Калi дом гатовы... АмальКватэрнае пытанне Сваю жыллёвую праблему мы ўзялiся вырашыць самi: залiлi фундамент, сабралi куплены зруб, накрылi дом шыферам (крэдыт бралi на агульных падставах)...Iншых работ яшчэ вельмi шмат, у доме жыць нельга, а вось падатак на нерухомасць, кажуць, плацiць трэба. Цi так гэта? Л. I., Мiнская вобл. Як патлумачыў член праўлення грамадскага таварыства «Веды» В.В. Савiцкi, у адпаведнасцi з заканадаўствам будынкi i збудаваннi, не завершаныя будаўнiцтвам, могуць з’яўляцца аб’ектамi падаткаабкладання, калi iх гатоўнасць складае 80 працэнтаў i больш. Працэнт гатоўнасцi аб’ектаў незавершанага будаўнiцтва вызначаецца на падставе аналiзу праектна-каштарыснай дакументацыi i аб’ёмаў фактычна выкананых работ у натуры, а ў выпадку адсутнасцi дакументацыi — па ўдзельных вагах асобных канструктыўных элементаў. На практыцы па жылых дамах iндывiдуальных забудоўшчыкаў, якiя не завершаны будаўнiцтвам, не ўзведзены i маюць дах i якiя выкарыстоўваюцца або могуць быць выкарыстаны для пражывання, падатковыя органы налiчваюць падатак на нерухомасць i пры адсутнасцi дакументальна пацверджаных звестак аб тым, што будаўнiчая гатоўнасць гэтых дамоў складае 80 i больш працэнтаў. Калi забудоўшчык iндывiдуальнага жылога дома лiчыць, што падатак яму налiчаны незаконна, ён можа звярнуцца ў орган па рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi (ранейшая назва — бюро рэгiстрацыi i тэхнiчнай iнвентарызацыi), дзе можа быць пацверджана фактычная гатоўнасць не завершанага будаўнiцтвам жылога дома, або падаць у суд — на неправамерныя дзеяннi падатковых органаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сваю жыллёвую праблему мы ўзялiся вырашыць самi: залiлi фундамент, сабралi куплены зруб, накрылi дом шыферам (крэдыт бралi на агульных падставах)... |
|