Патрэбны новыя Спецыялiсты
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны сёлета будзе ажыццяўляцца прыём студэнтаў па новай спецыялiзацыi: санветэкспертыза.
Адрозненне ад звычайнага ветэрынара такога спецыялiста ў тым, што яго навучаць працаваць непасрэдна на прадпрыемствах мяса-малочнай прамысловасцi, якiх у краiне налiчваецца каля 400. Там цяпер працуюць больш 1000 урачоў шырокага профiлю. Гэта стала неабходным у сувязi з новымi, больш высокiмi патрабаваннямi да якасцi прадукцыi, у тым лiку, што экспартуецца ў Расiйскую Федэрацыю. Зараз вядзецца работа па стварэнню спецыяльнага ветэрынарна-санiтарнага факультэта ў акадэмii (дзённай формы навучання). У ВНУ пакуль што вучацца 4,6 тысячы студэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай дзяржаўнай акадэмii ветэрынарнай медыцыны сёлета будзе ажыццяўляцца прыём студэнтаў па новай спецыялiзацыi: санветэкспертыза
|
|