Сям’я, дзецi, дапамога
Перавышэнне паказчыкаў смяротнасцi над паказчыкамi нараджальнасцi стала рэалiяй амаль паўтара дзесятка гадоў назад. Таму выпраўленне дэмаграфiчнай сiтуацыi зараз — адна з галоўных праблем.
Што можа даць кожнаму з нас новая праграма дэмаграфiчнай бяспекi, як прызначаюцца i выплачваюцца дапамогi па догляду дзяцей, хто i на якiх умовах можа атрымлiваць бясплатнае харчаванне на дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў, каму прызначаецца адрасная сацыяльная дапамога, iльготы i гарантыi сем’ям з дзецьмi, нарэшце, працаўладкаванне бацькоў — аб усiм гэтым i iншым мы прапануем вам пагутарыць падчас «прамой лiнii» з удзелам намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Таццянай Васiльеўнай ШЭМЕТАВЕЦ. УВАГА! Наша «прамая лiнiя» пройдзе сёння,17 мая, з 12 да 13 гадзiн па тэлефонах: (8-017) 292-38-21 i 292-38-92.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перавышэнне паказчыкаў смяротнасцi над паказчыкамi нараджальнасцi стала рэалiяй амаль паўтара дзесятка гадоў назад. Таму выпраўленне дэмаграфiчнай сiт |
|