Рабынi краiны ўцех
Аляксей ЦIТОЎ
Ва Упраўленне наркакантролю i процiдзеяння гандлю людзьмi МУС з Камiтэта дзяржбяспекi паступiла iнфармацыя аб тым, што ў адной з кватэр па праспекту Незалежнасцi ў Мiнску дзейнiчае падпольная студыя па вырабу прадукцыi парнаграфiчнага зместу. У ходзе праверкi па ўказанаму адрасу аператыўнiкi затрымалi грамадзянiна Расii. Падчас вобыску былi канфiскаваны фота- i вiдэаапаратура, камп’ютар, фотаплёнкi i лiчбавыя носьбiты iнфармацыi парнаграфiчнага зместу.
Як патлумачылi ва Упраўленнi наркакантролю i процiдзеяння гандлю людзьмi МУС, дзяўчаты для здымак набiралiся ў ВНУ краiны, дзе перыядычна з’яўлялiся аб’явы з прапановай сiмпатычным дзяўчатам паўдзельнiчаць у масавых сцэнах на тэлебачаннi, а таксама ў кастынгах для розных кiнапраектаў. Пасля прыходу на фотавiдэасесiю ўгаворамi або абяцаннем нядрэнных ганарараў iх уцягвалi ў здымкi, змест якiх адносiўся да парнаграфii. Схема дзейнасцi затрыманага, якi спачатку назваўся прыватным фатографам, была простая. Раз у паўгода ён прыязджаў у Мiнск, дзе спыняўся ва ўжо знятай па вуснаму дагавору кватэры. На працягу месяца ён «працаваў», пасля чаго «выстаўляў» сваю «прадукцыю» на продаж для далейшага распаўсюджвання ў сетцы Iнтэрнэт, эратычных i парнаграфiчных замежных выданнях, а таксама для «калег» па «вiдэапяру». Сапраўднымi памерамi прыбытку «мастака» займаюцца кампетэнтныя органы, а вось узнагароджанне дзяўчат магло быць ад 20 умоўных адзiнак i вышэй — у залежнасцi ад характару i накiраванасцi здымак. Некаторым пасля ацэнкi спажыўцом прапаноўвалася далейшае супрацоўнiцтва ды дадатковыя «прэмiяльныя». Такiм чынам дзяўчаты ўцягвалiся ў сэкс-iндустрыю, што прадугледжвала далейшую работу ў гэтай сферы за мяжой. Пакуль жа дзеяннi расiянiна квалiфiкуюцца, згодна з арт. 343 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, як «распаўсюджванне парнаграфiчных матэрыялаў або прадметаў», за што прадугледжана адказнасць ад штрафу i двухгадовых папраўчых работ да арышту на тры месяцы або абмежавання волi на год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва Упраўленне наркакантролю i процiдзеяння гандлю людзьмi МУС з Камiтэта дзяржбяспекi паступiла iнфармацыя аб тым, што ў адной з кватэр па праспекту Н
|
|