«Уранавыя» кантрабандысты
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Двое беларускiх грамадзян спрабавалi ўвезцi на тэрыторыю нашай краiны з Лiтвы металiчны кантэйнер з надпiсам «Уран-238, 1991».
Як паведамiлi ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi, нашых суайчыннiкаў затрымалi супрацоўнiкi праваахоўных органаў Лiтвы. Беларускiя кантрабандысты спрабавалi правезцi «падазроны кантэйнер» праз мяжу ў аўтамабiлi, у якiм абсталявалi спецыяльнае сховiшча. Паводле звестак МУС Беларусi, затрыманне «ўранавых кантрабандыстаў» стала вынiкам сумеснай аперацыi супрацоўнiкаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй Мiнiстэрства ўнутраных спраў нашай краiны i Бюро крымiнальнай палiцыi Лiтвы пры садзейнiчаннi памежных службаў абедзвюх дзяржаў. Зараз нелегальныя перавозчыкi «падазронага кантэйнера» знаходзяцца пад вартай. Якiм будзе iх далейшы лёс, невядома. Бо пакуль яшчэ канчаткова не высветлена, наколькi небяспечны быў кантрабандны груз, лiтоўскiмi спецыялiстамi праводзiцца яго дэталёвае лабараторнае даследаванне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое беларускiх грамадзян спрабавалi ўвезцi на тэрыторыю нашай краiны з Лiтвы металiчны кантэйнер з надпiсам «Уран-238, 1991»
|
|