21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самыя нiзкiя цэны на асноўныя прадукты харчавання ў сакавiку былi ў Пiнску, Верхнядзвiнску, Ашмянах,

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi сярэдняя цана на ялавiчыну першай катэгорыi на канец сакавiка гэтага года складала Br7584, што на Br60 больш, чым у лютым, i вагалася ад Br5920—6500 у Пiнску, Баранавiчах, Лiдзе да Br7800—9000 у Вiцебску, Магiлёве, Бабруйску, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Нiжняя мяжа цэн стала вышэйшая на Br190, верхняя — на Br100.

Сярэдняя цана па рэспублiцы на свiнiну ў сакавiку гэтага года складала Br7584, што на Br69 менш, чым у лютым. Самыя нiзкiя цэны на яе былi ў Верхнядзвiнску, Ваўкавыску, Шчучыне, Клiмавiчах i Чавусах i складалi Br6680—6930. У параўнаннi з лютым верхняя мяжа цэн павялiчылася на Br50. Самая дарагая свiнiна ў сакавiку гэтага года прадавалася ў Наваполацку, Бабруйску, Горках. Жыхары гэтых гарадоў куплялi яе па цане Br8380—9000 за 1 кг, што на Br330 даражэй, чым у лютым.

Самыя нiзкiя цэны на свежую капусту ў сакавiку былi ў Столiне, Верхнядзвiнску, Барысаве, Магiлёве, Горках i складалi Br410-500 пры сярэдняй цане на яе ў рэспублiцы Br722. У сакавiку гэтага года сярэдняя цана на капусту была на Br68 вышэй, чым у лютым. Самыя высокiя цэны на капусту былi ў Брэсце, Пiнску, Мiнску, Салiгорску, Стоўбцах, Беразiне, дзе яе прадавалi па Br820—980 за 1 кг, што на Br80 даражэй, чым у лютым.

Сярэдняя цана па рэспублiцы на рэпчатую цыбулю ў сакавiку складала Br1272, што на Br65 даражэй, чым у лютым. Самая танная цыбуля была ў Столiне, Верхнядзвiнску, Жыткавiчах, Ашмянах, Магiлёве, дзе яе можна было купiць па Br1000—1090 за 1 кг, што на Br50—70 даражэй, чым у лютым. Найбольш высокiя цэны на цыбулю ў сакавiку былi ў Брэсце, Гродне, Мiнску, Беразiне — тут цыбулю прадавалi па Br1370—1420, што на Br90—130 даражэй, чым у лютым.

Кошт бульбы ў сярэднiм па Беларусi ў сакавiку складаў Br774, або на Br45 даражэй, чым у лютым. Самыя нiзкiя цэны на яе былi ў Ашмянах, Стоўбцах, Горках, Клiмавiчах, Чавусах, дзе яе прадавалi па Br480—560. У параўнаннi з лютым цэны на яе не змянiлiся. Найбольш высокiя цэны на бульбу захоўвалiся па-ранейшаму ў Вiцебску, Оршы, Гродне, Мiнску, Барысаве. У гэтых гарадах «другi хлеб» прадаваўся па цане Br770-920 за 1 кг, што на Br110 даражэй, чым у лютым.

Сярэдняя цана на буракi па рэспублiцы складала Br711 i вагалася ад Br310—500 у Стоўбцах, Беразiне, Горках, Чавусах да Br760—840 у Брэсце, Бярозе, Вiцебску, Оршы, Мазыры, Мiнску, Салiгорску. Верхняя мяжа цэн узрасла на Br30.

Нагадаем, параўнальны аналiз цэн штомесяц праводзiцца на прадпрыемствах гандлю ўсiх форм уласнасцi, афiцыйных i неафiцыйных рынках у 31 горадзе рэспублiкi. Самыя нiзкiя цэны на асноўныя прадукты харчавання ў сакавiку былi ў Пiнску, Верхнядзвiнску, Клiмавiчах, Чавусах, Ашмянах i Стоўбцах, а самыя высокiя — у Вiцебску, Брэсце, Бабруйску, Мiнску, Барысаве i Беразiне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi сярэдняя цана на ялавiчыну першай катэгорыi на канец сакавiка гэтага года складала Br7584, што на Br60 больш, чым у лютым, i вагалася ад Br
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика