21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Цi нам бедаваць?»

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кажуць жыхары Пяршайшчыны. Напэўна, яны маюць рацыю



Спачатку было няшчаснае каханне. Каханне Перша — першынца князя Валожынскага i Аi — дачкi мясцовага карчмара Бэркi. Яны не ўяўлялi жыцця адно без аднаго: штодня, як на крылах, ляцелi на спатканне, марылi пра будучыню. Аднак князь не адобрыў выбар сына i загадаў сваiм гайдукам забiць Аю. Яны выканалi тое жудаснае распараджэнне. У адчаi Перш забiў сябе, маладых пахавалi разам, у адной магiле. На каменным помнiку высеклi iмёны — Перш i Ая. Адсюль, мабыць, i назва пайшла аднаго з самых старажытных паселiшчаў не толькi Валожыншчыны, а i ўсёй Беларусi — Пяршаi. Кажуць, што тэкст легенды быў знойдзены падчас закладкi падмурка тутэйшага касцёла.

На ўскрайку пушчы

Першы пiсьмовы ўспамiн пра Пяршаi знойдзены ў судовых справах Вялiкага княства Лiтоўскага ад 1440 года. Ад гэтай даты i прынята адлiчваць гiсторыю, хоць зразумела, што людзi тут пачалi сялiцца раней — мясцiны дужа прывабныя. Побач — Налiбоцкая пушча, а таксама скрыжаванне важнейшых шляхоў, што злучалi Менск з Гародняй ды Вiльню са Слуцкам i Нясвiжам. Менавiта гэтая акалiчнасць i вызначыла перспектыву Пяршайшчыны. Але быў i яшчэ адзiн «сакрэт»: купцы, што праязджалi праз тутэйшыя мясцiны, заўсёды спынялiся на начлег — апасалiся разбойнiкаў, якiя хавалiся ў пушчы i нападалi на гандляроў. Таму працавалi i заезныя дамы, i карчмы, а таксама развiвалася рамяство.

Добрай зямлi было мала, лепшыя ўчасткi належалi памешчыкам. Адны з самых вядомых тутэйшых уласнiкаў — Тышкевiчы, якiя мелi тысячы дзесяцiн у маёнтках Пяршаi, Доры, Родзеўшчына, Сiвiца з фальваркам Вялае. Селянiн з паловай валокi (каля 9 гектараў) лiчыўся заможным, у многiх надзелы былi значна меншыя. Малазямелле вымушала займацца рамяством, гандлем. Пяршайскiя майстры дасягнулi ў сваёй справе значных поспехаў. Асаблiва славiлiся тутэйшыя кавалi (iх былi цэлыя дынастыi) — казалi, што яны маглi рабiць лiтаральна ўсё, што заўгодна. Мясцовыя «ляўшы» першымi ў акрузе пачалi «выпускаць» плугi, малатарнi, сячкарнi. Таксама сюды ехалi за калаўротамi, вытачанымi на пяршайскiх i галубоўскiх майстэрнях, а ў блiжэйшых вёсках Скрундзеўшчына i Смалеўшчына можна было «затарыцца» дзёгцем i гонтай.

Сельская гаспадарка развiвалася досыць iнтэнсiўна — у земляробстве ў асноўным прымянялi трохпольную сiстэму. Апрацоўвалi зямлю пры дапамозе коней, а, здаралася, i валоў. Выкарыстоўвалi адметную «лiтоўскую» саху i драўляныя бароны, у буйных гаспадарках прылады былi больш складаныя. Цiкава, што ў вёсках нават лектары выступалi з рознымi карыснымi паведамленнямi. Напрыклад, сярод тэм былi i такiя: «Карова i што яна дае гаспадару. Кармленне жывёлы» цi «Земства i агранамiя. Культура балот i лугоў». А яшчэ ў тутэйшых мясцiнах здабывалi вапну, якая залягала адметнымi «камянямi» па далiнах рэчак Люцiнка, Пяршайка i Бярозаўка. На заводзе графа Тышкевiча выраблялася цудоўная цэгла, яна мела спецыяльны грыф «В.Т», якi адпавядаў iнiцыялам пана.

Такое вось жыццё было на ўскрайку Налiбоцкай пушчы. На працягу пэўнага часу iснавала i аднайменная воласць. Як паведамляла калiсьцi «Звязда», з 4 па 14 студзеня 1919 года ў Пяршаях адбыўся валасны з’езд Саветаў, дзе быў складзены лiст да Ленiна...

«Пяршаi-2003»

У пасляваенныя гады сельгаспрадпрыемствы былi ўтвораны ледзь не ў кожнай навакольнай вёсцы. Першы калгас называўся «Сталiнскi шлях», ён з’явiўся ў 1949-м. Праз некаторы час гаспадаркi злучылi ў адну — iмя Карла Маркса. Менавiта гэты калгас i «аб’яднаў» цi не ўсе землi Пяршайшчыны, за ўсю гiсторыю (з 1955 года) тут былi два старшынi. З 1992 г. гаспадаркай кiруе Яўген Скрундзь — чалавек добра вядомы не толькi на Валожыншчыне, а i далёка за межамi раёна. У калгасе Карла Маркса ён пачаў працаваць трыццаць гадоў таму памочнiкам брыгадзiра. Калi ўсе гаспадаркi мянялi назву, то i былыя «марксiсты» сталi звацца сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам «Пяршаi-2003». Мiжволi атрымалася, што нават лiчбавая «прыстаўка» ў пэўным сэнсе зноў-такi данiна гiсторыi, да якой тут ставяцца з вялiкай павагай i шанаваннем.

Дарэчы, былi ў тутэйшых мясцiн i сумныя даты. Адной з такiх стаў красавiк 1986-га, калi выбухнуў Чарнобыль. СВК «Пяршаi-2003» — адно з аграпрамысловых прадпрыемстваў, якое мае на сваёй тэрыторыi землi, забруджаныя радыяцыяй. Амаль на тысячы гектарах сельскагаспадарчых палеткаў быў зафiксаваны «фон» у межах 5 кюры. Калi параўноўваць з найбольш пацярпелымi раёнамi Гомельшчыны цi Магiлёўшчыны, то ўзровень, здаецца, не такi ўжо i вялiкi, аднак для цэнтральнага рэгiёна Пяршайшчына ў плане радыяцыi з’яўлялася адным з «крытычных» пунктаў. Агульная плошча палеткаў СВК «Пяршаi-2003» складае 5,5 тысячы гектараў, атрымлiваецца, што забруджана амаль пятая частка ўсёй тэрыторыi.

— Спачатку нават пэўная панiка была сярод жыхароў, — узгадвае Яўген Скрундзь. — Адна сям’я нават пераехала, аднак у большасцi людзi неяк адаптавалiся да новых умоў жыцця. Канешне, давялося перанесцi стрэс, радыяцыi апасалiся, як апасаюцца ўсяго невядомага. Нейкi недавер у жыхароў застаўся i зараз, на псiхалагiчным узроўнi.

«Праблемныя» землi зараз выкарыстоўваюцца для вырошчвання кармоў — тут засяваюць шматгадовыя травы. «Зялёнку» пасля збiраюць на сянаж, сена не сушаць, паколькi яно пылiць, а пыл можа быць небяспечным. Зразумела, глебу апрацоўваюць «па навуцы» — уносяць павышаныя дозы мiнеральных угнаенняў у адпаведнасцi са спецыяльнымi разлiкамi. Кантроль вельмi жорсткi — у гаспадарцы ёсць уласная лабараторыя, якая дакладна ўсё адсочвае. Да таго ж прадукцыю правяраюць яшчэ на некалькiх узроўнях, так што да спажыўцоў трапляе толькi чыстае малако, мяса i каўбаса (у «Пяршаях-2003» працуе i ўласны каўбасны цэх).

За апошнiя дзесяць гадоў не было нiводнай пробы, якая б не адпавядала нарматыўным патрабаванням. Вастрыня праблемы зменшылася, мабыць таму i згорнуты навуковыя даследаваннi. Раней тут невялiчкая станцыя працавала, якая займалася вывучэннем уздзеяння радыяцыi на розныя сельскагаспадарчыя культуры. Праводзiлiся розныя эксперыменты — на забруджаных тэрыторыях сеялi бульбу, збожжавыя, пасля чаго вымяралi ўзровень радыяцыi, перавышэнняў не адзначалася. Аднак iсцi далей эксперыменту ў гаспадарцы не рашылiся — навошта рызыкаваць?

А дзе тая «зона»?

Зараз у Пяршаях 650 жыхароў — гэта палова ўсяго насельнiцтва аднайменнага сельсавета, у склад якога ўваходзяць 29 населеных пунктаў. Навакольныя вёскi маланаселеныя: да прыкладу, у васьмi з iх засталося толькi па два «жылыя» дамы. Забруджанай аказалася пэўная тэрыторыя — радыяцыя прайшла быццам бы «паласой». Там i зараз, здараецца, што грыбы «свецяцца», iх амаль не збiраюць, а калi i збiраюць, то iмкнуцца заўсёды правяраць. Па малаку праблем не ўзнiкае.

— Зараз жыхары трымаюць 161 карову, — заўважае старшыня Пяршайскага сельскага Савета Зiгмунд Пратасевiч. — Колькасць жывёлы штогод змяншаецца, паколькi больш чым палова месцiчаў — пенсiянеры, iм не па сiлах трымаць тую ж карову. Тым не менш, з пачатку года сабралi больш чым 30 тон малака, яго штодня правяраем, адхiленняў ад нормы па радыяцыi не адзначалася. Раней перасялялi людзей, даведкi выдавалi аб тым, што жывуць у забруджанай зоне. А зараз былой вастрынi няма — многiя ўжо кажуць: дзе тая «зона»? Трэба жыць i працаваць, а не кпiць на лёс. Цi нам бедаваць?!

Слаўнае месца працягвае сваю амаль 570-гадовую гiсторыю — летась Пяршаi сталi адным з першых на Валожыншчыне аграгарадкоў. Такi статус да многага абавязвае — праведзена вялiкая работа па рэканструкцыi, рамонту, будаўнiцтву шэрагу аб’ектаў сацыяльнай iнфраструктуры. Затое цяпер лiтаральна «ўсё ёсць»: школа, дзiцячы садок, крамы, кафэ, бальнiца сястрынскага догляду, вялiкi Дом культуры (з залай на 240 месцаў). Самы галоўны вынiк, як лiчыць Зiгмунд Пратасевiч, — гэта тое, што мясцовая моладзь пачала заставацца, ужо не збягае ў пошуках «лёгкага хлеба». Умовы ствараюцца добрыя: заробак нядрэнны (па вынiках мiнулага года ў СВК у сярэднiм атрымлiвалi па 520 тысяч рублёў, у асобных i па 700—800 тыс. выйшла), уся «сацыялка» таксама на месцы.

...Зараз пра Чарнобыль у тутэйшых мясцiнах нагадвае хiба толькi пустая вёска Родзькi, жыхары якой з-за вялiкай радыяцыi былi адселены. Цэнтральная вулiца парасла вялiкiмi дрэвамi, кустоўем, побач — вялiкi дуб з пакiнутай ля яго лесвiцай. Дзiкавата i неяк вельмi ўжо няўтульна тут! Мiжволi ўзгадалiся малыя з Пяршайскага дзiцячага садка, якiя салодка спалi падчас нашага прыезду (была «цiхая гадзiна»), — няхай iх абмiне няшчасце.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

Валожынскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажуць жыхары Пяршайшчыны. Напэўна, яны маюць рацыю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика