Паўлiнка што каралева — можа пакахаць...
Ларыса ЦIМОШЫК
«Крыштальная Паўлiнка», галоўная тэатральная прэмiя Беларусi, сёлета ў Мiжнародны дзень тэатра як нiколi парадавала. I як нiкога здзiвiла артыста Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Янкi Купалы Арнольда Памазана. Атрымлiваючы прэмiю за 2006—2007 гады, ён патлумачыў, што з усiх васьмi Паўлiнак, з якiмi ён сустракаўся на сцэне ў аднайменным спектаклi, нi адна не адказала ўзаемнасцю яго герою пану Быкоўскаму. Дзевятая, хоць i сiмвалiчная, але ж «Паўлiнка», дадзена яму лёсам — пакахала i застанецца з iм назаўжды. Арнольд Памазан сапраўды легендарны акцёр — у ролi пана Быкоўскага ён выходзiў на сцэну 32 гады i больш за 1000 разоў.
«Крыштальны Анёлак» на гэты раз «прызямлiўся ў Гродне». Яго атрымаў рэжысёр Алег Жугжда за адданасць мастацтву лялечнага тэатра. «Крыштальнай Зоркай» назвалi артыстку — вакалiстку Музычнага тэатра Беларусi Людмiлу Станевiч, якая пакуль не мае ганаровага звання. Але ж усё папраўнае, цi не так?.. «Крыштальная Кветка», магчыма, з вянка самой «Паўлiнкi», апынулася ў руках маладой актрысы Нацыянальнага драматычнага акадэмiчнага тэатра iмя Горкага Веранiкi Пляшкевiч. У гэты вечар былi ўручаны таксама iмянныя прэмii за працу на карысць беларускаму тэатру. Мiнiстр Культуры Беларусi Уладзiмiр Матвяйчук, якi прыйшоў на цырымонiю ўзнагароджання выдатных дзеячаў тэатра, пажадаў iм здароўя, поспехаў i дабрабыту. Можна лiчыць, што ўзнагароды знайшлi сваiх герояў сярод многiх выдатных акцёраў, рэжысёраў, мастакоў: паводле слоў мiнiстра, у 2006 годзе ў нашай краiне было пастаўлена 1600 спектакляў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Крыштальная Паўлiнка», галоўная тэатральная прэмiя Беларусi, сёлета ў Мiжнародны дзень тэатра як нiколi парадавала. I як нiкога здзiвiла артыста Нацы
|
|