Хроніка апошніх падзей
ПРЭЗIДЭНТ ТАДЖЫКIСТАНА АДРЭЗАЎ АД СВАЙГО ПРОЗВIШЧА РУСКI КАНЧАТАК
Прэзiдэнт Таджыкiстана Эмамалi Рахмонаў пажадаў унесцi карэктывы ў сваё прозвiшча i надалей звацца Эмамалi Рахмонам. «Я хацеў бы, каб мяне называлi Эмамалi Рахмонам, па iменi памерлага бацькi», — заявiў прэзiдэнт у сераду. Вядома, што ў мiнулым у Цэнтральнай Азii прозвiшчы ўтваралiся ад iмя бацькi i не мелi рускiх канчаткаў. МIНIСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РФ: СНД — УНIКАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА ДЛЯ ДЫЯЛОГУ Кiраўнiк МЗС Расii Сяргей Лаўроў узяў пад сумненне эфектыўнасць Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. Ён таксама адзначыў, што Расiя не схiльная разглядаць ЕС як мадэль для рэфармавання СНД. «На сёння СНД не здолела стаць нi паўнацэнным iнтэграцыйным аб’яднаннем, нi эфектыўнай мiжнароднай арганiзацыяй, якая аказвае ўплыў на сусветныя працэсы», — заявiў мiнiстр. Разам з тым Лаўроў адзначыў, што стварэнне СНД 15 гадоў таму спрыяла рашэнню складаных праблем, звязаных з распадам Савецкага Саюза. Зараз, паводле слоў расiйскага мiнiстра, СНД з’яўляецца зручнай, а ў нейкiм сэнсе i адзiнай у сваiм родзе «ўнiкальнай пляцоўкай для дыялогу». «Садружнасць уносiць свой уклад i ў забеспячэнне бяспекi i стабiльнасцi ў Еўразii», — адзначыў Лаўроў. У IТАЛII АРЫШТАВАНЫ 171 МАФIЁЗI Iтальянская палiцыя правяла ў Неапалi буйнамаштабную аперацыю, вынiкам якой сталi арышты 171 чалавека. Паводле слоў мясцовых праваахоўнiкаў, усе арыштаваныя з’яўляюцца членамi неапалiтанскiх мафiёзных сем’яў, якiя займаюцца, у прыватнасцi, кантрабандай наркотыкаў. У аперацыi па iх арышту былi задзейнiчаны больш за тысячу палiцэйскiх. Як паведамiлi прадстаўнiкi пракуратуры Неапаля, арышты сталi магчымымi дзякуючы паказанням аднаго са злачынных босаў, якi стаў палiцэйскiм iнфарматарам каля пяцi гадоў таму. ЧАЧНЯ ПАТРАБУЕ АД МАСКВЫ МIЛЬЯРДАЎ НА КАМПЕНСАЦЫЮ АХВЯРАМ ПАЛIТЫЧНЫХ РЭПРЭСIЙ Парламент Чачэнскай Рэспублiкi папрасiў у Масквы грошай для кампенсацыi ўрону ахвярам палiтычных рэпрэсiй часоў Вялiкай Айчыннай вайны. На думку ўладаў рэспублiкi, на гэтыя мэты неабходна 18,1 млрд рублёў зараз, а потым 10 млрд рублёў штогод, пiша «Независимая газета». Паводле iншай iнфармацыi, у Грозным просяць усяго 8 млрд рублёў. Эксперты не выключаюць, што размова вядзецца аб патрабаваннi ад федэральнага цэнтра свайго роду адступнога за адмову Чачнi ад iдэi дагавора аб размежаваннi паўнамоцтваў. Як адзначыў першы намеснiк старшынi Народнага сходу парламента Чачэнскай рэспублiкi Замбек Залзаеў, «тое, што адбылося з чачэнскiм народам у 1944 годзе, усiмi прызнана як генацыд. I з нагоды гэтай трагедыi парламент не мае намеру нi з кiм устройваць таргi, i мы не маем намеру звязваць гэтае пытанне з рашэннем нiякiх iншых палiтычных задач...» Ён таксама адзначыў, што «ва ўсiх суб’ектах Расiйскай Федэрацыi, дзе пражываюць рэпрэсiраваныя народы — Кабардзiна-Балкарыя, Карачаева-Чаркесiя, Iнгушэцiя i iнш., пытаннi кампенсацый вырашаны яшчэ больш пяцi гадоў таму».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Таджыкiстана Эмамалi Рахмонаў пажадаў унесцi карэктывы ў сваё прозвiшча i надалей звацца Эмамалi Рахмонам
|
|