21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiцячыя дапамогi павялiчацца

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Парламенцкi дзённiк

Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, што выхоўваюць дзяцей».

У якасцi мераў па ўзмацненню матэрыяльнай падтрымкi сем’яў, што выхоўваюць дзяцей, паведамiў мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, законапраект прадугледжвае павелiчэнне памераў аднаразовай дапамогi ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi, а таксама дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў. Сённяшнi памер аднаразовай дапамогi адпавядае двум бюджэтам пражытковага мiнiмуму пры нараджэннi першага i другога дзяцей i тром бюджэтам — пры нараджэннi трэцяга i наступных. У грашовым выглядзе гэта 341 i 511 тысяч рублёў адпаведна. Памер жа дапамогi па догляду дзiцяцi цяпер складае 65 працэнтаў бюджэту пражытковага мiнiмуму, або 110 тысяч рублёў. Законапраект, якi дэпутаты прынялi ў першым чытаннi, прапаноўвае наступныя лiчбы: памер аднаразовай дапамогi пры нараджэннi першага дзiцяцi павялiчыцца да пяцi бюджэтаў пражытковага мiнiмуму, пры нараджэннi другога i наступных дзяцей — да сямi бюджэтаў, памер дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў — да 80 працэнтаў бюджэту. У дзеючых цэнах гэта будзе 852, 1193 i 136 тысяч рублёў адпаведна. Пры гэтым, падкрэслiў У. Патупчык, павелiчэнне памеру дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў у нашай краiне здзяйсняецца паэтапна. I з пачатку 2009 года ён павiнен быць павялiчаны да бюджэту пражытковага мiнiмуму, што прадугледжана праграмай «Дзецi Беларусi».

Шэраг нормаў законапраекта накiраваны на павелiчэнне матэрыяльнай дапамогi асобным катэгорыям сем’яў. У прыватнасцi, няпоўная сям’я, у якой бацькi маюць I цi II ступень iнвалiднасцi, будзе мець права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце больш за тры гады ў поўным памеры незалежна ад сукупнага даходу на члена сям’i. Праект таксама прадугледжвае магчымасць устанаўлення надбаўкi да дапамогi на дзяцей ва ўзросце да аднаго з паловай года ў памеры 75 працэнтаў разведзеным жанчынам, калi бацька ўхiляецца ад платы алiментаў. Па дзеючаму заканадаўству гэта норма датычыцца толькi адзiнокiх мацi, разведзеныя атрымлiваюць надбаўку ў 40 працэнтаў.

Законапраект лiквiдуе дыферэнцыяцыю памеру дапамогi жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржаўнай установе аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, а таксама ўстанаўлiвае яго ў памеры бюджэту пражытковага мiнiмуму для ўсiх мацi, незалежна ад чарговасцi нараджэння дзяцей.

Зменены i падыходы ў вызначэннi права на дапамогу па догляду дзiцяцi ва ўзросце да пяцi гадоў пры яго стацыянарным лячэннi. У прыватнасцi, адзiн з бацькоў зможа знаходзiцца з дзiцем у бальнiцы з выплатай дапамогi за ўвесь перыяд стацыянарнага лячэння. Цяпер жа такое права прадастаўляецца толькi на падставе заключэння ўрача аб неабходнасцi дадатковага догляду.

На заканадаўчым узроўнi таксама замацоўваецца норма, якая дае права на атрыманне дапамогi па догляду дзiцяцi ва ўзросце да трох гадоў у поўным памеры асобам, якiя працуюць на ўмовах няпоўнага працоўнага дня (не больш за палову месячнай нормы), i жанчынам, якiя працягваюць навучанне на дзённай форме ў прафесiйна-тэхнiчных, сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных установах.

Рэалiзацыя палажэнняў законапраекта, адзначыў У. Патупчык, патрабуе выдзялення дадатковых сродкаў у памеры 169,2 млрд рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прынялi ў першым чытаннi законапраект «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика