21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фiласофiю кефiрнага патрыятызму дапаможа пераадолець спажывец

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

У брэсцкiм мiкрараёне «Кавалёва» ёсць некалькi гандлёвых павiльёнаў ААТ «Кобрынскi масласыраробны завод». Пасля завозу свежай прадукцыi там нярэдка нават чэргi выстройваюцца. Прычына такой папулярнасцi кобрынскiх малочных прадуктаў вiдавочная — яны таннейшыя за аналагi пад раскручанымi брэндамi, такiмi як, напрыклад, «Савушкiн прадукт». Кобрынскае малако, смятану, кефiр можна купiць i ў iншых магазiнах, а не толькi ў iх фiрменным гандлi, а вось масла ў буйных гандлёвых пунктах няма. Чаму? Ды, вiдаць, таму, што яно больш таннае. А сваё, брэсцкае, тады куды дзяваць?

Цiкава, што каментаваць азначаную праблему службовыя асобы афiцыйна не хочуць. Не хочуць псаваць i без таго не блiскучыя адносiны з гандлем абласнога цэнтра. Усё роўна ж трэба нейкiя масты наводзiць. А вось калi патэлефануеш пад вiдам пакупнiка ў службы маркетынгу па нумарах, пазначаных на кожным пакеце, на кожным стаканчыку прадукцыi, з пытаннем, чаму вашай прадукцыi мала, тады пачуеш, як цяжка прабiвацца на рынак вялiкага горада, напрыклад, пружанскiм, бярозаўскiм, лунiнецкiм перапрацоўшчыкам. Але ж гэта iнфармацыя не афiцыйная, i яе, як кажуць, да справы не прыкладзеш. Напрыклад, дырэктар Кобрынскага масласыраробнага завода Вера Сляпухiна прапанавала кампрамiсны варыянт, параiла напiсаць пра высокаўскi, пружанскi, лунiнецкi, iхнi ды iншыя заводы ў кантэксце клопату аб пенсiянерах, людзях з невялiкiм дастаткам. Бо раённыя вытворцы прадаюць сваю прадукцыю па цане, значна нiжэйшай, чым буйныя заводы. На пытанне, цi прыцiскаюць кобрынцаў на брэсцкiм рынку, Вера Сцяпанаўна адказала прыкладна так:

— Не магу сцвярджаць гэта, пiсьмова нiхто не адмовiў у падпiсаннi дагавора.

— А чаму вашага таннага масла нiдзе не вiдаць?

— Без каментарыяў.

Рэальнае становiшча бачна, калi пахадзiць па магазiнах абласнога цэнтра. Раённыя заводы ў якасцi гандлёвых партнёраў выбiраюць маленькiя магазiнчыкi. Так, баранавiцкую прадукцыю я знайшла толькi ў невялiкiм магазiне плодагароднiнагандлю «Ягадка». Гэты магазiн працуе i з Лунiнцам. Смачныя пружанскiя малако, смятана, сыры прадаюцца ў невялiкiм магазiнчыку, якi належыць Маларыцкаму спажывецкаму таварыству. Высокаўскiя малочнiкi стараюцца гандляваць на рынках i ў сваiх уласных павiльёнах. Вось толькi ў магазiнах сiстэмы «АСТОР-ВЕСТ» заўважана разнастайнасць геаграфii вытворчасцi малочных прадуктаў. Яны нават працуюць з Ваўкавыскiм «Беллактам».

На першы погляд зразумела iмкненне заводаў-вытворцаў прадаваць найперш у сябе. Але па сённяшнiх мерках гэта нецывiлiзаваны падыход да рынку. Прадукцыя павiнна прабiваць сабе дарогу менавiта дэмакратычным шляхам, калi за яе «прагаласуюць» узносамi са свайго кашалька пакупнiкi. А то атрымлiваецца амаль што па Вяземскаму, якi пiсаў: «Многiя прызнаюць за патрыятызм безумоўную пахвалу ўсяму, што сваё. Цюрго назваў гэта лакейскiм патрыятызмам». А тут праглядваецца кефiрны патрыятызм у прамым сэнсе, якi часам прыводзiць да канфузаў. Не так даўно ў Брэсцкай вобласцi лiтаральна завярнулi назад машыну сыроў сталiчнай вобласцi, а ў Мiнскую вобласць не пусцiлi партыю «Савушкiна прадукту». Як кажуць, «за что боролись». I вось у гэтай барацьбе вытворцаў iнтарэсы спажыўцоў, бывае, зусiм забываюцца. Але ж i мы, спажыўцы, трэба прызнаць, паказваем сваю поўную пасiўнасць. Зараз ёсць рычагi, праз якiя можна ўздзейнiчаць на любую гандлёвую фiрму. Тыя ж кнiгi заўваг i прапаноў. А вось у Моталi i навакольных вёсках знайшлi яшчэ больш дзейсную форму. На раённым сходзе Iванаўскага спажывецкага таварыства вяскоўцы сказалi, што не хсчуць больш мiрыцца з асартыментнай аднастайнасцю, калi ў iх магазiне гандлююць толькi мотальскай каўбасой. I цяпер у Моталi ды iншых навакольных вёсках прадаюцца каўбасы з Брэста, Бярозы, Пiнска.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У брэсцкiм мiкрараёне «Кавалёва» ёсць некалькi гандлёвых павiльёнаў ААТ «Кобрынскi масласыраробны завод». Пасля завозу свежай прадукцыi там нярэдка на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика