Хабар у паўмiльёна долараў?
Кар. БЕЛТА
Намеснiк старшынi Беларускага таварыства iнвалiдаў затрыманы пры атрыманнi хабару ў $529 тыс.
Як паведамiлi ў прэс-цэнтры Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь, хабар прызначаўся за станоўчае вырашэнне пытанняў аб продажы аб’екта незавершанага будаўнiцтва, размешчанага ў Крупскiм раёне. Узбуджана крымiнальная справа па ч. 3 арт. 430 Крымiнальнага кодэкса (атрыманне хабару службовай асобай у асаблiва буйным памеры). Пракуратура таксама ўзбудзiла крымiнальную справу ў дачыненнi да намеснiка старшынi Крупскага райвыканкама. Як патлумачылi ў прэс-цэнтры, справа звязана з тым жа аб’ектам незавершанага будаўнiцтва. За вырашэнне пытання аб яго продажы намеснiк старшынi райвыканкама вымагаў хабар у памеры $212 тыс. у прадстаўнiка маскоўскай камерцыйнай фiрмы. Службовая асоба была затрымана ў нумары гасцiнiцы «Мiнск» адразу пасля атрымання ёю часткi хабару ў памеры $5 тыс. Абодва затрыманыя змешчаны пад варту. У блiжэйшы час iм будуць прад’яўлены абвiнавачаннi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснiк старшынi Беларускага таварыства iнвалiдаў затрыманы пры атрыманнi хабару ў $529 тыс |
|