21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памятаць, каб не дапусцiць

25.08.2009 22:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Наша гiсторыя

65 гадоў таму ў Мiнску адбылася жудасная трагедыя: былi забiтыя больш за 5 тысяч вязняў мiнскага гета, у тым лiку 200 сiрот з дзiцячага дома разам з педагогамi i медперсаналам. Пагром 2 сакавiка 1942 года быў не першы i не апошнi ў гiсторыi гета, але шок, якi ён выклiкаў, аказаўся настолькi моцны, што менавiта яго ўзгадваюць часцей за ўсё.

— Па першае, гэты пагром праходзiў у днi яўрэйскага свята Пурым, — расказала «Звяздзе» Iна Герасiмава, дырэктар Музея гiсторыi i культуры яўрэяў на Беларусi. — I ў гэтым была асаблiвая вытанчанасць жорсткасцi фашыстаў, бо Пурым — свята перамогi яўрэйскага народа. Па-другое, упершыню масавае забойства адбывалася на тэрыторыi самога гета. У Койданава тады вывезлi толькi нямецкiх яўрэяў. А нашых забiлi тут. Пагром пачаўся пасля таго, як рабочых калоны вывелi на працу. Засталiся старыя i дзецi. Не было каму iх абаранiць. Таму тыя, хто дажыў да канца вайны, вырашылi ў першую чаргу паставiць помнiк у памяць гэтага пагрому. Справа нават не ў тым, што ён найбольш жорсткi. Увогуле, тут немагчыма параўноўваць. Потым, у лiпенi, быў пагром, якi доўжыўся 3 днi запар. Але гэты выклiкаў найбольш моцны шок яшчэ i таму, напэўна, што быў цалкам нечаканы. Пазней хоць якая iнфармацыя прасочвалася. А тут людзi пайшлi на працу, пакiнулi дома малых дзяцей i старых бацькоў, а вярнулiся — нiкога, не проста нiкога — трупы i лужыны крывi. Многiя тады звар’яцелi.

Па няпоўных даных, на тэрыторыi 165 населеных пунктаў Беларусi знаходзiлася 176 яўрэйскiх гета. У 2 мiнскiх утрымлiвалася каля 100 тысяч чалавек. У гады Другой сусветнай вайны на тэрыторыi Беларусi былi знiшчаны больш за 800 тысяч яўрэяў, у тым лiку 55 тысяч прывезеных з Германii, Польшчы, Аўстрыi i iншых краiн Еўропы.

У 1947 годзе ў Мiнску на месцы гета, якое традыцыйна называюць Яма, быў пастаўлены абелiск з тэкстам на мове iдыш «Яўрэям — ахвярам нацызму». 10 лiпеня 2000 года там адкрыты мемарыял «Помнiк ахвярам Халакосту. Мiнскае гета» (аўтар iдэi Л. Левiн, скульптары Э. Полак, А. Фiнскi). Перад спускам у «Яму» разбiты парк Праведнiкаў свету. Сёння а адзiнаццатай гадзiне тут збяруцца людзi розных нацыянальнасцяў i веравызнанняў, каб не толькi аддаць данiну памяцi нявiнна забiтым 65 гадоў таму, але яшчэ раз прамовiць, што падобнае не павiнна паўтарыцца. На жаль, у сучасным свеце такая боязь не губляе актуальнасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
65 гадоў таму ў Мiнску адбылася жудасная трагедыя: былi забiтыя больш за 5 тысяч вязняў мiнскага гета, у тым лiку 200 сiрот з дзiцячага дома разам з п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика