21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Белтэлекам» пачынае развiваць сетку бесправаднога Iнтэрнэта

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

У блiжэйшы час РУП «Белтэлекам» будзе працаваць над развiццём сеткi бесправаднога Iнтэрнэта (Wi-Fi) у Мiнску. У першую чаргу пункты доступу Wi-Fi плануецца адкрыць у гасцiнiцах сталiцы, аэрапорце, на чыгуначным вакзале i ў памяшканнях некаторых прэс-цэнтраў. Аб гэтым паведамiў на сустрэчы з журналiстамi генеральны дырэктар прадпрыемства Канстанцiн Цiкар.

Ён адзначыў, што пасля аналiзу вынiкаў працы згаданых пунктаў доступу будзе прымацца рашэнне аб тым, «куды рухацца далей» у развiццi Wi-Fi ў сталiцы. Пры гэтым ён дадаў, што бесправадны Iнтэрнэт — гэта «iмiджавае пытанне, а не бiзнэс».

Генеральны дырэктар паведамiў таксама, што ў адным з прэс-цэнтраў Мiнска сёння ўжо дзейнiчае бесправадны Iнтэрнэт. Гаворка iдзе пра прэс-цэнтр Нацыянальнай бiблiятэкi. «Падчас самiту, якi праходзiў там не так даўно, ужо была тэхналогiя Wi-Fi».

Ацэньваючы развiццё тэлекамунiкацыйнай сферы ў Беларусi, мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Панцялей адзначыў, што «развiццё галiны iдзе ў патрэбным накiрунку. Летась доля тэлекамунiкацыйных паслуг у валавым унутраным прадукце ўзрасла на 0,5 працэнтнага пункта».

Пры гэтым мiнiстр дадаў, што з апошнiмi дасягненнямi галiны жыхары краiны змогуць пазнаёмiцца на XIV Мiжнароднай спецыялiзаванай выставе па тэлекамунiкацыях, iнфармацыйных i банкаўскiх тэхналогiях «TIBO-2007», якая будзе праходзiць у Мiнску з 24 па 27 красавiка, i на Беларускiм кангрэсе па тэлекамунiкацыях, iнфармацыйных i банкаўскiх тэхналогiях, якi будзе праходзiць адначасова з выставай.

Як паведамiлi арганiзатары выставы, на ёй, у прыватнасцi, ААТ «Гарызонт» прадэманструе новую распрацоўку — ТБ-прыёмнiк для лiчбавага наземнага тэлевiзiйнага вяшчання. ААТ «МВАВТ» прадставiць першы айчынны шматфункцыянальны банкамат, якi выконвае функцыi адразу некалькiх асобных устройстваў (банкамат, плацежны тэрмiнал, пункт абмену валюты).



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы час РУП «Белтэлекам» будзе працаваць над развiццём сеткi бесправаднога Iнтэрнэта (Wi-Fi) у Мiнску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика