Расплата за нелегальнае таксаванне
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Прыехалi! У незаконных пасажыраперавозчыкаў сёлета канфiскаваны 21 аўтамабiльСфера транспартных паслуг застаецца ў полi пiльнага зроку беларускай мiлiцыi. Як паведамiла начальнiк упраўленння iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Кацярына Самусенкава-Шэлегава, у першым квартале гэтага года мiлiцэйскiмi падраздзяленнямi самастойна i сумесна з iншымi зацiкаўленымi ведамствамi праведзена больш за 850 рэйдаў па выяўленню нелегальных перавозчыкаў. У вынiку было ўстаноўлена 332 факты незаконных прыватных пасажыраперавозак. Да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты амаль 100 чалавек. Арыштавана 37 транспартных сродкаў, з якiх 21 — канфiскаваны ў даход дзяржавы. Яшчэ 235 нелегальных таксiстаў, якiя ўпершыню трапiлi ў поле зроку праваахоўных органаў, атрымалi афiцыйныя папярэджаннi. Гэтых асобаў таксама ўнеслi ў спецыяльную электронную базу звестак i пры паўторным парушэннi такога кшталту iм давядзецца несцi адказнасць: заплацiць штраф у памеры ад 10 да 50 базавых, а, магчыма, i развiтацца з аўтамабiлем. Дарэчы, супрацоўнiкi ДАI падчас рэйдаў паралельна аштрафавалi амаль 3 тысячы вадзiцеляў, якiя прыпаркавалi свае транспартныя сродкi ў месцах прыпынку таксi. А яшчэ спецыялiсты Дзяржаўтаiнспекцыi дэталёва абследавалi вулiцы раённых i абласных цэнтраў i падрыхтавалi 97 прапаноў па аптымiзацыi размяшчэння парковак аўтамабiляў таксi. Больш за палову гэтых прапаноў ужо прыняты да ведама i рэалiзаваны. Не абмiнулi сваёй увагай супрацоўнiкi мiлiцыi i легальных таксiстаў. Было выяўлена больш за 300 парушэнняў правiлаў перавозкi пасажыраў. Вiнаватыя панеслi адказнасць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У незаконных пасажыраперавозчыкаў сёлета канфiскаваны 21 аўтамабiль
|
|