Пад медыцынскiм наглядам — 290 тыс дзяцей i падлеткаў
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Медыцынскiя наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС праяўляюцца праз многiя гады. Таму, як заўважыла галоўны педыятр Мiнiстэрства аховы здароўя Наталля Галькевiч, адна з асноўных задач — комплексная рэгулярная дыспансэрызацыя насельнiцтва.
Пры гэтым асаблiвая ўвага надаецца медыцынскiм аглядам дзяцей, уключаючы ўльтрагукавое даследаванне шчытападобнай залозы. У вынiку распрацоўваюцца iндывiдуальныя праграмы па аздараўленню i рэабiлiтацыi. Як паведамiла Наталля Галькевiч, па стану на пачатак гэтага года ў лячэбна-прафiлактычных установах Беларусi пад медыцынскiм наглядам знаходзiлася каля 290 тысяч дзяцей i падлеткаў. Паводле вынiкаў даследаванняў яны былi падзелены на адпаведныя групы здароўя: першая (без адхiленняў) — 26,4 працэнта, другая — 58,1, трэцяя (з хранiчнымi захворваннямi) — 14,2, дзецi-iнвалiды (чацвёртая група) — 1,3 працэнта. Як адзначыла Наталля Галькевiч, пасля дыспансэрызацыi стан здароўя палепшыўся ў больш чым чвэрцi дзяцей, а пагоршыўся толькi ў 4,4 працэнта. Летась у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцях працавалi спецыяльныя выязныя брыгады лячэбна-прафiлактычных устаноў. Усiм дзецям, якiя маюць у гэтым патрэбу, аказваецца высокаквалiфiкаваная дапамога з выкарыстаннем сучасных метадаў дыягностыкi i лячэння. Закупляецца абсталяванне для перынатальных цэнтраў, якiя абслугоўваюць цяжарных жанчын i немаўлят, мадэрнiзуюцца аддзяленнi анестэзiялогii i рэанiмацыi абласных i гарадскiх бальнiц. На базе ўстаноў аховы здароўя плануецца арганiзаваць спецыяльныя «школы здароўя» для дзяцей з захворваннямi шчытападобнай залозы i iх бацькоў. Як запэўнiла Наталля Галькевiч, у аптэчнай сетцы маецца дастатковая колькасць неабходных лекавых i прафiлактычных прэпаратаў, забяспечваецца iх адпаведны асартымент.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыцынскiя наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС праяўляюцца праз многiя гады |
|