21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Забароны — недальнабачная палiтыка

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

У харчовай краме «Квартал № 3», што на вулiцы Першамайскай у цэнтры Магiлёва, прадаецца шмат тавараў з розных абласцей Беларусi.

Прыхiльнiкi малочнай прадукцыi сталiчных прадпрыемстваў добра ведаюць, што iх днi — аўторак i пятнiца. Тады можна набыць малако, сыркi, тварог i ёгурты мiнскiх вытворцаў. Разбiраюць добра: крыху спазнiўся i — чакай наступнага прывозу.

З Мiнска сюды прывозяць таксама вiна-гарэлачную прадукцыю завода «Крышталь», мясныя вырабы, цукеркi. З Брэста — вядомыя малочныя харчы «Савушкiн прадукт», са Слуцка, Гродна i Бярозы — вэнджаныя мяса i каўбасы.

— Трэба, каб асарытэмент папаўняўся i быў шырокi выбар тавараў розных вытворцаў, — дзелiцца вопытам загадчыца крамы Жанна Iванова. — Гэта прыцягвае пакупнiкоў. Канешне, калi сказаць шчыра, то гандлёваму прадпрыемству прасцей працаваць з адным пастаўшчыком, але гэта сёння наўрад цi будзе даспадобы людзям. Таму iмкнёмся задаволiць попыт i зарабiць на разнастайнасцi тавараў.

— Магiлёўскi аблвыканкам нiколi не прымаў рашэнняў па забароне ў рэалiзацыi прадукцыi з iншых рэгiёнаў, — заявiла першы намеснiк старшынi Камiтэта эканомiкi аблвыканкама Любоў Карунная. — I кiраўнiк вобласцi Барыс Батура заўсёды настойваў на здаровай канкурэнцыi: чалавек мае права выбiраць — па якасцi i па цане.

Некалi, магчыма, i iснавалi пэўныя местачковыя забароны, але гэта былi надуманыя дзеяннi кiраўнiкоў раёнаў.

Напрыклад, калiсьцi ў Чэрыкаўскiм раёне забаранялася рэалiзацыя хлеба, вырабленага ў абласным цэнтры.

— Гэта было даўно, — каментуе намеснiк старшынi Чэрыкаўскага райвыканкама Iгар Балахонаў. — Цяпер такiх забарон няма, мы прадаём i магiлёўскi хлеб. Заканадаўства не дазваляе рабiць абмежаваннi ў рэалiзацыi прадукцыi. Аднак, на мой погляд, гэта ўсё ж прыносiла карысць прадпрыемствам, якiя размешчаны на тэрыторыi раёна. У iх была магчымасць больш прадаць, больш вырабiць прадукцыi, а таму даць большы заробак сваiм работнiкам i мець грошы на развiццё вытворчасцi.

Нягледзячы на тое, што чэрыкаўскi хлеб па якасцi адпавядаў усiм патрабаванням, якiя прад’яўляюцца да мясцовых вытворчасцяў, жыхары раёна зусiм не прыхiльна ставiлiся да абмежаванняў, i многiя сцвярджалi, што магiлёўскiя хлебабулачныя вырабы — лепшыя за мясцовыя.

Канешне, якi хлеб лiчыць больш смачным — справа густу. Аднак у цяперашнiх умовах Чэрыкаўскi хлебазавод пайшоў iншым шляхам: у крамах арганiзуюцца выставы-продажы прадукцыi з дэгустацыямi. А многiя, сцвярджае Iгар Балахонаў, набываюць свой чэрыкаўскi хлеб з пачуцця партыятызму i таму, што разумеюць: лозунг «Купляйце сваё!» мае пад сабой эканамiчную выгаду для мясцовага насельнiцтва.

— Забароннымi метадамi нельга вырашыць праблему канкурэнтаздольнасцi i рэалiзацыi прадукцыi, — настойвае Любоў Карунная. — Гэта проста неразумна. Трэба рабiць тэхнiчнае пераабсталяванне i на сучаснай тэхнiцы вырабляць якасную прадукцыю.

Напрыклад, прадукцыя Магiлёўскага ААТ «Бабушкина крынка» без праблем рэалiзуецца па ўсёй Беларусi.

— Наша прадукцыя заваёўвае рынкi якасцю сваёй прадукцыi, — пераконвае дырэктар Iгар Кананчук. — Блат i квiткi на тавары даўно скончылiся. I цяпер, калi чалавек аднойчы набыў недабраякасны прадукт, ён тую марку другiм разам не купiць. Так што якасць — асноўны аргумент.

Хоць ён не хавае: афiцыйных забарон на рэалiзацыю прадукцыi з iншых абласцей няма, а вось тайныя забароны, безумоўна, дзейнiчаюць. Тлумачыцца гэта проста: кожны гаспадар на сваёй тэрыторыi iмкнецца падтрымаць у першую чаргу мясцовыя прадпрыемствы.

— Аднак, па вялiкаму рахунку, я б не стаў на гэтым акцэнтаваць увагу, — прызнаўся Iгар Кананчук. — Мы спрабуем урэгуляваць праблемы, калi яны ўзнiкаюць. Iмкнёмся знайсцi паразуменне i ўрэшце знаходзiм.

Малочныя вырабы з Магiлёва вязуць у асноўным у суседнiя вобласцi — Мiнскую, Гомельскую i Вiцебскую. З заходнiмi рэгiёнамi складана супрацоўнiчаць з-за вялiкiх адлегласцяў, але i туды трапляе «Бабушкина крынка».

Няма нiякiх праблем з рэалiзацыяй прадукцыi i ў вядомага Клiмавiцкага лiкёра-гарэлачнага завода. Начальнiк аддзела продажу Валерый Паралёў паведамiў, што традыцыйна шмат прадукцыi ЛГЗ спажываюць у роднай Магiлёўскай вобласцi, а таксама ў Мiнскай.

— Няма нiякiх перашкод для рэалiзацыi гарэлкi з Клiмавiчаў у iншых абласцях, — запэўнiў Валерый Паралёў. — Прадавалi б яшчэ болей, калi б мы не патрабавалi папярэдняй аплаты прадукцыi. Наша гарэлка каштуе няшмат — 5400 рублёў у рознiцы, i карыстаецца попытам. Мы вырабляем 11—12 тысяч дэкалiтраў у суткi.

Аднак у магiлёўскiх крамах свае «родныя» вiна-гарэлачныя вырабы з Клiмавiчаў не карыстаюцца вялiкiм попытам: яны суседнiчаюць на палiцах побач з таксама папулярнай прадукцыяй з Мiнска i Брэста.

— У нас прадаецца роўна столькi тавараў вытворцаў з iншых абласцей, колькi яны хочуць прадаць, — сцвярджае начальнiк Магiлёўскага абласнога ўпраўлення гандлю Леанiд Ражкоў.

Ва ўпраўленнi гандлю няма спецыяльнай статыстыкi — колькi канкрэтна тавараў з iншых абласцей прадаецца ў крамах Магiлёўшчыны, але асобныя групы тавараў — як, напрыклад, дзiцячыя малочныя сумесi i мясныя кансервы — увогуле вырабляюцца толькi ў iншых рэгiёнах.

I, канешне, нiхто не павязе хлеб з Брэста ў Магiлёў — гэта пустая справа, надта далёкая перавозка. Але на памежжы цалкам магчымая: напрыклад, з мiнскiх Старых Дарог хлеб лёгка i без перашкод трапляе ў Бабруйскi i Глускi раёны, i гэта лiчыцца звычайнай справай.

— Недальнабачная палiтыка забарон не дзейнiчае: пакупнiк сам выбiрае, што яму набыць, — тлумачыць Леанiд Ражкоў, — i з таварамi з розных беларускiх рэгiёнаў сёння канкурыруюць таксама i расiйскiя вырабы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У харчовай краме «Квартал № 3», што на вулiцы Першамайскай у цэнтры Магiлёва, прадаецца шмат тавараў з розных абласцей Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика