21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чарнобыль — агульная бяда

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Гуманiтарная дапамога — учарашнi дзень, а сённяшнi — рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый

У Магiлёве прайшоў Нацыянальны семiнар «Вопыт i перспектывы мiжнароднага постчарнобыльскага супрацоўнiцтва». Яго ўдзельнiкi з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў разам з замежнымi партнёрамi вывучалi ўрокi мiжнароднай праграмы СОRЕ — «Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi».

Больш за 21 год Беларусь пераадольвае наступствы буйнейшай тэхнагеннай катастрофы. Урон, якi нанесла чарнобыльская аварыя краiне, сёння ацэньваецца ў 235 мiльярдаў долараў, што роўна 32 бюджэтам БССР дачарнобыльскага 1985 года. На лiквiдацыю наступстваў Беларусь выдаткавала больш за 15 мiльярдаў долараў, аднак i ў далейшым давядзецца вырашаць шмат важных задач.

Чарнобыль не адыходзiць у мiнулае: больш за 1,3 мiльёна беларусаў жывуць на забруджаных тэрыторыях i для iх трэба стварыць прымальныя ўмовы жыццядзейнасцi. Такiм чынам, пачаўся новы этап постчарнобыльскага мiжнароднага супрацоўнiцтва: ад гуманiтарнай дапамогi перайшлi да сацыяльна-эканамiчнай рэабiлiтацыi пацярпелых раёнаў, стварэння ўмоў для iх адраджэння i ўстойлiвага развiцця.

— Беларусь з атрымальнiка гуманiтарнай дапамогi ператварылася ў паўнавартаснага члена постчарнобыльскага мiжнароднага супрацоўнiцтва, — сказаў удзельнiкам семiнара мiнiстр па надзвычайных сiтуацыях Энвер Барыеў. — Чарнобыль — гэта агульная бяда, якую можна пераадолець толькi супольна.

Праграма «Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi» ажыццяўляецца ўжо больш за 3 гады ў 4 раёнах Беларусi — Слаўгарадскiм, Брагiнскiм, Столiнскiм i Чачэрскiм. У яе межах ажыццяўляецца больш за сотню праектаў, якiя ацэньваюцца прыкладна ў 8 мiльёнаў еўра.

СОRЕ аказвае падтрымку мясцоваму насельнiцтву i дапамагае ажыццявiць iнiцыятывы, накiраваныя на стварэнне бяспечных умоў жыцця. Напрыклад, у Слаўгарадскiм раёне ў вёсцы Лясная жыхарам дапамаглi стварыць новую пашу для свойскай жывёлы, што дазволiла атрымлiваць больш чыстае малако. А ў Васькавiцкай сельскай школе адкрыўся цэнтр радыяцыйнай бяспекi, дзе дарослых i дзяцей вучаць правiлам жыцця на забруджаных тэрыторыях.

Значнае месца ў рэабiлiтацыi тэрыторый таксама займае падтрымка малога i сярэдняга бiзнэсу, стварэнне новых працоўных месцаў. Занятасць станоўча адбiваецца на псiхалагiчным самаадчуваннi людзей, знiжае залежнасць ад сацыяльнай дапамогi дзяржавы i гуманiтарных арганiзацый. Жыхарам забруджаных тэрыторый трэба пераадолець «сiндром чарнобыльскай ахвяры».

Семiнар у Магiлёве падвёў першыя вынiкi ажыццяўлення праграмы «Супрацоўнiцтва для рэабiлiтацыi», а таксама вызначыў перспектывы мiжнароднага постчарнобыльскага супрацоўнiцтва на будучае. Яно будзе скiравана на вырашэнне праблем забруджаных тэрыторый. Вопытам Беларусi ў гэтым накiрунку зацiкавiлiся ў Францыi i Нарвегii, дзе актуальныя праблемы ядзернай бяспекi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гуманiтарная дапамога — учарашнi дзень, а сённяшнi — рэабiлiтацыя забруджаных тэрыторый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика