21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пiць i сядзець?

25.08.2009 22:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

Канферэнц-зала

Вось у чым пытанне для аматараў кiраваць транспартнымi сродкамi ў стане алкагольнага альбо наркатычнага ап’янення.

Мiнаюць часы, калi «бяспраўным» уладальнiкам аўтамабiляў цi матацыклаў не было чаго губляць. Пакуль што асобы, пазбаўленыя вадзiцельскага пасведчання, пры паўторным кiраваннi транспартным сродкам у нецвярозым стане рызыкуюць толькi сваiм кашальком. Аднак з першага сакавiка, калi ўступiць у сiлу новы Адмiнiстрацыйны кодэкс, за такое правапарушэнне можна трапiць i за краты. Паводле яго слоў начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння штаба МУС краiны Наталлi Бажко, аматары выпiць за рулём на першы раз будуць карацца штрафам у памеры ад 15 да 35 базавых велiчынь i пазбаўляцца вадзiцельскага пасведчання на 3 гады. Калi ж на працягу года выпiвохi не зробяць належных высноў i зноў сядуць за руль у нецвярозым стане, то будуць прыцягвацца да крымiнальнай адказнасцi. Дзеючым заканадаўствам прадугледжана для такiх асобаў пакаранне ў выглядзе арышту на 6 месяцаў альбо папраўчыя работы на тэрмiн да 2 гадоў. На пытанне «Звязды», якая колькасць такiх парушальнiкаў можа неўзабаве трапiць за краты, намеснiк старшынi Вярхоўнага Суда Валерый Калiнковiч адказаў, што прагнозы рабiць пакуль рана. Паводле слоў, летась за паўторнае кiраванне транспартнымi сродкамi ў нецвярозым стане судамi былi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi крыху больш за 9 тысяч чалавек. Нават калi сёлета колькасць злосных п’янiц за рулём не зменшыцца, гэта не азначае, што ўвесь гэты «кантынгент» аўтаматычна апынецца за кратамi, бо апошняе слова пры назначэннi меры пакарання будзе за суддзямi. Намеснiк кiраўнiка вышэйшай судовай iнстанцыi краiны выказаў спадзяванне, што ўзмацненне мераў адказнасцi прымусiць многiх вадзiцеляў зрабiць належныя высновы i адмовiцца ад шкоднай звычкi кiраваць транспартнымi сродкамi ў нецвярозым стане.

На прэс-канферэнцыi прагучала таксама прапанова пазбаўляць выпiвох права ўласнасцi на транспартныя сродкi. Мiж iншым, такая практыка была ў нашай краiне амаль сорак гадоў таму, калi ў злосных парушальнiкаў Правiлаў дарожнага руху канфiскоўвалi дзесяткi аўтамабiляў i матацыклаў за год. Але прадстаўнiк Вярхоўнага Суда катэгарычна выступiў супраць вяртання такой меры пакарання. На думку Валерыя Калiнковiча, увядзення крымiнальнай адказнасцi дастаткова, каб астудзiць хмяльны пыл некаторых вадзiцеляў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось у чым пытанне для аматараў кiраваць транспартнымi сродкамi ў стане алкагольнага альбо наркатычнага ап’янення
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика