21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адрас — Нароўля, адпраўшчык — прафсаюз

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Дабрачыннасць

Напярэдаднi 21-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi правяла чарговую дабрачынную акцыю ў Нараўлянскiм раёне.

Яшчэ ў мiнулым годзе па iнiцыятыве старшынi Леанiда Козiка Федэрацыя прафсаюзаў узяла шэфства над раёнам, якi пацярпеў ад аварыi на атамнай электрастанцыi. За апаратам i галiновымi арганiзацыямi былi замацаваны сацыяльныя аб’екты.

— Мы сустракаемся з рознымi працоўнымi калектывамi, — патлумачыў Леанiд Козiк. — Наведваем бальнiцы, дзiцячыя садкi, школы, прытулкi i прывозiм iм падарункi — тое, што неабходна гэтым установам.

Па прыездзе ў Нароўлю дэлегацыя ўсклала кветкi да помнiка загiнулым вёскам. Пасля гэтага Леанiд Козiк сустрэўся з кiраўнiкамi арганiзацый, устаноў i прадпрыемстваў горада i раёна i ўзнагародзiў прафсаюзных актывiстаў.

— Прыемна, што наш рэгiён падтрымлiвае не толькi кiраўнiк дзяржавы, але i Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi,— сказаў на сустрэчы Валерый Шляга, старшыня Нараўлянскага райвыканкама. — Нам гэта важна, таму што маральная падтрымка для людзей у рамках акцыi — гэта ўпэўненасць у заўтрашнiм днi, у тым, што Нароўля будзе жыць i развiвацца, што тут будзе праца i дабрабыт.

Валерый Васiльевiч расказаў, што да аварыi ў раёне жылi каля 28 тысяч чалавек. У 1995 годзе заставалася толькi 10 тысяч. Тады зачынялiся школы, крамы, дзiцячыя садкi. Сёння ў Нараўлянскiм раёне пражывае больш за 12 тысяч чалавек. Больш за тое, тут апошнiм часам павышаецца нараджальнасць. У 2006 годзе ў раёне нарадзiлася 189 немаўлят. У той жа час сярод прапiсаных жыхароў памерла 184 чалавекi. У Нароўлю прыязджае шмат маладых спецыялiстаў па размеркаванню. Галоўным чынам з разлiкам на iх пабудаваны два аграгарадкi i будуецца трэцi.

Аднак вёскам Нараўлянскага раёна ўласцiвыя асаблiвыя праблемы. З 17 тысяч тых, хто пражываў у вёсках да аварыi, засталося менш за 4 тысячы чалавек. Крышку выратоўваюць сiтуацыю прыезджыя. Напрыклад, вёску Канатоп засялiлi выхадцы з Казахстана, Таджыкiстана, Арменii, Расii i Украiны.

— Усе яны ведаюць, што тут радыяцыя, — гаворыць Валерый Шляга, — але iм тут больш спакойна, чым у «гарачых пунктах».

Яшчэ адна праблема раёна — няўдалыя сем’i. На жаль, колькасць такiх, дзе альбо няма бацькi, альбо бацькi злоўжываюць алкаголем, альбо малазабяспечаныя — дасягае 70 працэнтаў. Аднак ёсць i добрыя прыклады.

Пасля афiцыйнай часткi дэлегацыя ФПБ наведала шматдзетную сям’ю Паповiчаў. У Васiля i Галiны ёсць свой родны сын, якому ўжо 23 гады. Пяць гадоў таму яны ўдачарылi пяцiмесячную Леру.

— Аднойчы дзяўчо захварэла i я сур’ёзна за яе спужалася..., — расказвае мацi. — Тады я дала абяцанне, i калi Лерка паправiлася, — выканала яго: мы ўсынавiлi двайнятак Сашу i Дашу. Iм тады яшчэ не было i двух гадоў. Сашка знаходзiўся ў глыбокiм стрэсе: калi яго клалi спаць, ён качаўся ў ложку. Нам давялося перакласцi яго на тахту, каб ён галоўкай не бiўся. Сёння гэта праблема амаль што знiкла. I зараз мы афармляем дакументы на ўсынаўленне яшчэ дваiх дзетак.

Да гэтай сустрэчы дэлегацыя ФПБ спецыяльна падрыхтавалася: шэфы даведалiся, у чым мае патрэбу шматдзетная сям’я. Таму падарункам для Галiны i Васiля Паповiчаў стаў вялiзны двухкамерны халадзiльнiк i пералiчаныя на будаўнiцтва прыбудовы да дому два мiльёны рублёў. Дзецi былi ў захапленнi ад вялiкага кошыка цукерак i садавiны.

Настала чарга атрымлiваць падарункi раённай бальнiцы. Прафсаюзныя лiдары перадалi два халадзiльнiкi, дзве мiкрахвалевыя печы, электрачайнiкi, два DVD-прайгравальнiкi i тэлевiзар.

— Жыццё ў Нароўлi працягваецца, i важна, каб пра гэта ведала грамадскасць нашай краiны, — сказаў галоўны ўрач бальнiцы Яўген Топчый.

Яўген Мiкалаевiч расказаў, што, нягледзячы на павышаны радыяцыйны фон у раёне, людзi тут не пакутуюць ад нейкiх асаблiвых хвароб. Звычайна, як i ва ўсёй Беларусi, яны найбольш пакутуюць ад парушэнняў у сiстэме кровазвароту. Ёсць i анкалогiя, але статыстыка захворванняў не вышэй, чым па рэспублiцы.

Насельнiцтва, якое пражывае ў Нараўлянскiм раёне, уважлiва абследуюць. Дарослыя праходзяць медыцынскi агляд раз на год, дзеткi — два.

Аб дзецях асаблiвы клопат не толькi з боку медыцынскага персаналу. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi прывезла падарункi i маленькiм жыхарам Нароўлi. Цяпер у сярэдняй школе № 3 горада няма праблем са спартыўным iнвентаром.

Дабрачынная акцыя ФПБ у Нараўлянскiм раёне скончылася канцэртам калектываў мастацкай самадзейнасцi.

Аляксандр Мiкша, намеснiк старшынi ФПБ, адзначыў, што акцыя, прымеркаваная да трагiчнай даты, была толькi нагодай яшчэ раз наведаць падшэфны раён. Прафсаюзныя арганiзацыi, што ўваходзяць у нацыянальны прафцэнтр, праводзяць падобныя акцыi на працягу ўсяго года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi 21-й гадавiны аварыi на Чарнобыльскай АЭС Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi правяла чарговую дабрачынную акцыю ў Нараўлянскiм раёне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика