У Беларусi з 29 красавiка зноў прыметна пахаладаеУ суботу, 28 красавiка, следам за змяшчэннем халоднага атмасфернага фронту, на Беларусь накiруецца больш халаднаватае паветра з поўначы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Месцамi, пераважна па ўсходзе краiны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя гадзiны будзе 4—10 градусаў цяпла, днём — плюс 11—17 градусаў. На поўднi краiны паветра прагрэецца да 20 градусаў цяпла. У нядзелю, 29 красавiка, будзе без ападкаў. Аднак прыметна пахаладае. У начныя гадзiны тэмпература паветра будзе ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў. Днём — ад 6 да 12 градусаў цяпла. У Гродзенскай вобласцi — да плюс 15 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 28 красавiка, следам за змяшчэннем халоднага атмасфернага фронту, на Беларусь накiруецца больш халаднаватае паветра з поўначы, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.
|
|