21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi ўстаноўлены новыя памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БЕЛТА

Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ўстаноўлены памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў у цэнах сакавiка 2007 года для 18 сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва. Аб гэтым паведамiла намеснiк начальнiка ўпраўлення комплексных праблем развiцця сацыяльна-працоўнай сферы Мiнпрацы i сацабароны Людмiла Сiнюцiна. Гэтыя нарматывы будуць дзейнiчаць з 1 мая па 31 лiпеня гэтага года.

Яна нагадала, што ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб фармiраваннi i выкарыстаннi мiнiмальнага спажывецкага бюджэту» гэты сацыяльны нарматыў уяўляе сабой расходы на набыццё набору спажывецкiх тавараў i паслуг для задавальнення асноўных фiзiялагiчных i сацыяльна-культурных патрэбнасцяў чалавека.

Паводле слоў спецыялiста, сярэднедушавы мiнiмальны спажывецкi бюджэт сям’i з чатырох чалавек з 1 мая гэтага года складзе Br275 тыс. 600 у разлiку на месяц (у лютым—красавiку 2007 года ён быў роўны Br265 тыс. 110). Гэты сацыяльны нарматыў служыць асновай для вызначэння права на атрыманне льготных крэдытаў i субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў, на рамонт жылля для жыхароў малых населеных пунктаў.

Людмiла Сiнюцiна падкрэслiла, што ў параўнаннi з цяпер дзеючым нарматывам мiнiмальны спажывецкi бюджэт сям’i з чатырох чалавек павялiчыўся на 4 працэнты.

Яна адзначыла, што структура сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i з чатырох чалавек у цэнах сакавiка 2007 года наступная: прадукты харчавання — 47,5 працэнта, адзенне, абутак, бялiзна — 19,2 працэнта, прадметы культурна-бытавога i гаспадарчага прызначэння — 6,6 працэнта, прадметы санiтарыi, гiгiены, лякарствы — 1,8 працэнта, аплата жылля i камунальныя паслугi — 12,4 працэнта, бытавыя паслугi, транспарт, сувязь — 7,9 працэнта, культурна-асветныя мерапрыемствы i адпачынак — 2,8 працэнта, узносы i плацяжы — 1,9 працэнта.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ўстаноўлены памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў у цэнах сакавiка 2007 года для 18 сацыяльна-дэм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика