Лiмоннiк кiтайскi
«Апошнiм часам захапiўся малараспаўсюджанымi пладовымi культурамi. Якiя бiялагiчныя асаблiвасцi лiмоннiка кiтайскага i колькi раслiн трэба пасадзiць, каб атрымлiваць рэгулярны ўраджай?»
Iван ГАРАЧКАЎ, г.п. Вiлейка. Лiмоннiк — гэта драўнiнная лiяна, якая абвiвае ствалы дрэў цi апору ў выглядзе шпалер. Усе часткi раслiны — сцёблы, лiсце, каранi, кветкi пахнуць лiмонам. Адсюль i назва «лiмоннiк», а навуковая назва — «шызандра». Плады лiмоннiка змяшчаюць вялiкую колькасць алкалоiду схiзандрыну, якi дабратворна ўздзейнiчае на сардэчна-сасудзiстую сiстэму, з’яўляючыся магутным танiзуючым сродкам. Людзi, якiя п’юць гарбату з маладых лiсцiкаў лiмоннiка, яго кветак цi ягад, адчуваюць прылiў сiл, бадзёрасць, у iх знiкае стомленасць. Лiмоннiк высока цэнiцца ў кiтайскай медыцыне. У яго пладах, лiсцях, насеннi змяшчаюцца арганiчныя кiслоты, вiтамiны, дубiльныя рэчывы. Усе, хто скардзiцца на недамаганне, ператамленне, санлiвасць, каб зняць iх, павялiчыць працаздольнасць, нармалiзаваць крывяны цiск, могуць пiць танiзуючую гарбату з маладых лiсцiкаў i сушаных пладоў лiмоннiка. Пры панiжанай кiслотнасцi п’юць сок з ягад лiмоннiка. У старажытнай Японii «камедзь» (густы сок, якi цячэ з надрэзаў на раслiне лiмоннiка) выкарыстоўвалi для ўцiрання ў скуру галавы, каб палепшыць рост валасоў. Лiмоннiк — святлолюбiвая раслiна, не выносiць засухi, таму што ў яго паверхневая каранёвая сiстэма i патрабуе высокай вiльготнасцi глебы. Гэта аднадомная раслiна, на якой знаходзяцца асобна мужчынскiя i жаночыя кветкi. Маладыя раслiны ўтвараюць у асноўным мужчынскiя кветкi, а з узростам кветкi размяшчаюцца ярусамi: у нiжняй частцы мужчынскiя, у сярэдняй — мужчынскiя i жаночыя, у верхняй — жаночыя. Для таго, каб атрымлiваць рэгулярны ўраджай, патрэбна як мiнiмум дзве раслiны. Але лепш за ўсё, калi ў вас ёсць група з трох раслiн, прычым адна з iх павiнна быць чыста мужчынская i служыць апыляльнiкам. На дачным участку высаджваюць там, дзе патрэбна стварыць цень, каб схавацца ад спёкi, звычайна вакол альтанкi, з заходняга цi паўднёвага боку дома — вось там ёй будзе зручна. Глеба павiнна быць урадлiвай, рыхлай, з добрым дрэнажом. На пяшчанай, тарфянiстай цi глiнiстай глебе лiмоннiк расце дрэнна. Затаплення ён таксама не вытрымлiвае. Высаджваць трэба, як гаварылася вышэй, 2—3 раслiны. На дно ямкi глыбiнёй 60 см кiдаюць бiтую цэглу, дробныя каменьчыкi, кускi керамiкi слоем 25—30 см. З верхнiм урадлiвым слоем перамешваюць 15—20 кг перагною, 30—40 г нiтрафоскi i 150—200 г драўнiннага попелу i асыпаюць гэта ўзгорачкам на дрэнаж. Затым бяруць саджанец, абмочваюць каранi ў баўтушку з каравяком (але перад гэтым не забудзьце акуратна секатарам укарацiць доўгiя каранi, пакiнуўшы 20—25 см). Пасля пасадкi глебу ўтоптваюць нагамi, дасыпаючы ўрадлiвую зямлю да ўзроўню каранёвай шыйкi. У канцы пасадкi сякатарам абразаюць усе слабыя, тонкiя парасткi, пакiдаючы толькi адзiн, самы тоўсты i моцны, якi таксама ўкарочваюць, пакiдаючы 3 пупышкi. Можна садзiць i вясной, але лепшы тэрмiн — усё ж кастрычнiк. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Апошнiм часам захапiўся малараспаўсюджанымi пладовымi культурамi. Якiя бiялагiчныя асаблiвасцi лiмоннiка кiтайскага i колькi раслiн трэба пасадзiць,
|
|