Абрэжце чорныя парэчкi
Вясной да пачатку вегетацыi, а яна ў парэчак пачынаецца даволi рана, пастарайцеся абрэзаць ягадны куст. Паўстае пытанне, цi трэба гэта рабiць увогуле? Адказ адзiн — трэба. Не абрэжаце — куст загусцее. Пераплятуцца галiнкi, адна будзе зацяняць другую. Куст пацягнецца ўверх, разрасцецца ўшыркi, зойме многа месца, а ўраджай будзе нiкчэмны. Тады пытанне: што выразаць, а што пакiдаць?
Спачатку гляньце, цi няма ў кусце хворых, паламаных, выгнутых галiн? Калi ёсць — выражце iх у першую чаргу. Цяпер агледзьце старыя галiнкi. У чорных парэчак найбольш прадуктыўныя галiны ва ўзросце 4—5 гадоў. Маладзейшыя няхай растуць, набiраюць сiлу, а ў галiн старэйшых гадавыя прыросты становяцца слабенькiмi. Адсюль i пладовых пупышак нямнога, i ўраджай невялiкi. Вось i выражце ўсе галiны ад 5 гадоў i старэйшыя. Пасля гэтага разбярыцеся з аднагадовымi, цi нулявымi галiнкамi. Выражце каля самай зямлi слабенькiя i якiя растуць няўдала. Пакiньце столькi, колькi старых галiнак выразалi. Калi вам здаецца, што яшчэ густа, выражце частку маладых моцных парасткаў з лiку аднаўзроставых. Куст аддзячыць вам за клопаты добрым ураджаем, калi вы паспяшаецеся да пачатку вегетацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вясной да пачатку вегетацыi, а яна ў парэчак пачынаецца даволi рана, пастарайцеся абрэзаць ягадны куст. Паўстае пытанне, цi трэба гэта рабiць увогуле?
|
|