«Гаспадар у перагары для сям’i — не гаспадар»Конкурс прыпевак Не ведаю як вы, паважаныя чытачы, а я пiць кiнула. Па-першае, пры дзецях — бо сорамна. Па-другое, да п’янага стану, — бо брыдка. Ды ўвогуле, апошнiм часам нiякага задавальнення ад гэтай справы не атрымлiваю: то раздражненне ахiнае, то ў сон цягне, то нуда ад таго, што час дарэмна згублены. А якая радасць пiць, калi радасцi ад гэтага нiякай?Муж, канешне, крышку хвалюецца, баiцца, як бы такая стрыманасць не распаўсюдзiлася на iншыя сферы сямейнага жыцця. Ну, мужчыны, яны ўвогуле часцей за нас, жанчын, чаго-небудзь баяцца. Памятаю, i бацька мой, калi я на першае ў сваiм жыццi спатканне пайшла, нерваваўся куды больш за мацi: усе тры гадзiны хадзiў з кута ў кут. Я гэта да чаго? Думаю, справа ўся ў прыпеўках. Гэта яны, магчыма, выклiкалi ў мяне ўсё больш устойлiвую брыдкасць да алкаголезмяшчальнай вадкасцi. Здагадку гэту трэба яшчэ на кiмсьцi праверыць. Можа, прапанаваць «звяздоўскiя» прыпеўкi ў ЛПП у якасцi выпрабавальнага сродку арттэрапii? А потым, калi эфектыўнасць пацвердзiцца, запатэнтаваць новую методыку лячэння алкагольнай залежнасцi «Ад Звязды»! Грошы, мiж iншым, можна будзе зарабiць! Падзелiм, канешне, памiж аўтарамi, ды i рэдакцыя адразу на прыбытак выйдзе! Ды што там, гэта ўвогуле можа стаць пачаткам беларускага эканамiчнага цуда... Пра тое ж i Мiкалай Гарбачоў з вёскi Сiнягорская, што ў Сенненскiм раёне, у сваiм лiсце пiша: «Паважаныя творцы газеты «Звязда», добры дзень! Ваш конкурс на «п’яную» тэму, вядома ж, нясе значную карысць для чытача. Некалькi сваiх радкоў пра жыццё вяскоўцаў рашыў даслаць вам, бо праблем па гэтай тэме ў вёсках, на жаль, зашмат. Яна («весялуха») ставiць у нас падножкi ва ўсiх выпадках жыцця i самае страшнае — прыводзiць да трагедый. Не думаю, што радкi ўдзельнiкаў-чытачоў гэтага конкурсу застануцца незаўважаныя. Жадаю гэтай рубрыцы актыўнага жыцця, а творчаму калектыву рэдакцыi, роўна як i яе чытачам, поспехаў, удачы i здароўя». Вядучая рубрыкi Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Мiкалай ГАРБАЧОЎ Няхай рэдка, але ж людзi Не за той бяруцца гуж, Калi штодня «гараць» грудзi Ад «максiмкаў» ды «кiруш». Скiдаль, Жабiнку... i Кубу Сталi людзi «паважаць»: Трыццаць дзве паўлiтры з пуда, Чыркнеш — будзе палыхаць! Даканалi й нас рэформы, Каб хутчэй яны сплылi! Вёска п’е даўно звыш «нормы», Працаваць — няма калi! У СВК усё празрыста: Шлях да працы — маладым, Старшыня, спецыялiсты, Зранку п’яныя ў «дым». Мой сусед ў п’яным угары Пераблытаў сваю пару. А назаўтра новай «пары» Запалiла жонка «фары»! Ясь не любiць «кока-колу», Не шануе i сiтро, Дзень за днём ўсё болей кволы — Ад вiна балiць нутро. Цяжкi лёс сустрэўся Янку I ў яго ўчапiўся: Пахмялiўся Янка зранку, Да паўдня — напiўся! Сумна бачыць, як жанчыны «Глытнуць» любяць без прычыны, Часцяком такiя мацi Застаюцца без дзiцяцi. Не жадайце лёгкай пары, Калi ўжо «кульнуў» пад пар: Гаспадар у перагары Для сям’i — не гаспадар. Ах, нялёгкая дарога, Калi пiць заўжды i многа — Смерць кiдаецца ўздагон, Учуўшы спiрт i самагон. На «Максiмку», што з замежжа, Быў шалёны апетыт, А «Максiмка» печань рэжа, Выклiкае гепатыт! Паўтараюць дзеткi хорам, Ўчуеш — сэрца забалiць: — Тата, будзе табе сорам, Як зусiм не кiнеш пiць! Плечы ў сажань, сам здароў, Ростам роўны дубу, А сям’я, лiчы, без дроў, Не напалiш грубу. Дзеткi лiчаць, як i жонка, — Вiнавата самагонка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не ведаю як вы, паважаныя чытачы, а я пiць кiнула. Па-першае, пры дзецях — бо сорамна. Па-другое, да п’янага стану, — бо брыдка |
|