Няўжо мядзведзiца з’ела сваё медзведзяня?
Сяргей КУРКАЧ
Перад Новым годам у пары мядзведзяў мiнскага заапарка нарадзiлiся медзведзяняты. Два звяркi нараджаюцца ў вялiкiх бацькоў зусiм маленькiмi, памерам прыкладна з далонь. Аднак праз месяц работнiкi заапарка заўважылi, што з вальера самкi ўжо не чуваць характэрнага пiску малых.
Як адзначылi спецыялiсты сталiчнага заапарка, у вывадка, паводле папярэдняга меркавання, было двое медзведзянят. Адзiн звярок быў знойдзены ў вальеры мёртвым, а другога ўвогуле не было... Работнiкi заапарка не выключаюць магчымасць таго, што другое медзведзяня з’ела яшчэ зусiм маладая мядзведзiца. Нiякага крымiналу ў гэтай жыццёвай трагедыi няма, запэўнiлi рэдакцыю работнiкi заапарка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад Новым годам у пары мядзведзяў мiнскага заапарка нарадзiлiся медзведзяняты. Два звяркi нараджаюцца ў вялiкiх бацькоў зусiм маленькiмi, памерам пр
|
|