Добры, страшны, зялёны
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Прэм’ера Сёння адразу ў трох сталiчных кiнатэатрах — «Аўрора», «Масква» i «Кастрычнiк» — адбудзецца паказ мультыплiкацыйнага фiльма «Шрэк-3». Такiм чынам, дзякуючы намаганням мiнскага кiнавiдэапракату, беларусы ўбачаць прэм’еру адначасова з усiм светам.Прэм’ерны паказ анiмацыйнага фiльма «Шрэк-3» праходзiць у нашай краiне пад дэвiзам «Сусветнае кiно — дзецям!». У прыватнасцi, трэцюю частку любiмага паўнаметражнага мультфiльма змогуць першымi ўбачыць выхаванцы дзiцячых дамоў i школ-iнтэрнатаў — 650 дзяцей са школ-iнтэрнатаў № 1, 3, 5, дзiцячых дамоў № 2, 4, 5, 8, а таксама з Дзiцячага гарадка Ленiнскага раёна сталiцы. Такую магчымасць дзецям падарыла кампанiя «Юнiвелер», мiжнародны вытворца прадуктаў харчавання i тавараў народнага спажывання, прымеркаваўшы сваю iнiцыятыву якраз да Года дзiцяцi, якiм абвешчаны ў Беларусi 2007-ы год. У першы дзень паказу ў кiнатэатры «Кастрычнiк» будзе арганiзавана забаўляльная праграма — з удзелам клоўнаў i герояў мультфiльма. Нагадаем, «Шрэк» стаў першым паўнаметражным анiмацыйным фiльмам, якi заваяваў вышэйшую ўзнагароду Амерыканскай кiнаакадэмii — «Оскар» (у 2002 годзе). Сумесна са «Шрэкам-2» у пракаце фiльм сабраў больш як 1,5 мiльярда долараў i стаў адной з любiмых сучасных казак. Тым часам стваральнiкi рыхтуюцца здымаць чацвёртую частку мультфiльма, так што бацькам заўзятых «шрэкаманаў» застаецца толькi рыхтаваць грошыкi. Ну i што, што па-нямецку (i на iдзiш) «шрэк» значыць «жудасць, пачвара» — многiм падабаецца...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адразу ў трох сталiчных кiнатэатрах — «Аўрора», «Масква» i «Кастрычнiк» — адбудзецца паказ мультыплiкацыйнага фiльма «Шрэк-3»
|
|