Беларуская эканомiка: важна захаваць i ўмацаваць дасягнутае...
Iгар ШЧУЧЭНКА
Ва ўрадзе Нягледзячы на цяжкасцi, з якiмi эканомiцы нашай краiны давялося пачынаць сёлетнi год (да прыкладу, чаго вартыя толькi тыя ж неверагодна ўзросшыя цэны на энерганосьбiты, што пастаўляюцца ў рэспублiку), вынiкi першага квартала паказваюць, што яна «стрымала» ўдар: вытворчасць валавога ўнутранага прадукту ў Беларусi за першыя тры месяцы склала 108,4 працэнта да ўзроўню аналагiчнага перыяду мiнулага года. Больш за тое, эканомiя i беражлiвасць, якiя становяцца галоўнымi фактарамi сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны, дазволiлi ў студзенi—лютым гэтага года знiзiць энергаёмiстасць ВУП на рэкордную лiчбу — на 18,6 працэнта пры запланаваных параметрах мiнус 6—7 працэнтаў. Аб тым, як стартавала эканомiка ў гэтым годзе, iшла гаворка на пасяджэннi Савета Мiнiстраў, якое прайшло пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея СIДОРСКАГА.«Першы квартал паказаў, што мы можам займацца эканомiкай так, як таго патрабуе кiраўнiк дзяржавы. Паказчыкi ў цэлым па краiне выкананы», — зазначыў Сяргей Сiдорскi. Адначасова прэм’ер паведамiў i пра тое, што матэрыялаёмiстасць у эканомiцы знiзiлася на 4 працэнты, энергаёмiстасць ВУП — больш як на 18 працэнтаў. Важна зараз захаваць гэтыя тэндэнцыi i ўмацаваць дасягнутыя вынiкi ў скарачэннi выдаткаў. Нядрэнны вынiк, лiчыць кiраўнiк урада, дасягнуты i ў прамысловасцi краiны, дзе тэмп росту прадукцыi склаў 105,9 працэнта да аналагiчнага леташняга перыяду. Не зусiм звычайным перыядам, у якiм давялося працаваць нашай эканомiцы, намеснiк прэм’ер-мiнiстра Андрэй Кабякоў назваў першы квартал. Паводле яго слоў, беларуская эканомiка атрымала сур’ёзнейшы ўдар у выглядзе рэзкага павышэння цэн на энерганосьбiты. Тым не менш, у першым квартале ў ключавых галiнах эканомiкi забяспечана дасягненне 14 з 19 важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Захоўваецца высокi тэмп росту iнвестыцый у асноўны капiтал: у параўнаннi з узроўнем студзеня—сакавiка мiнулага года яны выраслi ў першым квартале на 30,1 працэнта. Уведзена ў эксплуатацыю 1 мiльён 121 тысяча квадратных метраў жылля пры заданнi на квартал 705 тысяч квадратных метраў. З апярэджаннем верхняй мяжы гадавога прагнозу развiваецца сфера паслуг: рознiчны тавараабарот павялiчаны на 20,7 працэнта, платныя паслугi за два першыя месяцы — на 11,4. Важнейшым вынiкам першага квартала, паводле ацэнкi Андрэя Кабякова, стала захаванне стабiльнасцi ў рэспублiцы, вырашэнне ў поўным аб’ёме блока сацыяльных задач. «Па сутнасцi, — сказаў ён, — гэта i ёсць галоўная прыкмета адаптацыi эканомiкi да новых цэнаў на энергарэсурсы, прыкмета захавання даверу насельнiцтва да эканамiчнай палiтыкi, што праводзiцца, да нацыянальнай грашовай адзiнкi». Сёння пасля прынятых у краiне мераў, падкрэслiў намеснiк прэм’ер-мiнiстра, на ўсiх сегментах валютнага рынку назiраецца стабiльная сiтуацыя i дамiнуе тэндэнцыя да яе паляпшэння. Мiжнародныя рэзервовыя актывы Беларусi ў параў- наннi з пачаткам года ўзраслi на 11 працэнтаў i перавысiлi ў красавiку 2 мiльярды долараў ЗША, дасягнуўшы свайго гiстарычнага максiмуму. Андрэй Кабякоў падкрэслiў i той момант, што ў рэспублiцы ўдалося не дапусцiць у першым квартале iстотнага росту цэн. Узровень iнфляцыi склаў 3 працэнты, або 1 працэнт у месяц, што, канешне, некалькi вышэй сярэднегадавога прагнозу. Аднак больш высокi сезонны тэмп iнфляцыi характэрны не толькi для Беларусi, але ў прынцыпе i для любой эканомiкi, падкрэслiў Андрэй Кабякоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на цяжкасцi, з якiмi эканомiцы нашай краiны давялося пачынаць сёлетнi год (да прыкладу, чаго вартыя толькi тыя ж неверагодна ўзросшыя цэны
|
|