21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дом для грыбнога царства — за адну базавую велiчыню

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У Быхаўскiм раёне плануюць сёлета перадаць прадпрымальнiкам i малым прадпрыемствам каля дзесятка будынкаў, якiя не выкарыстоўваюцца

САВЕЦКУЮ СПАДЧЫНУ — У ГАСПАДАРЧЫ АБАРОТ

Адметнасць горада Быхава — гэта ваенны гарадок, якi дастаўся раённаму цэнтру ў спадчыну ад савецкай армii. Вайскоўцы сышлi, а будынкi засталiся. У другой палове 1990-х гадоў уся нерухомасць ваеннага гарадка была перададзена ў камунальную ўласнасць Быхава.

Будынкi, якiя мелi камерцыйную каштоўнасць i выклiкалi найбольшы iнтарэс у бiзнэсменаў i прадпрыемстваў, былi ў наступныя гады прададзены з аўкцыёну. Аднак у Быхаве больш за дзве сотнi пабудоў так i не знайшлi новых уласнiкаў, i цяпер раён хоча распарадзiцца iмi па-гаспадарску.

— У нас распрацавана рэгiянальная праграма па прыцягненню ў гаспадарчы абарот будынкаў былога ваеннага гарадка, — паведамiў намеснiк старшынi Быхаўскага райвыканкама Аляксандр Мураўёў. — I вялiкай падтрымкай стала дадзенае нам кiраўнiком краiны права аддаваць безгаспадарныя будынкi на адкрыццё новых працоўных месцаў за адну базавую велiчыню. Ужо сёння мы вызначылi з дзесятак такiх аб’ектаў. Iх можна аддаць: няхай гэта не прынясе вялiкiх грошай, але будынкi будуць выкарыстоўвацца i там будуць працаваць людзi.

Быхаўскiя ўлады за апошнi месяц атрымалi шэраг прапаноў па выкарыстанню безгаспадарных будынкаў. Тут мяркуецца адкрыць прадпрыемства па вытворчасцi паралону, металапрофiлю, шклотканiны, ахаладжальнай вадкасцi, швачнаму i харчоваму профiлю, разлiву безалкагольных напояў i мiнеральнай вады. Цвёрда плануецца, што ўжо сёлета запрацуе вытворчасць па вырошчванню экалагiчна чыстых грыбоў.

ГРЫБЫ — РАДАСЦЬ ЖЫЦЦЯ I СРОДАК ЗАРАБIЦЬ

Вера Андрэеўна Багачова — кiраўнiк таварыства з дадатковай адказнасцю «Вiралайн». Яе «Высокая лiнiя» (так перакладаецца назва фiрмы) мяркуе вырабляць грыбы — вешанкi i шыiтаке, i для гэтай справы хоча прыстасаваць вялiкi двухпавярховы будынак на тэрыторыi былога ваеннага гарадка.

— У гэтым будынку калiсьцi была лабараторыя па рамонту рухавiкоў, а цяпер мы плануем аддаць яго малому прадпрыемству пад стварэнне новых працоўных месцаў, — каментуе Аляксандр Мураўёў. — I, паводле Указа Прэзiдэнта № 108, каштаваць ён будзе толькi адну базавую велiчыню.

Увогуле, прадпрымальнiца Багачова калiсьцi працавала на доследнай вытворчасцi хiмiчнага прадпрыемства ў Магiлёве i рана пайшла на заслужаны адпачынак. Аднак сядзець на месцы i нiчога не рабiць — катэгарычна не можа.

Вера Андрэеўна спрабавала стаць гандляркай i ставiла палатку на рынку, але кiнула: «Гэта зусiм не маё!» Потым яна стала аматаркай вырошчвання вешанак на лецiшчы, i нарэшце зразумела, што справа яе жыцця — гэта грыбы!

— А вы ведаеце, якая гэта радасць? — рытарычна пытаецца жанчына. — Як пабачу грыбы, проста радасна становiцца на душы. Я лiчу, што кожны чалавек павiнен займацца тым, што яму падабаецца. А мы тут, у гэтым будынку, створым грыбное царства!

Аптымiзм мацi падзяляюць i два сыны, якiя цяпер на будоўлях у Расii зарабляюць грошы на рэканструкцыю будынка. А таксама i муж Вiктар Андрэевiч, якi лiчыць, што самае галоўнае — пачаць справу, а там усё зладзiцца i атрымаецца. Тым больш цяпер, калi «Вiралайн» атрымае будынак для сваёй справы.

ВЕШАНКI I ШЫIТАКЕ

Тэхналогiю вырошчвання грыбоў Багачовы ведаюць выдатна, i нават зрабiлi вынаходнiцтва: вешанкi ў iх растуць без электрычнага святла, а эканомiя энергарэсурсаў цяпер важная для ўсiх.

«Вiралайн» плануе за паўтара месяца (гэта адзiн вытворчы цыкл) вырошчваць тры тоны грыбоў. Пра iх збыт Вера Андрэеўна не вельмi хвалюецца. Iх можна прадаваць у свежым i замарожаным выглядзе. Цяпер кiлаграм свежых вешанак у Магiлёве каштуе прыкладна 5 тысяч рублёў.

Сапраўды ёсць нямала людзей, якiя прынцыпова не ядуць лясныя грыбы: гэта звязана з радыяцыйнай небяспекай, бо грыбы набiраюць нямала радыенуклiдаў. А вось вешанкi, дае гарантыю Багачова, — гэта экалагiчна чыстыя грыбы.

Iх, плануе Вера Андрэеўна, таксама можна перапрацоўваць на Быхаўскiм кансервавым заводзе. I перарабляць нават у грыбны парашок, якi выкарыстоўваецца ў якасцi прыправы да страў.

Плануюць у «Вiралайне» таксама вырошчваць i шыiтаке. Выцяжкi з гэтага грыба часта выкарыстоўваюцца ў касметыцы. Такая выцяжка ўплывае на ўзроставыя змяненнi. Прымяняюць яе ў медыцыне i бiялагiчна актыўных дабаўках.

— Грыб шыiтаке часта называюць элiксiрам жыцця, — гаворыць Вера Андрэеўна. — Навукоўцы лiчаць, што ён умацоўвае iмунiтэт чалавека i нават мае процiанкалагiчнае ўздзеянне.

Асаблiвым попытам, плануе Багачова, грыбы павiнны карыстацца ў час рэлiгiйных пастоў: замест мяса, для падтрымкi арганiзма.

Вешанкi ахвотна ядуць i старыя, i дзецi. Ва ўсякiм разе, 5-гадовы ўнук Веры Андрэеўны толькi i патрабуе вешанкi. Сямейны рэцэпт Багачовых: вешанкi памыць i парэзаць, пасмажыць разам з цыбуляй, дадаць смятаны цi маянэзу. «Цудоўная страва!» — запэўнiвая жанчына.

БУДЫНАК I ГРОШЫ

Вешанкi, тлумачыць Вера Андрэеўна, патрабуюць значных плошчаў, таму вялiкi будынак у два паверхi — гэта тое, што патрэбна для рэалiзацыi яе iдэй. А мара Багачовай — стварыць замкнёны цыкл, ад вытворчасцi да перапрацоўкi i рэалiзацыi.

— Калi сказаць шчыра, грошай на набыццё такога будынка звычайным шляхам у нас няма, — разводзiць рукамi Багачова. — Калi б не было гэтага прэзiдэнцкага ўказа, якi дазваляе прадпрымальнiку пад адкрыццё вытворчасцi i працоўных месцаў набыць безгаспадарную пабудову за адну базавую велiчыню, не ведаю, што б мы рабiлi... Напэўна, бралi б у арэнду, але i гэта вельмi дорага. Таму мы ўдзячныя, што ўлады ставяцца да нашых праблем з разуменнем.

Канешне, на рамонт вялiкага двухпавярховага будынка спатрэбiцца нямала грошай. Тут трэба аднаўляць усе камунiкацыi, электраправодку, водазабеспячэнне i ацяпленне, рабiць аздабленне, набываць абсталяванне.

Пакуль Багачовы, каб навесцi парадак каля дома (пачалi з высечкi хмызняка), абыходзяцца ўласнымi накапленнямi. А потым плануюць узяць крэдыт на стварэнне новых працоўных месцаў праз службу занятасцi. Фiрме спатрэбяцца лабаранты, тэхнолаг, бухгалтар i спецыялiсты па збыту.

— На адно новае працоўнае месца даюць 9,5 мiльёна рублёў, i гэта на два гады, без працэнтаў, — падлiчвае Вера Андрэеўна. — Мы ўпэўнены, што зможам вярнуць гэтую пазыку.

ТДА «Вiралайн» плануе атрымаць у поўную ўласнасць будынак i ў вераснi пачаць працу.

ПАТРАБУЮЦЦА IНВЕСТЫЦЫI

У ваенным гарадку гэтым веснавым часам наводзяць парадак. Многiя аварыйныя будынкi iдуць пад знос. Ваенная тэхнiка разбурае будынак былой казармы. Побач дзве казармы, якiя ўдалося своечасова закансерваваць. Першую плануюць перабудаваць пад жылы дом, i на гэтую справу ўжо знайшлiся iнвестары. А ў другiм будынку мяркуюць адчынiць дыска-клуб i гатэль.

Аб’екты, якiя можна перадаць у распараджэнне малых прадпрыемстваў, ёсць не толькi на тэрыторыi былога ваеннага гарадка. Напрыклад, вялiкi будынак былой сельгастэхнiкi быў перададзены ў камунальную ўласнасць. Тут плануюць адчынiць прадпрыемства па вытворчасцi паралону прадпрымальнiкi з Магiлёва. Яны, гавораць, ужо i рынкi збыту пралiчылi, i нават экспарт.

На Быхаўшчыне ёсць вопыт прыцягнення iнвестыцый у раён. Тут працуюць вядомае на ўсю Беларусь прадпрыемства «Белатмiт» па вытворчасцi мясных вырабаў i структура вядомай фiрмы «Сервалюкс», якая вырабляе мяса птушкi. Новыя ўмовы перадачы будынкаў даюць магчымасць пашырыцца i тым, хто працуе стала.

— Бюджэт Быхаўскага раёна датацыйны, таму новыя iнвестыцыi будуць для нас вялiкай падмогай, — лiчыць Аляксандр Мураўёў. — Гэта азначае дадатковыя падаткi, грошы ў наш бюджэт. Ад малых прадпрыемстваў у бюджэт раёна паступае амаль трэць сродкаў. Таксама мы правялi летась дзесятак аўкцыёнаў, у вынiку якiх папоўнiлi бюджэт на 200 мiльёнаў рублёў.

Магчымасць аддаць будынкi прадпрымальнiкам i прадпрыемствам за адну базавую велiчыню стала добрым выйсцем са становiшча для мясцовых уладаў. Для эканомiкi раёна выгадна нават «за так» аддаць будынкi, якiя нiкому не спатрэбiлiся i цяпер патроху разбураюцца. Гэта будзе яшчэ адзiн штуршок да развiцця Быхава як сучаснага малога горада. Не гаворачы ўжо пра навядзенне парадку на зямлi будынак новыя гаспадары атрымлiваюць з прылеглай тэрыторыяй, i адказваюць за яе добраўпарадкаванне.

Спiс будынкаў, якiя могуць быць прададзены за адну базавую велiчыню пад стварэнне новых працоўных месцаў, цяпер складаецца i ўдакладняецца. Туды могуць трапiць толькi тыя аб’екты, якiя не прадалiся на аўкцыёнах, нават метадам панiжэння ўстаноўленага кошту. Потым гэты спiс будзе разгледжаны дэпутатамi Быхаўскага раённага Савета, i толькi пасля зацвярджэння на сесii можна атрымаць будынак ва ўласнасць. Працэс гэты доўгi, усе фармальнасцi займаюць ледзь не паўгода, але прадпрымальнiкi лiчаць, што вынiк будзе варты ўсiх клопатаў.

Быхаўскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Быхаўскiм раёне плануюць сёлета перадаць прадпрымальнiкам i малым прадпрыемствам каля дзесятка будынкаў, якiя не выкарыстоўваюцца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика