Створана кнiга пра Мiншчыну
Выйшла ў свет створанае па iнiцыятыве Мiнскага аблвыканкама выданне "Сэрца Беларусi — Мiншчына. Гiсторыя. Культура. Традыцыi".
Кнiга па сутнасцi з’яўляецца не толькi даведнiкам для аматара гiсторыi i дапаможнiкам для вандроўнiка. Адначасова яна можа быць i альбомам, якi ўтрымлiвае па-мастацку выкананыя фотаздымкi славутых мясцiн Мiнскай вобласцi, i культурнай крынiцай, якая прапаноўвае вычарпальную i патрэбную чытачу iнфармацыю. Прэзентацыя кнiгi нездарма прайшла ў час работы выставы "Адпачынак-2007". У цэнтральнай вобласцi ёсць на што паглядзець i куды паехаць турысту. На Мiншчыне захавалiся старажытныя артэфакты, якiя сведчаць аб тым, што багатая культурная спадчына беларусаў заўжды прыцягвае ўвагу. У выданнi можна сустрэць мастацкiя фотаздымкi цэркваў i храмаў, жывапiсных краявiдаў i вядомых мясцiн, выявы лепшых узораў культурных каштоўнасцяў, расказы пра тое, што прыцягвае ўвагу турыста да Мiнскай вобласцi. Творчая група аўтараў i рэдактараў, дызайнераў зрабiла ўсё, каб кнiга атрымалася выдатнай не толькi па зместу, але i па знешняму выгляду. Дзмiтрый АЛЬФЕР Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшла ў свет створанае па iнiцыятыве Мiнскага аблвыканкама выданне "Сэрца Беларусi — Мiншчына.
|
|