21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перыяд паўраспаду

26.08.2009 08:39 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзённiк Вiкi Ц.




Дзесьцi на белым свеце... Кожны момант у розных кутках зямнога шара нешта адбываецца: кожныя 3 хвiлiны, напрыклад, у Германii адзiн чалавек робiцца iнвалiдам, кожную гадзiну ў вынiку няшчасных выпадкаў i хвароб памiраюць каля 250 чалавек (i гэта толькi ў Расii), за год ва ўсiм свеце рэгiструецца не менш як 270 мiльёнаў няшчасных выпадкаў. «Чалавечы фактар» увогуле страшная рэч: сярод усiх вiдаў няшчасцяў i стыхiйных бедстваў тэхнагенныя катастрофы, як сцвярджае статыстыка ААН, займаюць трэцяе месца. Але самае страшнае не гэта статыстыка, а тое, што пакуль у адзiн канец свету прыходзiць жудасная навала, у другiм — жыццё працягваецца...

26.04.2007

«Не стане нас. А свету — усё адно...», — сцвярджаў вялiкi фiлосаф i паэт старажытнасцi, мудры Амар Хаям. I тут не падкапаешся, не паспрачаешся. Хiба што адно «але» зможаш уставiць: не ўсё адно, пакуль памятаюць. Тым больш, калi нагода гэта датычыцца не аднаго i не двух, а мiльёнаў людзей.

Схлушу, калi скажу, што памятаю, якое было надвор’е ў той дзень. Напэўна, было цёпла — iнакш з чаго б мацi з суседскiх вокнаў доўга клiкала нас дадому, а потым, не дачакаўшыся, проста спусцiлася i выцягнула за рукi з дзiцячай пляцоўкi. А чым яшчэ мы маглi быць занятыя, акрамя «кiча», хованак або «казакоў-разбойнiкаў» — мне да школьнай катаргi заставалiся яшчэ чатыры доўгiя месяцы, сястра хадзiла ў сярэднюю групу дзiцячага садка, а малой дык увогуле ўсяго клопату было — паесцi i паспаць, ды яшчэ сказаць сваё важкае «агу».

Зрэшты, дзякуючы малодшай сястры гэтая дата нiколi не выветрыцца ў мяне з памяцi. Бо наша Кацярына 1986 года нараджэння, «чарнобыльская», як пазней называлi iхнi год i ў садку, i ў школе. Мабыць, таму ёй першай i выпалi шматлiкiя абследаваннi ў палiклiнiцы, пастаноўка на ўлiк у дыспансэры i выдача саладкаватых беленькiх таблетачак замежнага прэпарата Цiраксiну. Потым мы елi iх пачкамi, не адчуваючы прысмаку — абы толькi мама не нервавалася. I ёдам на цукар капалi. I дэфiцытныя грэцкiя арэхi бабуля пачала прысылаць у вялiкiх пакунках. А нелюбiмая ў той час марская капуста, падобная да бясконцага плоскага цёмна-зялёнага чарвяка, аказваецца, спалучаецца практычна з усiмi стравамi, за выключэннем, можа быць, кампоту.

Мы з аднакласнiкамi хутка вывучылi, дзе знаходзiцца шчытападобная залоза i якога памеру яна павiнна быць у норме. Параўноўвалi. Зайздросцiлi тым, у каго большая. Нават прыдумалi своеасаблiвыя спаборнiцтвы: прыкласцi памiж ключыцамi чайную лыжку — кругляшом да залозы — i глядзець, у каго даўжэй пратрымаецца. Да некаторых гэтыя лыжкi прылiпалi, быццам прыклееныя. I мы, дурнi, гэтым ганарылiся. Як ганарылiся i штомесячнымi вiзiтамi ў анкалагiчны дыспансэр, паўшэптам раўнiва пераказваючы адзiн аднаму падрабязнасцi: «У мяне другая ступень павелiчэння...».

Праз некалькi гадоў высветлiлiся i цалкам матэрыяльныя вынiкi пастаноўкi на ўлiк — гуманiтарная дапамога «чарнобыльцам», iльготы, выезды на аздараўленне за мяжу. У нашай школе, праўда, не пашнцавала нiкому: доўгi час лiчылася, што Мiнск практычна не пацярпеў ад аварыi, у адрозненне ад паўднёвых абласцей. Тады мы па-чорнаму зайздросцiлi «шчаслiўчыкам»-перасяленцам, хто трапiў пад тую цi iншую дзяржаўную праграму.

Яшчэ пазней — пайшоў вал iнфармацыi. Выкрываннi, расследаваннi, падрабязнасцi i каментарыi, дыягназы i прагнозы, змрочныя наступствы i асцярожныя перспектывы. Чамусьцi прынцыповымi зрабiлiся пытаннi, у якi бок у той дзень дзьмуў вецер. Цэзiй, плутонiй, уран i стронцый з усякiмi лiчбавымi прыстаўкамi ўвайшлi ў наша жыццё трывала, як нелюбiмыя, але настырныя сваякi. У моду ўвайшлi невялiчкiя, кiшэнныя дазiметры, якiмi правяралi набытую на кiрмашы садавiну-гароднiну.

Потым, гэтаксама валам, пачалiся махлярствы i спекуляцыi на чужым горы. Не ведаю, колькi кiлаграмаў паперы патрацiлi органы бяспекi на завядзенне крымiнальных i адмiнiстрацыйных спраў на псеўда-«чарнобыльцаў».

Катастрофа пакрысе набыла ўласны твар, злеплены з мноства, мноства пакутлiвых твараў i скалечаных лёсаў. Яна, бяздушная, раптам зажыла сваiм самастойным, страшным i незразумелым, жыццём, якое не трывожаць нi памятныя мiтынгi, нi сiроцкiя вочы пакiнутых у «мёртвых вёсках» дамоў. Па чалавечых мерках у яе зараз — паўналецце. Па фiзiчных — яе жыццё будзе, на жаль, доўгiм (толькi перыяд паўраспаду цэзiю-137 складае больш як 30 гадоў, а гэта не адзiны радыеактыўны элемент, якi «выдыхнула» ЧАЭС). Але галоўнае, напэўна, каб «нашчадкаў» у гэтай аварыi не аказалася. Каб не ўзнiкла ў гiсторыкаў 3-га тысячагоддзя такога тэрмiну: перыяд паўраспаду памяцi...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесьцi на белым свеце... Кожны момант у розных кутках зямнога шара нешта адбываецца: кожныя 3 хвiлiны, напрыклад, у Германii адзiн чалавек робiцца iн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика