Аляксандр КОСIНЕЦ: «Барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў — адна са стратэгiчных задач дзяржавы»
БЕЛТА
Аб гэтым заявiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец на адкрыццi пасяджэння Каардынацыйнага савета кiраўнiкоў кампетэнтных органаў па процiдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў дзяржаў — членаў АДКБ.
Паводле яго слоў, гэта праблема актуальная не толькi для сусветнай супольнасцi, але i для Беларусi. Яе вырашэнне звязана з забеспячэннем дэмаграфiчнай бяспекi, захаваннем жыцця i здароўя насельнiцтва ўсiх краiн. Падкрэслiваючы актуальнасць праблемы, Аляксандр Косiнец адзначыў, што з года ў год расце распаўсюджванне i спажыванне наркатрафiку. Сёння ў Беларусi на 100 тыс. насельнiцтва зарэгiстравана 127 чалавек, якiя ўжываюць наркотыкi. Афiцыйна ў наркадыспансэрах на ўлiку знаходзяцца амаль 12 тыс. чалавек. У мiнулым годзе ад наркотыкаў памёр 141 чалавек. А штогадовы прырост нарказалежных складае амаль 700 чалавек. Аляксандр Косiнец падкрэслiў, што пасяджэнне дасць магчымасць абагульнiць вопыт, вызначыць стратэгiчныя i тактычныя планы. «Вырашэнне гэтай праблемы мае важнае значэнне для сацыяльна-эканамiчнага развiцця ўсiх краiн», — падкрэслiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр КОСIНЕЦ: «Барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў — адна са стратэгiчных задач дзяржавы» Аб гэтым заявiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Косiнец на адкрыццi пасяджэння Каардынацыйнага савета кiраўнiкоў кампетэнтных органаў па
|
|