Як павысiць энергаэфектыўнасць
Леанiд ТУГАРЫН
ПРОСТЫЯ ВЫРАШЭННI Разумнае спалучэнне дзяржаўнага рэгулявання, больш шырокага выкарыстання энергазберагальных тэхналогiй, а таксама змяненняў у паводзiнах людзей можа прывесцi да iстотнага скарачэння выкiдаў вуглякiслага газу (СО2) у жыллёвым сектары, гаворыцца ў дакладзе спецыялiстаў Праграмы ААН па навакольнаму асяроддзю.Некаторыя краiны, у тым лiку Аўстралiя, Куба i Еўрапейскi саюз, разглядаюць магчымасць паступовай адмовы ад выкарыстання звычайных лямпачак напальвання, якiя выкарыстоўваюцца ва ўсiм свеце ў розных формах на працягу вось ужо больш як 100 гадоў. Паводле ацэнак Мiжнароднага энергетычнага агенцтва, усеагульны пераход ва ўсiм свеце на выкарыстанне кампактных флуарэсцэнтных лямпачак дазволiць дабiцца да 2010 года скарачэння выкiдаў вуглякiслага газу на 470 мiльёнаў тон, або крыху больш чым на палову той колькасцi, якую прапаноўваецца скарацiць у рамках Кiёцкага пратакола. На працягу iснавання сярэднестатыстычнага будынка большая частка энергii спажываецца не для яго будаўнiцтва, а ў ходзе эксплуатацыi. Гэта значыць, што энергiя ў асноўным выкарыстоўваецца для абагравання, ахаладжэння, асвятлення, прыгатавання ежы, вентыляцыi i г.д. Каб павысiць узровень энергаэфектыўнасцi будынка, часта зусiм не трэба выкарыстоўваць ультрасучасныя i дарагiя высокатэхналагiчныя вырашэннi — дастаткова абысцiся прадуманым дызайнам, гiбкiмi схемамi энергазберажэння, а таксама арганiзацыяй адпаведнага iнфармавання тых, хто будзе эксплуатаваць гэты будынак у далейшым. Простыя вырашэннi могуць уключаць у сябе забеспячэнне ценю ад сонца i натуральнай вентыляцыi, узмацненне iзаляцыйных уласцiвасцяў абшыўкi будынка, выкарыстанне перапрацаваных будаўнiчых матэрыялаў, узгадненне памераў i формы будынка з мэтамi i задачамi яго далейшага выкарыстання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разумнае спалучэнне дзяржаўнага рэгулявання, больш шырокага выкарыстання энергазберагальных тэхналогiй, а таксама змяненняў у паводзiнах людзей можа п |
|