Прэзiдэнт Беларусi наведаў студыю Тэатра песнi Iрыны Дарафеевай
Вядомая выканаўца ўжо даўно запрашала кiраўнiка дзяржавы пабываць у студыi, таму прыезд Аляксандра Лукашэнкi не стаў нечаканасцю.
Прэзiдэнт агледзеў памяшканнi, дзе працуе калектыў тэатра, паразмаўляў з выканаўцамi i музыкантамi. Аляксандр Лукашэнка пацiкавiўся творчымi планамi Iрыны Дарафеевай. У размове закраналася i тэма развiцця беларускага эстраднага мастацтва, падтрымкi маладых талентаў. У студыi для высокага госця адбыўся iмправiзаваны канцэрт. Iрына Дарафеева выканала для Прэзiдэнта песнi, сярод якiх вядомыя хiты i новая — «Ой ли мой суженый». Прагучалi i песнi ў выкананнi Георгiя Калдуна — яшчэ аднаго ўдзельнiка Тэатра песнi Iрыны Дарафеевай. Дзве з iх спявак плануе прадставiць на фестывалi «Славянскi базар у Вiцебску». Папулярная выканаўца Iрына Дарафеева пачала кар’еру ў 12 гадоў на эстрадзе, стаўшы салiсткай дзiцячага вакальна-iнструментальнага ансамбля «Радуга». Спявачка прадстаўляла беларускае эстраднае мастацтва ў Бельгii, Германii, Люксембургу, Польшчы, Аўстрыi, Швейцарыi, Нiдэрландах, Лiтве, Югаславii, Балгарыi, Расii, Украiне, на Кiпры. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомая выканаўца ўжо даўно запрашала кiраўнiка дзяржавы пабываць у студыi, таму прыезд Аляксандра Лукашэнкi не стаў нечаканасцю
|
|