Хроніка апошніх падзей
У ЗША ЗАКРЫВАЮЦЬ УНIВЕРСIТЭТЫ I ШКОЛЫ З-ЗА ПАГРОЗ НАПАДУ
У дзесяцi штатах ЗША ў сувязi з пагрозамi ўзброеных нападаў на студэнцкiя гарадкi закрылiся некаторыя ўнiверсiтэты i школы, праведзена эвакуацыя навучэнцаў. Гэта адбылося праз суткi паcля стральбы ў Вiрджынскiм полiтэхнiчным iнстытуце, у вынiку якой загiнулi 33 чалавекi. Паведамленнi з пагрозамi былi атрыманы ў навучальных установах штатаў Луiзiяна, Мантана, Вашынгтон, Тэхас, Арызона, Аклахома, Тэнэсi, Паўночная i Паўднёвая Дакота i Мiчыган. У паведамленнях, атрыманых у першых трох штатах, узгадваўся напад на вiрджынскi палiтэх. У Паўночнай Дакоце былi эвакуiраваны студэнты сямi ўнiверсiтэтаў пасля таго, як побач з адным са студэнцкiх гарадкоў быў знойдзены пакiнуты рэчмяшок. Нагадаем, ранiцай 16 красавiка студэнт карэйскага паходжання Вiрджынскага полiтэхнiчнага iнстытута Чо Сын-хi застрэлiў у iнтэрнаце навучальнай установы двух чалавек: дзяўчыну, якую ён абвiнавацiў у здрадзе, i старасту курса, якi спрабаваў прыйсцi ёй на дапамогу. Кiраўнiцтва iнстытута i палiцыя палiчылi, што злачынца пакiнуў тэрыторыю палiтэха, i не сталi абвяшчаць трывогу i адмяняць заняткi. Аднак праз дзве гадзiны Чо Сын-хi прыйшоў у адзiн з вучэбных карпусоў i адкрыў агонь па студэнтах i выкладчыках, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам. Бацькi карэйскага студэнта шпiталiзаваны ў стане глыбокага шоку. ЯРУЗЭЛЬСКАГА ХОЧУЦЬ ПАСАДЗIЦЬ НА 10 ГАДОЎ Былы польскi прэзiдэнт 84-гадовы Войцэх Ярузэльскi паўстане перад судом за нелегальнае ўвядзенне ў Польшчы ваеннага становiшча 13 снежня 1981 года. Польскi iнстытут нацыянальнай памяцi, якi займаецца расследаваннем злачынстваў камунiстаў i нацыстаў, 17 красавiка накiраваў у Варшаўскi акружны суд 63 папкi з матэрыяламi расследавання, якое праводзiлася на працягу апошнiх двух з паловай гадоў. За нелегальнае ўвядзенне ваеннага становiшча больш за 25 гадоў таму Ярузэльскаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волi. Сам экс-прэзiдэнт сцвярджае, што зрабiў тое, што было неабходна для стабiлiзацыi краiны i папярэджання ўварвання войскаў Савецкага Саюза ў Польшчу, як гэта было ў Чэхаславакii. За час ваеннага становiшча ў Польшчы былi расстраляны дзесяткi чалавек i арыштаваны больш за 90 тысяч прыхiльнiкаў прафсаюза «Салiдарнасць». ЕЎРА-2012 ПРОЙДЗЕ ВА УКРАIНЕ I ПОЛЬШЧЫ Фiнальная стадыя чэмпiянату Еўропы па футболу 2012 года пройдзе ва Украiне i Польшчы. Такое рашэнне ўчора было прынята на пасяджэннi выканкама УЕФА ў валiйскiм Кардзiфе. Выканаўчы камiтэт на чале з прэзiдэнтам УЕФА Мiшэлем Плацiнi зрабiў свой выбар з трох кандыдатур — сумесных заявак Харватыi i Венгрыi, Польшчы i Украiны i самастойнай заяўкi Iталii. Матчы кантынентальнага першынства прымуць польскiя Гданьск, Познань, Варшава, Вроцлаў i ўкраiнскiя Данецк, Кiеў, Львоў i Днепрапятроўск. Нi адна з гэтых краiн раней не прымала турнiры вышэйшага ўзроўню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дзесяцi штатах ЗША ў сувязi з пагрозамi ўзброеных нападаў на студэнцкiя гарадкi закрылiся некаторыя ўнiверсiтэты i школы, праведзена эвакуацыя навуч
|
|