21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За жыхарамi аграгарадкоў захаваюцца льготы вяскоўцаў

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Адразу ў двух чытаннях прынялi ўчора дэпутаты нiжняй палаты беларускага парламента законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнi i парадку вырашэння пытанняў адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублiкi Беларусь».

Законапраект датычыцца такiх населеных пунктаў, як аграгарадкi. Як вядома, да прыняцця прэзiдэнцкага ўказа тэрмiн «аграгарадок» у заканадаўстве наогул не прымяняўся. У адпаведнасцi з законам, да катэгорыi сельскiх населеных пунктаў аднесены ўсе населеныя пункты, акрамя гарадоў i пасёлкаў гарадскога тыпу. Таму, з мэтай захавання льгот i гарантый, якiя прадугледжаны для жыхароў сельскай мясцовасцi, у законапраекце прапаноўваецца аднесцi аграгарадок таксама да катэгорыi сельскiх населеных пунктаў.

Як адзначыў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Леанiд Русак, для фармiравання аграгарадкоў Дзяржаўная праграма адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады прадугледжвае ўдасканаленне тэрытарыяльнай структуры сельскiх Саветаў. У сувязi з гэтым законапраект вызначае, што пры знаходжаннi аграгарадка ў межах тэрыторыi сельсавета адмiнiстрацыйны цэнтр Савета павiнен знаходзiцца менавiта ў аграгарадку. Калi ж на тэрыторыi сельскага Савета будзе знаходзiцца два i больш аграгарадкi, адмiнiстрацыйны цэнтр Савета будзе размяшчацца ў адным з iх у адпаведнасцi з рашэннем раённага Савета дэпутатаў.

Акрамя таго, законапраект вызначае парадак аднясення аграгарадкоў да катэгорыi сельскiх населеных пунктаў. Так, раённыя Саветы дэпутатаў будуць уносiць у абласныя Саветы прапановы па пераўтварэнню сельскiх населеных пунктаў у аграгарадкi. Абласныя Саветы на падставе гэтых прапаноў уносяць прапановы ўжо ў Савет Мiнiстраў. Апошнi дае згоду на пераўтварэнне.

Дарэчы, да 2010 года ў аграгарадкi прадугледжваецца пераўтварыць 1481 населены пункт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу ў двух чытаннях прынялi ўчора дэпутаты нiжняй палаты беларускага парламента законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика