У Брагiне пройдзе мiтынг-рэквiем ля помнiка Васiлю Iгнаценку
Алена САФОНАВА, БЕЛТА
У Брагiне сёння пройдзе мiтынг-рэквiем ля помнiка пажарнаму Васiлю Iгнаценку, якi быў у лiку першых лiквiдатараў аварыi на Чарнобыльскай станцыi. Штогод у дзень катастрофы ля помнiка збiраюцца гараджане i прадстаўнiкi падраздзяленняў МНС Гомельскай вобласцi.
Як паведамiла намеснiк старшынi Брагiнскага райвыканкама Ганна Бабрынёва, у традыцыйным мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 1 тыс. прадстаўнiкоў працоўных калектываў горада, грамадскасцi, маладзёжных арганiзацый, навучэнцаў сярэднiх школ. Да помнiка Васiлю Iгнаценку будуць ускладзены кветкi i вянкi. Тут жа адбудзецца мiтынг, на якiм выступяць прадстаўнiкi мясцовых органаў улады, службы выратавання i грамадскасцi. Праграму дня працягнуць абласныя спаборнiцтвы па пажарна-прыкладных вiдах спорту памяцi Васiля Iгнаценкi, у якiх возьмуць удзел супрацоўнiкi раённых падраздзяленняў МНС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брагiне сёння пройдзе мiтынг-рэквiем ля помнiка пажарнаму Васiлю Iгнаценку, якi быў у лiку першых лiквiдатараў аварыi на Чарнобыльскай станцыi |
|