Усё лета з радыскай
Радыску высяваюць рана, як толькi дазваляе глеба. Каб пастаянна мець на стале свежыя караня плоды, праводзяць пасеў праз кожныя 15—20 дзён. Апошнi пасеў прыпадае на канец жнiўня.
Глебу пад радыску перакапайце на глыбiню не менш чым 25 см, адначасова ўносьце перагной. Высявайце на адкрытых, сонечных месцах. У ценi караняплоды будуць маленькiя i нязграбныя. На роўнай паверхнi радыску высяваюць шматрадковымi стужкамi. Адлегласць памiж iмi 30—40 см, памiж радкамi — 10—12 см. Для хуткаспелых сартоў (Рубiн, Раннi чырвоны, Сакса), якiя выспяваюць праз 23—25 дзён з моманту з’яўлення ўсходаў, адлегласць памiж насеннем 4—5 см, для сартоў летне-асенняга пасеву (Чырвоны велiкан) — 8—10 см. Пры загушчанай сяўбе раслiны выцягваюцца i караняплоды не ўтвараюцца. Каб захаваць усходы ад шкоднiка — чорнай блошкi — перад высяваннем насенне патрымайце (10 гадзiн) у расоле квашанай капусты. Яшчэ адзiн спосаб: зрабiце настой попелу (1 шклянка на 10 л вады), ранiцай апырскайце ўсходы. Радыска ўтварае выдатны караняплод толькi пры кароткiм светлавым днi, таму летам ёй трэба стварыць 10—12-гадзiнны «рабочы дзень», гэта значыць вечарам, у 17—18 гадзiн, радыску пажадана закрыць цёмнай плёнкай, а ў 7—8 гадзiн ранiцы градку адкрыць. Пры такiм рэжыме раслiна не ўтварае кветкавых стрэлак. Не любiць свежага гною, але глеба павiнна быць урадлiвай, багатай перагноем. На градцы, дзе збiраецеся садзiць радыску, спалiце галiнкi яблынi, кустоў парэчкi, якiя засталiся пасля абрэзкi. Радыска не любiць засухi, таму, каб караняплоды былi мяккiмi, прыемнымi на смак, палiвайце яе кожны вечар. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радыску высяваюць рана, як толькi дазваляе глеба. Каб пастаянна мець на стале свежыя караня плоды, праводзяць пасеў праз кожныя 15—20 дзён. Апошнi пас
|
|