дарэчы, самым прыгожым стаў футбалiст Дэвiд Бекхэм. У пяцёрцы самых прывабных таксама iгракi Цьеры Анры, Фрэдрык Юнгберг, Давiд Жынела i тэнiсiст Андрэ Агасi.

Чэмпiянат Iталii прыпынены...

Iтальянская федэрацыя футбола спынiла чэмпiянат краiны i гульнi з удзелам нацыянальнай зборнай пасля таго, як на Сiцылii з-за фанатаў загiнуў палiцэйскi. Ахоўнiк правапарадку пацярпеў ад выбуху петарды, якая трапiла яму ў твар. У сутыкненнi з балельшчыкамi наогул было паранена каля 70 палiцэйскiх.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская зборная па хакею з мячом захавала прапiску ў сусветнай элiце: у матчы за права застацца ў групе «А» наша каманда выйграла ў амерыканцаў — 9
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика