21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

УКРАIНА: ЕЎРОПА ВIНШУЕ, У РАСII ЗЛАРАДНIЧАЮЦЬ

ЕС, Савет Еўропы i яго Парламенцкая Асамблея павiншавалi ўкраiнскiх палiтыкаў з прыняццем дамоўленасцi аб выхадзе з палiтычнага крызiсу. Вярхоўны камiсар Еўрасаюза агульнай знешняй палiтыкi i палiтыкi бяспекi Хаўер Салана лiчыць, што кампрамiс «робiць пераможцамi ўсiх».

Мiж тым, французская Libеrаtiоn пiша, што «дуэль» Юшчанкi i Януковiча закончылася ўнiчыю. Папярэдняе пагадненне аказалася з адным невядомым: датай выбараў. Прэзiдэнт хацеў правесцi iх летам, прэм’ер — у кастрычнiку. Каб вывернуць рукi сапернiку, прэзiдэнт на мiнулым тыднi зноў узяў iнiцыятыву на сябе. У чацвер ён звольнiў генеральнага пракурора, якi лiчыўся прыблiжаным прэм’ера. У пятнiцу Юшчанка сваiм указам узяў войскi мiнiстэрства унутраных спраў пад асабiстае камандаванне, а ў суботу дзве тысячы ваенных пачалi рух у бок Кiева, пакуль iх не заблакiравалi атрады мiлiцыi, верныя ўраду, пiша газета. Адзначаючы, што «версiя гвалтоўнага захопу ўлады не разглядалася нi разу», выданне лiчыць, што менавiта ўзмацненне напружанасцi прымусiла двух працiўнiкаў сесцi за стол перамоў. Iх вынiк — датэрмiновыя парламенцкiя выбары прызначаныя на 30 верасня, Юшчанка часова прыпыняе дзеянне свайго ўказа аб роспуску, каб даць Радзе магчымасць прыняць серыю законаў аб фiнансаваннi выбараў.

«З непрыхаванай злараднасцю каментавала ў пятнiцу расiйская дзяржаўная радыёстанцыя «Маяк» працэсы, якiя адбываюцца ва Украiне», — так характарызуе расiйскую рэакцыю на вырашэнне палiтычнага крызiсу ва Украiне нямецкая Bеrlinеr Zеitung. Газета адзначае, што лейтматывам расiйскiх каментарыяў стала тое, што «беззаконне, хаос, насiлле чакаюць усiх, хто паспадзяваўшыся на Захад, выбера такую форму праўлення, якая адмовiцца ад вышэйшай арганiзуючай сiлы».

ЭСТОНСКIЯ ЎЛАДЫ ПАПОЎНIЛI СПIСЫ ПЕРСОН НОН ГРАТА

Эстонскiя ўлады папоўнiлi спiсы людзей, непажаданых для ўезду ў краiну, 2013 прозвiшчамi.

Сярод патрапiўшых у «чорныя спiчы» на першым месцы па колькасцi аказалiся грамадзяне Расii, далей iдуць асобы без грамадзянства, а таксама грамадзяне Украiны i Арменii. Для 398 з iх устаноўлена пастаянная забарона, для астатнiх — часовая.

ПОЛЬШЧА ПАГРАЖАЕ БЛАКIРАВАЦЬ УСТУПЛЕННЕ РАСII Ў СГА I СПЫНIЦЬ БУДАЎНIЦТВА ТРУБАПРАВОДАЎ З РФ

Польшча пагражае Расii праблемамi пры ўступленнi ў СГА ў выпадку, калi не ўдасца дасягнуць кампрамiсу ў пытаннi аб iмпарце польскага мяса ў Расiю, якi зараз знаходзiцца пад забаронай. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт краiны. Былы мiнiстр абароны пайшоў яшчэ далей i заклiкаў, пакуль не позна, блакiраваць будаўнiцтва Паўночна-Еўрапейскага газаправода.

«Калi Расiя захавае бескампрамiсную пазiцыю, як гэта было да гэтага часу, я не магу выключыць такога павароту падзей», — заявiў Лех Качыньскi ў iнтэрв’ю швейцарскай газеце Nеuе Zurсhеr Zеitung.

Узгадваючы правальны самарскi самiт Расiя-ЕС, былы мiнiстр нацыянальнай абароны Польшчы Радэк Сiкорскi раiць: «З набытым iмi новым, больш ясным поглядам на Пуцiна, канцлеру Германii i Еўракамiсii пара адмянiць праект будаўнiцтва Паўночна-Еўрапейскага газаправода памiж Расiяй i Германiяй пад Балтыкай. З’яўляючыся спробай Пуцiна падзялiць ЕС i нанесцi яму шкоду, гэты газаправод быў бы геапалiтычнай катастрофай для Еўрасаюза».

БУШ УРЭЗАЎ ФIНАНСАВАННЕ РАСIЙСКАЙ I ЎКРАIНСКАЙ АПАЗIЦЫI

У бюджэтным запыце на 2008 год фiнансаванне арганiзацый грамадзянскага грамадства ва Украiне, якiя ўзначальвалi «аранжавую рэвалюцыю» ў 2004 годзе, скарочаны на 40 працэнтаў, а сродкi для Расii — больш чым на 50 працэнтаў. Для Лiберыi i Косава адмiнiстрацыя Буша запрасiла фiнансавання больш, чым для РФ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЕС, Савет Еўропы i яго Парламенцкая Асамблея павiншавалi ўкраiнскiх палiтыкаў з прыняццем дамоўленасцi аб выхадзе з палiтычнага крызiсу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика