Будзе холадна i дажджлiва
19 красавiка, удзень дажджы чакаюцца ў Гомельскай, Магiлёўскай i месцамi ў Гродзенскай i Вiцебскай абласцях, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава. А ў Брэсцкай i Мiнскай абласцях абыдзецца без ападкаў. Тэмпература паветра гэтай ноччу складзе 1—7 градусаў цяпла, заўтра ўдзень паветра прагрэецца да 7—13 градусаў вышэй за нуль.
Наступныя двое сутак, 20—21 красавiка, пад уплывам цыклону, што перамяшчаецца праз Балтыйскае мора на ўсход, чакаецца няўстойлiвы характар надвор’я — ападкi, парывiсты вецер. А 21 красавiка дождж будзе змяняцца мокрым снегам. Падзьме паўночна-заходнi вецер. Тэмпература паветра ў ноч на 20 красавiка складзе ад нуля да 6 градусаў цяпла. Удзень яна не перавысiць плюс 4—9 градусаў. У суботу, 21 красавiка, у начны час тэмпература паветра будзе вагацца ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Удзень яна складзе 2—8 градусаў вышэй за нуль. I толькi ў Брэсцкай вобласцi паветра прагрэецца да плюс 10 градусаў. У нядзелю, 22 красавiка, з ростам атмасфернага цiску ў многiх раёнах ападкi спыняцца. Толькi невялiкiя ападкi пройдуць пераважна на паўночным усходзе краiны. Пры гэтым у ноч на 22 красавiка чакаецца ад нуля да мiнус 5 градусаў. А ўдзень ад 4 да 10 градусаў цяпла. У Брэсцкай вобласцi паветра прагрэецца да плюс 14 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпературны фон пачне паступова павышацца, i да 24 красавiка дзённая тэмпература дасягне 10—16 градусаў цяпла. У Брэсцкай вобласцi будзе 18—20 градусаў вышэй за нуль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 красавiка, удзень дажджы чакаюцца ў Гомельскай, Магiлёўскай i месцамi ў Гродзенскай i Вiцебскай абласцях, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сi
|
|