Выстава «СМI ў Беларусi» пройдзе з 2 па 5 мая
Таццяна ЛЯЎКОВIЧ
2 мая пачне сваю работу ХI спецыялiзаваная выстава «СМI ў Беларусi». Яна збярэ на выставачнай пляцоўцы НВЦ «БелЭКСПА» больш за 100 экспанентаў з Беларусi, Расii, Украiны, Латвii, Польшчы, Лiтвы, Малдовы, Германii i Кiтая. Для наведвальнiкаў выстава абяцае ператварыцца ў сапраўднае свята. Уваход у выставачны павiльён па вулiцы Я. Купалы, дарэчы, традыцыйна бясплатны.
Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра iнфармацыi Лiлii Ананiч, ганаровымi гасцямi выставы стануць сродкi масавай iнфармацыi Маскоўскай вобласцi. У цэлым расiйская прэса праяўляе вялiкую цiкавасць да медыйнага рынку Беларусi, сёння ў падпiсных каталогах Беларусi налiчваецца больш за 5 тысяч найменняў расiйскiх выданняў. Беларускi iнфармацыйны форум збярэ каля 80 замежных журналiстаў i грамадскiх дзеячаў. Тэма форуму — «Сацыяльная адказнасць сродкаў масавай iнфармацыi». Адным з мерапрыемстваў стане прэзентацыя акцыi «СМI за абарону дзяцей», у якой возьмуць удзел прадстаўнiкi мiнiстэрстваў iнфармацыi, адукацыi, працы i сацыяльнай абароны i iншых структур. Лiлiя Ананiч нагадала, што напярэдаднi Дня друку ў Палацы Рэспублiкi пройдзе цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў III Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМI «Залатая Лiцера». Сёлета на перамогу у 24 намiнацыях прэтэндавала больш за 200 удзельнiкаў. Найбольшая колькасць заявак — 34 — была пададзена ў намiнацыi «Лепшы творчы праект года». Арганiзатарамi выставы «СМI ў Беларусi» выступаюць мiнiстэрствы iнфармацыi, замежных спраў Беларусi, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт, Беларускi саюз журналiстаў, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Беларусi, Мiжнародны цэнтр iнтэграцыйнай iнфармацыi, Грамадскi прэс-цэнтр Дома прэсы, НВЦ «БелЭКСПА».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 мая пачне сваю работу ХI спецыялiзаваная выстава «СМI ў Беларусi». Яна збярэ на выставачнай пляцоўцы НВЦ «БелЭКСПА» больш за 100 экспанентаў з Белар
|
|