«Мне сняцца сны аб Беларусi...»
Iван Iванавiч Антановiч даўно жыве i працуе ў Маскве. Яго наўрад цi трэба неяк прадстаўляць нашым чытачам. Адным ён добра вядомы як былы загадчык аддзела культуры ЦК КПБ i сакратар ЦК Кампартыi Расii, другiм — як мiнiстр замежных спраў Беларусi, трэцiм — як дырэктар навукова-даследчага iнстытута, вучоны-сацыёлаг, двухтомнiк якога яшчэ ў савецкiя часы быў перакладзены i выдадзены ў Кiтаi... Тым больш цiкава, як яму, брэсцкаму беларусу, бачацца, цяпер ужо трохi збоку, стасункi Беларусi i Расii, iх месца ў свеце...
— Як вы ацэньваеце перспектывы беларуска-расiйскiх адносiнаў сёння, пасля нафтагазавага канфлiкту? — Несумненна, канфлiкт нанёс каласальны ўдар беларуска-расiйскiм адносiнам. Страчаны давер i ўзаемная павага. Рэтраспектыўна можна сказаць, што той «бiзнэс-стыль», у якiм Беларусi было навязана шматразовае павышэнне цэн, у цэлым вельмi нагадвала дыктат: сiтуацыя раскручвалася ў электронных i друкаваных СМI Расii як гучная сенсацыя. Апагея гэта кампанiя дасягнула 31 снежня, калi праграмы навiнаў тэле- i радыёканалаў пачыналiся словамi «да закрыцця газавага вентыля засталося 3 гадзiны, 1,5 гадзiны» i г.д. Адзiн да аднаго быў паўтораны ўкраiнскi сцэнарый. Расiйскi бок гэта не ўпрыгожвае. Гэта не рынкавыя адносiны. У рынкавых адносiнах, асаблiва калi гаворка iдзе аб сяброўскiх мiждзяржаўных стасунках, нiхто не павышае цаны, у прыватнасцi, на такiя дарагiя тавары, як энерганосьбiты, адначасна ў некалькi разоў. Гэта валiць любую эканомiку. Iдуць працяглыя перагаворы, дзе бакi ўзважваюць усе свае магчымасцi, а павышэнне цэн адбываецца паступова, на працягу 5—10 гадоў, з тым, каб пакупнiк мог прыстасаваць сваю эканомiку, свае фiнансавыя магчымасцi да новага ўзроўню цэн i адаптавацца да iх. Больш за тое, у такiх выпадках звычайна на стол кiдаюцца ўсе, лiтаральна да драбнейшых, аспекты ўзаемаадносiнаў памiж дзвюма дзяржавамi. Беларусi ж «газавую» праблему не далi ўвязаць у пакет з iншымi аспектамi двухбаковых адносiнаў, дзе можна было б нармальна, па-рынкаваму, пагандляваць. Аўтамабiль «Таёта» i самалёты «Боiнг» каштуюць у розных краiнах па-рознаму, прадаюцца ў крэдыт, даюцца па бартэру — гэта i ёсць рынкавыя адносiны, пастаўленыя ў залежнасць ад узроўню мiждзяржаўных сувязяў. Цяпер, быццам бы, выгада ад павышэння цэн у Беларусi на пастаўкi нафты i газу складзе для Расii больш як 3 млрд долараў. Наўрад цi гэтыя грошы пойдуць на павышэнне пенсiй або на дапамогу насельнiцтву з нiзкiмi даходамi. Краiна, у якой у «загашнiку», г.зн. у Стабiлiзацыйным фондзе, знаходзiцца больш як 200 млрд долараў i якiя яна не хоча трацiць у сябе, а купляе актывы за мяжой, наўрад цi заўважыць з’яўленне дадатковай сумы ў памеры 3 млрд долараў. Што да адносiнаў Расii i Беларусi, то, каб вярнуць iх да ранейшага ўзроўню, запатрабуецца напружаная работа многiх гадоў. — Цi ўся расiйская элiта падтрымлiвае тэзiс аб уваходжаннi Беларусi ў склад Расii? — Каб адказаць на гэта пытанне, трэба вярнуцца ў нядаўнюю гiсторыю. Пасля жнiвеньскага перавароту 1991 года ў кiраўнiцтве Расiяй аказалася група людзей, якая не мела нiякага вопыту дзяржаўнай работы; гэта былi заўлабы, малодшыя навуковыя супрацоўнiкi, журналiсты партыйных выданняў. У iх было надзвычай шмат энергii, але мала ведаў. Iх тут жа ўзялi ў жалезныя лапы сотнi дарадцаў з заходнiх краiн, пераважна з ЗША. Яны загадалi iм называцца лiбераламi. Наўрад цi Чубайс, Гайдар, Нямцоў i iншыя ведалi, што такое лiберал, але ўказаннi яны выконвалi добрасумленна i разгарнулi лiхаманкавую дзейнасць па прыватызацыi, ваўчарызацыi i iншых праектах, занесеных звонку, якiя грунтоўна разрабавалi расiйскае багацце, але iстотна абагацiлi спадароў дарадцаў i самiх лiбералаў. Апошнiя, як вiдаць, нават зведваюць цяжкасць патрацiць iх у куршавелях. Калi толькi што абраны першы Прэзiдэнт Беларусi А. Лукашэнка, падпарадкоўваючыся волi народа i сваiм уласным перакананням, пачаў у 1994 г. рэалiзоўваць стратэгiю Саюзнай дзяржавы, ён сутыкнуўся з ярым супрацiўленнем гэтай групы «лiбералаў» i адпаведных дарадцаў. Захад не без падстаў бачыў у стварэннi новых палiтычных структур Саюзнай дзяржавы пагрозу сваiм iнтарэсам. Да таго ж яго палохала здань Савецкага Саюза, якая, як яму здавалася, блукала тады па савецкiх прасторах. Супраць беларускага Прэзiдэнта пачалася лютая кампанiя ў прэсе i iншых СМI Расii. Не грэбуючы нiчым: нi дэфармацыяй iсцiны, нi шальмаваннем, нi знявагамі, паток якiх працягваецца i зараз. Тады i была кiнута альтэрнатыўная iдэя «далучэння» (фактычна «ўлiвання») Беларусi ў Расiю. Яна прыйшлася даспадобы многiм з тагачасных i цяперашнiх расiйскiх палiтыкаў, якiя бачылi ў гэтым магчымасць аднавiць былую, ранейшую, не столькi савецкую, колькi iмперскую Расiю. Трэба аддаць належнае Б. Ельцыну: нягледзячы на ўсе мае крытычныя адносiны да яго, я павiнен прызнаць, што ў асноўным яму ўдалося нейтралiзаваць наезды той сатанiнскай «публiкi», i ён пайшоў на заключэнне Саюзнага дагавора. Чаго гэта каштавала беларускаму Прэзiдэнту, я думаю, ён калi-небудзь раскажа сам. Але гэта быў сапраўдны трыумф беларуска-расiйскiх адносiнаў, якi закладваў асновы для будучага саюза. Але iдэя «далучэння» не знiкла. Аднойчы, падчас чарговага самiту «Расiя—Беларусь» у Маскве ў 1998 г., у вузкiм коле (калi за адным сталом сядзяць па 5 прадстаўнiкоў ад кожнага боку — прэзiдэнт, прэм’ер-мiнiстр, два спiкеры парламента i мiнiстр замежных спраў), тагачасны мiнiстр замежных спраў Расii Я. Прымакоў зноў выступiў з iдэяй аб «далучэннi» Беларусi да Расii, аб наданнi ёй статусу суб’екта Расiйскай Федэрацыi, якi быў бы вышэйшым, чым статус iншых суб’ектаў Расiйскай Федэрацыi. За сталом запанавала цяжкая цiшыня. Паколькi выступiў мiнiстр замежных спраў Расii, я, як яго «вiзавi», вырашыў даць адказ. Я выступiў, заўважыўшы, што ў мiжнароднай практыцы гэта было беспрэцэдэнтным выпадкам, каб краiна, адна з заснавальнiц ААН (якой з’яўляецца Беларусь), добраахвотна ўвайшла ў якасцi часткi iншай краiны, хоць i большай па памеру, але якая стала членам ААН зусiм нядаўна (бо хоць Расiйская Федэрацыя i стала правапераемнiкам Савецкага Саюза, сярод членаў ААН яе iмя з’явiлася толькi ў 1991 г.). Я дадаў, што ў свой час спроба злiць Егiпет i Сiрыю ў адну дзяржаву ледзьве не скончылася вайной памiж iмi. Мне давялося таксама нагадаць, што суверэнiтэт Беларускай рэспублiцы быў дадзены ёй у складзе Саюза ССР У. Ленiным падобна таму, як раней, па патрабаванню Ленiна, атрымалi суверэнiтэт Фiнляндыя i Польшча, што народ Беларусi гэта помнiць i з суверэнiтэтам развiтвацца не мае намеру. З таго часу мае ўзаемаадносiны з расiйскiмi калегамi, якiя i без таго былi няпростымi (Б. Ельцын нiяк не мог дараваць i забыць маю палемiку з iм падчас перабудовы), сталi больш складанымi... Аднак сёння, па меры таго, як грамадская думка вызваляецца ад гiпнозу агрэсiўных атак расiйскiх СМI аб тым, што «мы, маўляў, не хочам больш кармiць Беларусь» i г.д., у расiйскiх колах пачынае панаваць пункт гледжання, што з боку Расii было б недаравальнай памылкай пазбаўляцца адзiнага, надзейнага саюзнiка, якiм з’яўляецца для Расii Беларусь. Праўда, iдзе гэта ўсведамленне ў супярэчлiвых формах. Нядаўна мне давялося прысутнiчаць на «круглым стале» сярод вельмi высакалобага iнтэлектуальнага сходу. Адзiн з выступоўцаў, выходзячы на гэтыя праблемы, заявiў, што ён спадзяецца, што народ «малой белой Руси» не будзе доўга крыўдзiцца на Расiю. Мне прыйшлося выступiць i ўдакладнiць, што гаворка iдзе не аб «малой белой Руси», а аб Беларусi, якая з’яўляецца сярэдняга памеру еўрапейскай дзяржавай, i што народ вельмi рэдка поўнасцю забывае на свае крыўды. Яны становяцца часткай яго гiстарычнай памяцi i, каб яны знiклi з яе арсенала, патрабуецца даволi напружаная праца з абодвух бакоў i вельмi працяглы перыяд часу. — Беларусь здаўна, з часоў Полацкага княства, калi пачыналася беларуская дзяржаўнасць, з часоў ВКЛ, была мостам (калi больш, калi менш трывалым) памiж Еўропай i Расiяй. На ваш погляд, гэты мост цяпер мацнее? Або ён толькi транзiцёр? Цi ўсё ж ён мацуе берагi аднаго цэлага? — Калi гаварыць аб адным цэлым, то ўся гiсторыя пераконвае мяне ў тым, што племя ўсходнiх славян, рускае племя ў яго трох галiнах («вялiкай», «малой» i «белай» Русi) мае агульныя, зыходныя, культурныя, нацыянальна-псiхалагiчныя i рэлiгiйныя асновы, якiя не разарваць. Кожная з iх — своеасаблiвы мост для двух другiх для выхаду за свае межы. Таму саюз памiж iмi абсалютна неабходны, гэта аб’ектыўны гiстарычны трэнд. Форма i контуры саюза складуцца не адразу. У гiсторыi хуткiя рашэннi ў выглядзе рэвалюцый заўсёды катастрафiчныя. Вопыт будаўнiцтва беларуска-расiйскага саюза нiкуды не сыдзе. Калi не мы, то нашы дзецi i ўнукi працягнуць яго. I рана цi позна да iх далучыцца «ненька Украiна». Гэта значыць, гiсторыя прадоўжыць шлях, па якому нашы народы iдуць ужо больш як тысячагоддзi. Расiянам трэба зразумець, што ў iх не будзе дабрабыту без паспяховых Беларусі i Украiны. I наадварот, ва Украiне i Беларусi нельга заахвочваць радыкальныя сiлы, якiя выступаюць за жорсткi разрыў адносiнаў памiж Украiнай, Расiяй i Беларуссю. Чым больш трывалы гэты саюз у эканамiчным плане, тым лепш будзе ўсiм тром дзяржавам. Усiм тром суб’ектам усходнеславянскага працэсу трэба быць вельмi тонкiмi ў сваiх палiтычных хадах i памятаць, што апошнiя 15 гадоў пасля распаду СССР дастаткова пераканаўча прадэманстравалi, што суверэнiтэт з’яўляецца важнейшай нацыянальнай, дзяржаўнай каштоўнасцю. Усякае блiзкароднаснае ўзаемадзеянне сёння павiнна зыходзiць з таго, што суверэнiтэт кожнай з краiн — данасць аб’ектыўная. — Расiя пасля Мюнхена становiцца блiжэй да Беларусi? — Мне здаецца, што пасля Мюнхена Расiя намнога глыбей зразумела, што ёй нельга абысцiся без Беларусi як важнейшага свайго саюзнiка на заходнiм накiрунку. Аднак сур’ёзных крокаў, дэманстрацыю гэтага ўсведамлення яна пакуль яшчэ не зрабiла. Прэзiдэнт У. Пуцiн заявiў, што ён гатовы прадоўжыць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы... (Заканчэнне будзе.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iван Iванавiч Антановiч даўно жыве i працуе ў Маскве. Яго наўрад цi трэба неяк прадстаўляць нашым чытачам. Адным ён добра вядомы як былы загадчык аддз |
|