21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ранча на Бярэзiне

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА




Напэўна, трэба мець асаблiвы склад характару, каб вось так, без прамаруджвання ажыццяўляць свае мары. Уявiце сабе. Тры гады таму Мiкалай Бурдзюхiн упершыню ў сваiм жыццi пайшоў на паляванне — на дзiка. Удала схадзiў, загарэўся, але справа не ў гэтым. Сёння ён ужо вядзе перамовы з Рэчыцкiм выканкамам пра арэнду паляўнiчых угоддзяў. Прычым не на пустым месцы — за гэты час Мiкалай Пятровiч купiў дом у вёсцы Гагалi, што за 50 кiламетраў ад Рэчыцы, давёў яго да ладу, а таксама ўчастак, якi выходзiць прама на бераг Бярэзiны, плот паставiў не абы якi, а з лазы — заказаў у мясцовага майстра, зладзiў альтанку, лазню, купель-басейн, летнi душ, прабурыў свiдравiну для пiтной вады, дарожкi насцялiў з дошак, пасеяў газонную траву. Цiха, прыгожа, культурна, а навокал дзiкая прырода — ласi, дзiкi, казулi, слонкi... Гаспадары называюць гэтую сядзiбу на заакiянскi манер — ранча.

I гэта яшчэ не ўсё. Бурдзюхiн дом гэты, якi купiў, зрабiў гасцявым, там два пакойчыкi, пяць спальных месцаў, грубка — атрымалася сапраўдная паляўнiчая заiмка. Для сябе ж пабудаваў асобны, бо не толькi дзеля палявання хочацца сюды прыязджаць — дзеля дзяцей, можа, нават яшчэ больш. У Мiкалая Бурдзюхiна iх чацвёра, а двум малодшым, двайнятам, — па тры гады. Столькi ж, колькi i заiмцы ў Гагалях, i кватэры ў Мiнску, i паляўнiчага стажу... Раней жа ён жыў i справу сваю метызную меў у Рэчыцы. Цяпер у Мiнску займаецца жалюзi.

— Па логiцы рэчаў, мне неабавязкова браць паляўнiчыя ўгоддзi ў арэнду, — разважае гаспадар ранча ў Гагалях. — Паляўнiчаму ўсё роўна, на чыiх землях ён будзе паляваць, грошы паўсюды плацiш аднолькавыя. Тут побач участкi i лясгасаўскiя, i Беларускага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў. Я ж магу прадастаўляць сваю заiмку для адпачынку.

Праблема — з замежнымi паляўнiчымi. Восенню, якраз да адкрыцця сезона палявання на пушнога звера, да Бурдзюхiна сабралiся прыехаць сябры з Расii. Але аказалася, што для кожнага з iх як для iншаземца дзень палявання ў любым дзяржаўным лясгасе каштуе каля 100 еўра. Гэта акрамя лiцэнзii на адстрэл, напрыклад, вавёркi, i платы за трафей (заяц — 17 еўра). Атрымлiвалася, што для кампанii з 8 чалавек такое задавальненне каштуе каля 1000 еўра за дзень без улiку дарогi, пражывання i харчавання. Так што паездка не адбылася. Вось калi б у Мiкалая Бурдзюхiна было ўласнае паляўнiчае ўгоддзе, то цану за дзень палявання ён мог бы ўсталёўваць i сам, тую, якая не палохала б замежных турыстаў, цi нават зусiм яе не браць, а мець даход толькi з карыстання ранча.

Бурдзюхiн лiчыць, што толькi раздача паляўнiчых угоддзяў у прыватную арэнду, прычым у спалучэннi з вясковымi сядзiбамi, прывабiць у беларускiя лясы i вёскi замежных турыстаў.

Дарэчы, раён гэты пад Рэчыцай, дзе Бурдзюхiн, а за iм, па яго прыкладу, i яго сябры, стварылi беларускiя ранча, 21 год таму не трапiў пад воблака з радыенуклiдамi, тут i лясы чыстыя, i звер. Ларыса, жонка Мiкалая Пятровiча, гатуе для сябе i малых катлеты з ласяцiны, любяць у гэтай сям’i духмяныя каўбаскi i рулькi з дзiчыны. У лесе запасаюцца ягадамi, грыбамi, лекавымi травамi.

Спецыяльна для дзяцей тут трымаюць немалую гаспадарку: куры, гусi, качкi, дзiкiя качкi, iндыкi, трусы, казёл, козачкi i казляня, бараны, авечкi, ягняты i нават лiса. На днях тут з’явiцца яшчэ конiк. За ўсёй гаспадаркай, домам i дваром даглядаюць памочнiкi, якiя тут i жывуць — мужчына i жанчына. «Гэта людзi, якiм проста не было дзе жыць, — тлумачыць Ларыса Станiславаўна, — а тут яны маюць жыллё, карыстаюцца тым, што дае гаспадарка — яйкамi, малаком, ды яшчэ i заробак атрымлiваюць невялiкi». Памочнiца Наталля (на здымку) — прафесiйны повар, яна цалкам вызвалiла Ларысу ад клопатаў па сустрэчы гасцей i гатаванню ежы. Але галоўны памочнiк Бурдзюхiных — Iгар Галькевiч, уладальнiк звання «Лепшы егер Рэспублiканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнiчых i рыбаловаў». Сёння ён усiм кiруе на сядзiбе ў Гагалях, акрамя таго, разводзiць i дрэсіруе паляўнiчых лаек. На ранча ёсць для навучання сабак спецыяльная лiсiная нара. Калi Мiкалай Бурдзюхiн атрымае ў арэнду ўчастак лесу, то Iгар Галькевiч зноў стане егерстваваць — лес даглядаць. А гэта, пэўна, любiмая справа яго жыцця. Ён калi яшчэ працаваў у таварыстве, то прымушаў паляўнiчых у лес iсцi з... дошкамi, каб у аддаленым кутку зрабiць вальеру для дзiка з вывадкам.

— Лесу патрэбны штодзённы догляд, — тлумачыць мне карысць ад арэнды прыватнiкамi лясных участкаў Мiкалай Бурдзюхiн. — Кармушкi ставiць, прасекi рабiць, загоны, вальеры, браканьерства прадухiляць, племянную работу праводзiць. На жаль, сёння догляд лесу недастатковы. У гэтых мясцiнах было вельмi шмат жыўнасцi. Зараз пануе браканьерства — раён аддалены, лес глухi, а ў таварыства i iншых арандатараў сродкаў недастаткова.

Мiкалай Бурдзюхiн ужо зарэгiстраваўся ў Рэчыцкiм выканкаме як уладальнiк вясковай сядзiбы. У блiжэйшы час збiраецца ўступiць у Грамадскае аб’яднанне «Агра- i экатурызм». Ён яшчэ не вызначыўся з коштам паслуг, якiя будзе прадастаўляць турыстам на сваiм ранча, пакуль што да яго прыязджалi толькi сябры. Але гэтым летам турысцкi сезон у Гагалях будзе адкрыты. Падобна на тое, што Бурдзюхiн з тых людзей, справа якiх не разыходзiцца са словам. Мо таму i мары робяцца дасягальнымi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, трэба мець асаблiвы склад характару, каб вось так, без прамаруджвання ажыццяўляць свае мары. Уявiце сабе. Тры гады таму Мiкалай Бурдзюхiн упе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика