Беларусь зацiкаўлена ў супрацоўнiцтве з ААЭ ў гандлёва-эканамiчнай i iнвестыцыйнай сферахБеларусь зацiкаўлена ў развiццi ўсебаковага супрацоўнiцтва з Аб’яднанымi Арабскiмi Эмiратамi, перш за ўсё ў гандлёва-эканамiчнай i iнвестыцыйнай сферах. Гэты факт асаблiва адзначыў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 сакавiка на сустрэчы з прэзiдэнтам, правiцелем эмiрата Абу-Дабi шэйхам Халiфой бен Заiдам Аль Нахаянам. Афiцыйны вiзiт беларускага лiдара ў гэту краiну праходзiць з 4 па 6 сакавiка. У сваю чаргу шэйх Халiфа бен Заiд Аль Нахаян пацвердзiў гатоўнасць ААЭ да супрацоўнiцтва з Беларуссю. На яго думку, геаграфiчная аддаленасць дзвюх краiн не з’яўляецца перашкодай для развiцця плённага ўзаемадзеяння. Лiдары Беларусi i ААЭ абмеркавалi магчымасцi пашырэння двухбаковага супрацоўнiцтва ў гандлёва-эканамiчнай i iншых сферах, якiя маюць узаемны iнтарэс. У сталiцы Аб’яднаных Арабскiх Эмiратаў прайшла таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкi з наследным прынцам эмiрата Абу-Дабi, намеснiкам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымi Сiламi ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заiдам Аль Нахаянам. Бакi адзначылi неабходнасць больш поўна выкарыстоўваць патэнцыял, якi ёсць у дзвюх краiн. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка наведаў горад Дубай, дзе адбылася яго сустрэча з вiцэ-прэзiдэнтам, прэм’ер-мiнiстрам, мiнiстрам абароны ААЭ, правiцелем эмiрата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам Аль Мактумам. У час перагавораў абмеркаваны перспектывы развiцця ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва. Паралельна з перагаворамi вышэйшага кiраўнiцтва дзвюх краiн праходзiлi сустрэчы членаў беларускай дэлегацыi з эмiрацкiмi калегамi i партнёрамi. У прыватнасцi, кiраўнiк МЗС Беларусi Сяргей Мартынаў сустрэўся з дзяржаўным мiнiстрам па замежных справах ААЭ Мухамедам Хусейнам Аль Шаалi. Кiраўнiк беларускага знешнепалiтычнага ведамства падкрэслiў значэнне, якое Эмiраты адыгрываюць у гэтым рэгiёне. Ён пазiтыўна ацанiў той факт, што Беларусь i ААЭ цесна супрацоўнiчаюць у ААН i Руху недалучэння. Важным з’яўляецца i тое, што памiж дзвюма краiнамi ёсць кантакты на вышэйшым узроўнi. Па вынiках перагавораў дэлегацый Беларусi i ААЭ адбылося падпiсанне 5 двухбаковых дакументаў. У прыватнасцi, заключаны пагадненнi аб паветраных зносiнах, аб ваенна-тэхнiчным супрацоўнiцтве, аб супрацоўнiцтве памiж Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэтам i Унiверсiтэтам ААЭ. Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Мiхаiл Паўлаў заключыў з кiраўнiком Дэпартамента мунiцыпалiтэтаў i сельскай гаспадаркi Аду-Дабi пагадненне аб устанаўленнi пабрацiмскiх сувязяў памiж сталiцамi дзвюх дзяржаў. Таксама падпiсаны мемарандум памiж мiнiстэрствамi ўнутраных спраў Беларусi i ААЭ аб узаемаразуменнi i супрацоўнiцтве ў сферы бяспекi. Развiццё супрацоўнiцтва з ААЭ з’яўляецца адным з важных напрамкаў знешняй палiтыкi Беларусi ў рэгiёне Блiзкага Усходу. Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты — асноўны гандлёвы партнёр нашай рэспублiкi сярод арабскiх дзяржаў Персiдскага залiва. У 2006 годзе аб’ём беларуска-эмiрацкага тавараабароту склаў $26,1 млн. Экспарт з Беларусi — $24,3 млн. Ён уключае прадукцыю машынабудавання, нафтапрадукты, падшыпнiкi, шыны, шкловалакно. 6 сакавiка прадоўжыцца вiзiт Прэзiдэнта Беларусi ў Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты. Гэта другi вiзiт Аляксандра Лукашэнкi ў ААЭ, першы адбыўся ў сакавiку 2000 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ў развiццi ўсебаковага супрацоўнiцтва з Аб’яднанымi Арабскiмi Эмiратамi, перш за ўсё ў гандлёва-эканамiчнай i iнвестыцыйнай сфера
|
|