21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уладзiмiр ЧЭРНIКАЎ, начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭ

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Трэба актывiзаваць сацыяльна-эканамiчнае развiццё пацярпелых рэгiёнаў»



Пасля аварыi на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi прайшоў ужо 21 год. Для мiльёнаў беларускiх сем’яў лёс аказаўся падзеленым на «да» i «пасля» гэтага страшэннага бедства. Па маштабах радыеактыўнага выкiду i сваiх наступствах катастрофу на ЧАЭС вызначаюць як буйнейшую ў сусветнай гiсторыi. Гэтая аварыя шмат у чым пераўзышла падобныя надзвычайныя здарэннi: ва Уiндскейлi (Вялiкабрытанiя, 1957 год), Тры Майл Айлендзе (ЗША, 1979 год) i на прамысловым комплексе «Маяк» (СССР, 1957 год). Чарнобыльская катастрофа мела глабальны характар — у той цi iншай ступенi яе вынiкi закранулi многiя краiны, пры гэтым больш за ўсiх пацярпелi Расiя, Украiна i Беларусь. Аднак асаблiвую цяжкасць наступствы выбуху на чацвёртым блоку ЧАЭС мелi менавiта для нашай дзяржавы, нездарма, як адзначаюць шэраг экспертаў, найбольш адэкватна яны характарызуюцца тэрмiнамi «катастрофа» альбо «нацыянальнае экалагiчнае бедства». Пераадоленне вынiкаў чарнобыльскай аварыi стала адным з важнейшых дзяржаўных прыярытэтаў. Удалося вырашыць шэраг важнейшых задач, аднак асобныя праблемы маюць доўгачасовы характар. Якая стратэгiя развiцця забруджаных рэгiёнаў стане вызначальнай, што прынясе яе ўвасабленне мясцовым жыхарам? На пытаннi карэспандэнта «Звязды» адказвае начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Уладзiмiр ЧЭРНIКАЎ.

«Ацэнка ўрону — не канчатковая»

— З такiм комплексам праблем, звязаных з пераадоленнем наступстваў аварыi на ЧАЭС, нiхто яшчэ не сутыкаўся. Яе маштабы для Беларусi сапраўды вельмi вялiкiя. У вынiку гэтай буйнейшай тэхнагеннай катастрофы забруджанай аказалася амаль чвэрць тэрыторыi нашай дзяржавы. Значна пацярпеў аграпрамысловы комплекс — з абароту было выведзена 2,6 тысячы квадратных кiламетраў сельскагаспадарчых палеткаў. Лiквiдаваны 54 калгасы i саўгасы, 9 прадпрыемстваў, якiя займалiся перапрацоўкай. Рэзка скарацiлiся пасяўныя плошчы, значна зменшылася пагалоўе жывёлы. Пасля аварыi цэзiем-137 аказалася забруджана пятая частка сельскагаспадарчых палеткаў (18 тысяч кв. кiламетраў). Як правiла, гэта былi вельмi ўрадлiвыя глебы.

У забруджанай зоне знаходзяцца каля 340 прамысловых прадпрыемстваў, зразумела, умовы iх гаспадарання па аб’ектыўных прычынах пагоршылiся. У сувязi з адсяленнем жыхароў з найбольш пацярпелых тэрыторый дзейнасць шэрагу з iх (а таксама многiх аб’ектаў сацыяльнай сферы) была спынена. Тыя, што засталiся, нясуць значныя страты ў вынiку змяншэння аб’ёмаў вытворчасцi, няпоўнай акупляльнасцi ўкладзеных сродкаў. Адзначаюцца вялiкiя затраты палiўных, матэрыяльных рэсурсаў.

Увогуле, значна скарацiлася сыравiнная база. У найбольш забруджаных зонах апынулiся 57 радовiшчаў мiнеральных рэсурсаў. Абмежаваны пошукава-разведвальныя работы ў паўднёвай частцы Прыпяцкай нафтагазаноснай вобласцi (дарэчы, адной з найбольш перспектыўных — ацэненыя рэсурсы складаюць 25,3 мiльёна тон нафты). Вялiкi ўрон нанесены лясной гаспадарцы. Каля чвэрцi «зялёнага» фонду (больш чым 20 тысяч квадратных кiламетраў) былi забруджаныя. Адпаведна, штогадовыя страты драўнiны па розных ацэнках складаюць 2 мiльёны кубаметраў, а да 2010 года гэтая лiчба дасягне 3 млн куб. м. Найбольш вострая сiтуацыя — у Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, дзе забруджана 51,6 i 34,6 працэнта ўсёй плошчы лясоў.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, а наколькi значныя сацыяльныя наступствы?

— Вялiкiя не толькi эканамiчныя, а i сацыяльныя страты. Для пацярпелых рэгiёнаў характэрная скажоная дэмаграфiчная структура. Амаль 138 тысяч чалавек было пераселена, не менш чым 200 тыс. сталi вымушанымi бежанцамi. Найбольш актыўна адсюль з’язджалi квалiфiкаваныя спецыялiсты, моладзь, iнтэлiгенцыя. Адпаведна, у асобных раёнах доля пенсiянераў складае каля 70 працэнтаў. Гэты паказчык тут намнога вышэйшы, чым у сярэднiм па Беларусi. Медыцынскiя наступствы не абмяжоўваюцца чыста радыялагiчнымi (якiя, дарэчы, па сваiх маштабах таксама аказалiся беспрэцэдэнтнымi), адзначаюцца i сацыяльна-псiхалагiчныя з’явы, якiя выклiкаюць сур’ёзную заклапочанасць. Як бачым, аварыя на Чарнобыльскай АЭС аказала негатыўны ўплыў на ўсе сферы жыццядзейнасцi, чым абумоўлены комплексны характар мерапрыемстваў па пераадоленню яе наступстваў.

— Якiм чынам ацэньваецца агульны ўрон?

— Такiя разлiкi ў свой час былi зроблены вучонымi iнстытута эканомiкi Нацыянальнай акадэмii навук. Паводле гэтых даных, сумарны ўрон, якi быў нанесены Беларусi аварыяй на Чарнобыльскай АЭС (у разлiку на 30-гадовы перыяд яе пераадолення), ацэньваецца ў 235 мiльярдаў долараў — 32 бюджэты рэспублiкi 1985 года. Зробленая ацэнка не можа лiчыцца канчатковай, паколькi няма досыць поўнай iнфармацыi аб медыка-бiялагiчных, сацыяльных i экалагiчных наступствах аварыi на ЧАЭС. У структуры ўрону за 1986—2015 гады найбольшую долю (81,6 працэнта — 191,7 млрд долараў) займаюць затраты, якiя звязаны з падтрыманнем вытворчасцi i ажыццяўленнем ахоўных мераў на забруджаных тэрыторыях. На долю прамых i ўскосных страт прыпадае каля 30 млрд долараў (12,6 працэнта), упушчаная выгада ацэньваецца ў 13,7 млрд долараў (5,8 працэнта).

Уся работа па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ажыццяўляецца планамерна. На гэтыя патрэбы дзяржава выдаткоўвае значныя сродкi — варта хоць бы ўзгадаць, што за постчарнобыльскi перыяд было выдзелена больш чым 17 мiльярдаў долараў. Зараз дзейнiчае чацвёртая па лiку Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На выкананне мерапрыемстваў, якiя прадугледжваюцца гэтым грунтоўным дакументам, толькi за мiнулы год было выдзелена больш чым 614 мiльярдаў рублёў, сёлетнiя аб’ёмы фiнансавання таксама будуць на належным узроўнi.

«Трэба ўкараняць iнавацыйную сацыяльную палiтыку»

— Уладзiмiр Аляксандравiч, а ў чым асноўныя навацыi чарговай Дзяржпраграмы?

— Новая Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (яна разлiчана на 2006—2010 гады) — маштабны, сур’ёзны дакумент, якi вызначае стратэгiю нашай работы не толькi на блiжэйшы час, а i на перспектыву. На рэалiзацыю адпаведных мерапрыемстваў за пяцiгодку плануецца выдаткаваць больш чым 3 трыльёны рублёў з рэспублiканскага i каля 160 млрд руб. — з мясцовых бюджэтаў. Увасабленне праграмных задач дасць магчымасць «праблемным» раёнам пераадолець стратнасць, устойлiва развiвацца. Сярод асноўных прыярытэтаў чацвёртай Дзяржпраграмы — аднаўленне здароўя i паляпшэнне якасцi жыцця пацярпелага насельнiцтва, а таксама рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый. Гэта прыярытэтныя накiрункi, на ўвасабленне якiх i скiраваны ўсе намаганнi. У вынiку рэалiзацыi комплексу мерапрыемстваў павiнна адбыцца аднаўленне пацярпелых рэгiёнаў, настаў час укараняць тут такую iнавацыйную сацыяльную палiтыку, якая б спрыяла эканамiчнаму развiццю, стварэнню новых працоўных месцаў. Для таго, каб стымуляваць гэты працэс, ужо шмат што зроблена, галоўнае цяпер — змены ў псiхалогii жыхароў пацярпелых рэгiёнаў, яны павiнны адчуць сябе сапраўднымi гаспадарамi сваёй зямлi. Тады рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый рэальна дазволiць палепшыць якасць жыцця людзей. Настаў час актыўных сумесных дзеянняў па адраджэнню «чарнобыльскiх» раёнаў — у гэтым, напэўна, асноўны сэнс сучаснай стратэгii пераадолення наступстваў аварыi на ЧАЭС, якая знайшла сваё адлюстраванне ў чарговай Дзяржпраграме.

— Як забяспечваецца сацыяльная абарона людзей, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС?

— Вiдавочна, што мерапрыемствы, якiя выконваюцца ў межах Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, маюць устойлiвую сацыяльную скiраванасць. Больш за 60 працэнтаў усiх сродкаў, якiя штогод выдзяляюцца на адпаведныя патрэбы, накiроўваецца на тое, каб забяспечыць абарону жыццёва важных iнтарэсаў усiх пацярпелых людзей. У лiку найбольш значных сацыяльных iльгот — бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне, iльготнае падаткаабкладанне, даплаты i надбаўкi, падоўжаныя водпускi i шэраг iншых. На забруджаных тэрыторыях паскоранымi тэмпамi вядзецца будаўнiцтва жылля, газа- i водаправодаў, аб’ектаў сацкультбыту. Летась за кошт сродкаў, што выдзяляюцца рэгiёнам у выглядзе субвенцый, на капiтальныя ўкладаннi на ўсёй тэрыторыi рэспублiкi пабудавана i набыта 476 кватэр. Фактычна завершана перасяленне людзей з адпаведных зон.

Зараз у нашай дзяржаве налiчваецца 13,4 тысячы чалавек, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Iм, як найбольш пацярпелай катэгорыi насельнiцтва, прадастаўляецца шэраг значных сацыяльных iльгот: бясплатнае забеспячэнне лекамi i санаторна-курортнымi пуцёўкамi, дадатковы аплатны водпуск, грашовая кампенсацыя за ўрон здароўю i штогадовыя выплаты на аздараўленне, знiжэнне ўстаноўленага пенсiйнага ўзросту (для iнвалiдаў i асобаў, якiя працавалi ў 10-кiламетровай зоне Чарнобыльскай АЭС) i пенсiйныя надбаўкi. У лiку сацыяльных мераў абароны асобнае месца займаюць кампенсацыi сем’ям памерлых iнвалiдаў — удзельнiкаў лiквiдацыi наступстваў аварыi на ЧАЭС. Значная сацыяльная падтрымка — бясплатнае харчаванне чыстай прадукцыяй дзяцей, якiя жывуць на забруджаных радыенуклiдамi тэрыторыях. Цяпер гэтым правам карыстаюцца больш чым 200 тысяч школьнiкаў, навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i тэхнiкумаў. Дарэчы, адпаведнай льготы няма нi ў Расii, нi ва Украiне.

— Уладзiмiр Аляксандравiч, цi мяркуецца ўдасканальваць «чарнобыльскае» заканадаўства?

— Асноўным дакументам, якiм вызначаны льготы i перавагi для адпаведных катэгорый насельнiцтва, з’яўляецца Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Закон быў прыняты яшчэ ў 1991 годзе, зразумела, што за гэты час у грамадзянскiм, працоўным, жыллёвым, пенсiйным заканадаўстве адбылiся пэўныя змяненнi. Асобныя палажэннi закона састарэлi i рэгулююцца iншымi нарматыўнымi актамi. Таму неабходна прывесцi гэты дакумент у адпаведнасць з сучаснай заканадаўчай базай. Што i будзе зроблена — па даручэнню кiраўнiка дзяржавы падрыхтавана i накiравана ва ўрад новая рэдакцыя Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС». Як мяркуецца, у гэтым годзе адпаведны дакумент будзе разгледжаны парламентам.

«82 млрд рублёў — на пуцёўкi для дзяцей»

— Як ажыццяўляецца медыцынская рэабiлiтацыя пацярпелага насельнiцтва?

— Адкрыты новыя медыцынскiя ўстановы, iнстытуты, спецыялiзаваныя клiнiкi i цэнтры. У 2003 годзе ў Гомелi пачаў дзейнiчаць Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека, якi ажыццяўляе каардынацыю ўсёй работы па спецдыспансэрызацыi беларусаў. Эфектыўна працуе сiстэма медыцынскага забеспячэння пацярпелага насельнiцтва, якая ўключае пазачарговае абслугоўванне ў медустановах, бясплатныя лекi, падчас лячэння — харчаванне па павышаных нормах. Штогадовае правядзенне аглядаў, лячэнне i аздараўленне дазволiлi ў пэўнай ступенi стабiлiзаваць многiя паказчыкi здароўя людзей. Спецыяльнай дыспансэрызацыяй ахоплена практычна ўсё пацярпелае насельнiцтва. Ажыццяўляецца масавае санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне дзяцей i падлеткаў.

— У мiнулым годзе ўзнiкалi праблемы з пуцёўкамi. Якая сiтуацыя сёлета?

— Летась у першым паўгоддзi такая праблема сапраўды была даволi вострай. Гэта звязана з тым, што фiнансаванне праграмы санаторна-курортнага лячэння i аздараўлення пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС было зменшана. Таму грошы ў першую чаргу былi накiраваны на набыццё пуцёвак для дзяцей, якiя жывуць на забруджаных тэрыторыях, i iнвалiдаў, захворванне якiх звязана з наступствамi аварыi на ЧАЭС. Напрыканцы жнiўня з рэзервовага фонду кiраўнiка дзяржавы было дадаткова выдзелена 37,6 мiльярда рублёў, што дазволiла закупiць пуцёўкi пад поўную патрэбу. Сёлета на фiнансаванне адпаведнай праграмы са сродкаў рэспублiканскага бюджэту плануецца накiраваць 93 млрд рублёў. З iх 82 млрд — на пуцёўкi для дзяцей, узровень ахопу iх аздараўленнем i санаторна-курортным лячэннем, як мяркуецца, будзе нават вышэйшы, чым у папярэднiя гады.

«Чысцiня прадукцыi жорстка кантралюецца»

— Яшчэ адно надзённае пытанне — чысцiня прадуктаў харчавання. Як яно вырашаецца?

— Задача атрымання якасных прадуктаў харчавання (якiя, дарэчы, фармiруюць дозу ўнутранага апраменьвання людзей) застаецца надзвычай актуальнай. Асобая праблема — вядзенне сельскагаспадарчай вытворчасцi на пацярпелых тэрыторыях. Зараз у выкарыстаннi знаходзiцца больш чым 1 мiльён гектараў, гэтыя палеткi забруджаны цэзiем-137, а 343 тыс. га — яшчэ i стронцыем-90. Таму правядзенне ахоўных мераў у аграпрамысловым комплексе — адна з прыярытэтных праблем. Сёлета на гэтыя патрэбы будзе выдзелена 126 мiльярдаў рублёў. Сярод мерапрыемстваў — пастаўка павышаных аб’ёмаў мiнеральных угнаенняў, гербiцыдаў, вапнаванне глебы, стварэнне культурных пашаў i сенакосаў, правядзенне рамонтна-эксплуатацыйных работ на ўнутрыгаспадарчых мелiярацыйных сетках i г.д. Апошнiя пяць гадоў паспяхова рэалiзуецца праграма пераспецыялiзацыi гаспадарак, якiя размешчаны на найбольш забруджаных тэрыторыях. Асноўная мэта такiх мерапрыемстваў (якiя рэалiзуюцца ў 58 сельгаспрадпрыемствах) — вытворчасць нарматыўна чыстай прадукцыi i, адпаведна, павелiчэнне эканамiчнай эфектыўнасцi. Рэалiзацыя комплексу ахоўных мераў дазволiла значна палепшыць паказчыкi ў грамадскiм сектары АПК. Сiтуацыя з атрыманнем чыстай прадукцыi паляпшаецца i ў прыватным сектары: калi ў 2005 годзе налiчваўся 121 населены пункт, дзе рэгiстравалiся звышнарматыўныя пробы па малаку, то летась — 88. Чысцiня жорстка кантралюецца — сiстэма радыяцыйнага кантролю, якая дзейнiчае ў Беларусi, дазваляе поўнасцю выключыць магчымасць рэалiзацыi прадукцыi, утрыманне радыенуклiдаў у якой перавышае дапушчальныя ўзроўнi.

— Якiя тэндэнцыi характэрныя для мiжнароднага супрацоўнiцтва?

— Беларусь першай сярод пацярпелых краiн прыступiла да рэалiзацыi новага пакалення чарнобыльскiх iнiцыятыў. Iх сутнасць — разам з гуманiтарнымi больш шырокае прымяненне атрымалi сацыяльна-эканамiчныя праекты. Унiкальнай пляцоўкай для адпрацоўкi перспектыўных мадэляў узаемадзеяння, якiя былi прапанаваны i шырока абмеркаваны летась на мiжнароднай канферэнцыi «Чарнобыль 20 гадоў таму. Стратэгiя аднаўлення i ўстойлiвага развiцця», стала праграма «Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi ўмоў жыцця ў пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнах Беларусi» (CORE). З 2004 года яна рэалiзуецца ў Брагiнскiм, Чачэрскiм, Слаўгарадскiм i Столiнскiм раёнах. У праграму зараз уключаны 116 праектаў з агульным бюджэтам каля 8,3 мiльёна еўра. Рэалiзуюцца i прынцыпова новыя для нашай дзяржавы формы супрацоўнiцтва з мiжнароднымi арганiзацыямi. Падпiсана пагадненне з Мiжнародным банкам рэканструкцыi i развiцця — у межах сумеснага праекта Сусветнага банка i Рэспублiкi Беларусь. У праект уключаны два накiрункi: павышэнне эфектыўнасцi энергаспажывання i газiфiкацыя жылых дамоў. Ажыццяўляецца рэалiзацыя пагадненняў памiж урадамi Кiтая i Беларусi. Наладжана ўзаемадзеянне з арганiзацыямi шэрагу краiн, штогод на аздараўленне за мяжу выязджаюць каля 50 тысяч дзяцей. Як бачым, супрацоўнiцтва досыць маштабнае, пераход да канкрэтных праектаў крэдытавання дазволiць прыцягнуць дадатковыя iнвестыцыi ў шэраг галiн эканомiкi. Гэта дазволiць актывiзаваць сацыяльна-эканамiчнае развiццё пацярпелых рэгiёнаў.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Трэба актывiзаваць сацыяльна-эканамiчнае развiццё пацярпелых рэгiёнаў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика