21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiця — самы дарагi госць у доме

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Акцыя «Звязды» працягваецца!

Таццяна Мiкалаеўна працуе настаўнiцай у Мядзелi. Сама яна «Звязду» не выпiсвае, але той нумар за 17 сакавiка ёй прынесла дырэктар школы, сказала: паглядзi, якую акцыю распачала газета... Таццяна Мiкалаеўна ноччу так i не заснула. Асаблiва ёй запалi ў душу вочы дзяўчынкi па iменi Рыма. Ранiцай яна пазванiла ў Мiнск, дырэктару дзiцячага дома № 6 Тамары Эдуардаўне. Праз некалькi дзён жанчына пераступiла парог дзiцячага дома.

— Канешне, — расказвае яна, — калi я ўбачыла Рыму, то тых вачэй — прамянiстых, усмешлiвых — ужо не было. Былi вочы дзiцяцi, якое шмат перажыло. А калi я яе абняла i адчула, якiя ў яе танюсенькiя ручкi, худзенькія плечыкі... Божа мой!...

Яны ехалi дадому тры з паловай гадзiны. Спачатку на маршрутцы да вакзала, расказвае Рыма, а потым на аўтобусе. А пасля прыйшлi ў вялiкi, паводле слоў дзяўчынкi, дом («Там ёсць тры пакоi», — удакладняе яна), якi Таццяна Мiкалаеўна i яе муж пабудавалi самi. Рыма пазнаёмiлася з дачкой Таццяны Мiкалаеўны — 14-гадовай Машай. А наконт гаспадара дзяўчынка прызналася: «Я баюся вашага дзядзьку!». Увечары Таццяна Мiкалаеўна парыла Рыме ножкi на кухнi (выганялi прастуду), а потым папрасiла мужа аднесцi дзяўчынку ў ложак. Гаспадар пасадзiў Рыму на спiну i павёз, i тая не магла ўтрымаць шчаслiвай усмешкi. Яна тут жа прызналася: «Я вашага дзядзьку ўжо не баюся!». I мне расказвала: «Ён добры».

Рыма пражыла ў Мядзелi ўсе канiкулы. Маша вучыла яе iграць на фартэпiяна, яны гулялi на камп’ютары, шпацыравалi па горадзе, хадзiлi на рынак, дзе Таццяна Мiкалаеўна купiла Рыме джынсы i заколкi. У гэтых джынсах я Рыму i ўбачыла на наступны дзень пасля яе вяртання ў Мiнск. Яна мне расказала, што каштавалi яны 21 тысячу рублёў, i што там былi яшчэ красоўкi за 22 тысячы, але трэба было пакiнуць грошы на зваротную дарогу. Таму з красоўкамi яны пакуль пачакаюць. Яшчэ Рыма расказала пра кошку Лiзу, тоўсценькага коцiка Фёдара i маленькае кацяня Мурзiлку. I пра сабаку, з якiм яна нагулялася так, што ў шэрсцi была ўся куртачка. Многае для дзяўчынкi было ўпершыню: напрыклад, мыццё ў лазнi. Цяпер яна чакае наступнай паездкi ў Мядзел: «Мне там падабаецца. Я не хачу ў дзiцячым доме сядзець. Цёця сказала, што наступны раз забярэ мяне з брацiкам Данiлкам».

Калi яны прыехалi ў Мiнск, Рыма так i сказала: «Хачу назад, дадому». Таццяна Мiкалаеўна ўвесь панядзелак праплакала. Цяпер яна таксама чакае наступнай магчымасцi забраць дзяўчынку i яе брацiка. Шкада, што Мядзел так далёка, што на дарогу трэба шмат часу, iнакш можна было б забiраць дзяцей кожныя выхадныя.

Таццяна Мiкалаеўна зайшла ў групу да Данiлы, дзе маленькiя дзеткi, i пайшла адтуль з болем у сэрцы... Бо ўсiх не забярэш, а малыя заглядаюць у вочы, спадзяюцца. Дамашнiя падтрымалi Таццяну Мiкалаеўну. Маша гартала ў панядзелак фотаальбом, якi Рыма забыла, углядалася ў тварык, у вочкi гэтай мiлай дзяўчынкi i спрабавала зразумець тое, чаго не можа зразумець нiхто...

Калi я падымалася па лесвiцы ў дзiцячым доме, з душавой выйшаў з мокрымi валасамi Жэня Галушка. Ён з гонарам заявiў мне: «I мяне забiралi! У Баранавiчы! Я там прабыў 4 днi! Мне там вельмi спадабалася. Сказалi, яшчэ будуць забiраць!».

Сям’я з Будслава з двума дзецьмi хацела запрасiць Крысцiну Фiлiпчонак на канiкулы, але дзяўчынка захварэла на ангiну, трапiла ў бальнiцу, таму паездка адклалася. Яшчэ адна сям’я рыхтуе дакументы, каб забраць Насцю Злоцiну.

— Усе сем’i, якiя звяртаюцца да нас праз акцыю ў газеце, мне вельмi падабаюцца, — прызнаецца Тамара Эдуардаўна. А яна ведае, што кажа, бо ў дзiцячыя дамы, бывае, людзi прыходзяць не столькi каб дзецям дапамагчы — даць iм сваю любоў, колькi каб вырашыць за кошт гэтых дзяцей нейкiя свае асабiстыя праблемы: пазбавiцца пачуцця адзiноты, вiны, болю ад страты... Тады ў вынiку нiкому не робiцца лепш.

Але вельмi хочацца спадзявацца, што ў нашым выпадку сапраўды ўсё iнакш. Званiце ў Мiнскi дзiцячы дом № 6 па гарадскiх тэлефонах: 240-12-12, 340-93-32 (дырэктар — Тамара Эдуардаўна Саўчанка). Наперадзе майскiя святы i летнiя канiкулы. Кожнага з гэтых дзяцей можна запрасiць да сябе ў госцi. Каб яны хоць бы трошкi адпачылi душой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таццяна Мiкалаеўна працуе настаўнiцай у Мядзелi. Сама яна «Звязду» не выпiсвае, але той нумар за 17 сакавiка ёй прынесла дырэктар школы, сказала: пагл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика