Мiнск — горад нявест
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У беларускай сталiцы зараз працуюць на законных падставах 9 шлюбных агенцтваў.
Паводле звестак упраўлення па грамадзянству i мiграцыi ГУУС Мiнгарвыканкама, летась праз пасрэднiцтва гэтых устаноў у нашу сталiцу прыязджалi амаль 150 замежных жанiхоў. У асноўным гэта былi грамадзяне еўрапейскiх краiн: Аўстрыi, Францыi, Iспанii, Iталiii, Германii, Бельгii, Нарвегii. Колькi знаёмстваў завяршылiся рэгiстрацыяй шлюбу, мiлiцыi невядома. Дарэчы, бываюць выпадкi, калi беларускiя нявесты самi едуць за мяжу для знаёмства з патэнцыйнымi жанiхамi. Летась, напрыклад, з такiмi мэтамi выязджалi ў iншыя краiны 10 мiнчанак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускай сталiцы зараз працуюць на законных падставах 9 шлюбных агенцтваў
|
|